?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Пра "Новае жыцьцё"

Я там была.
Там непрыемна пахне. Там цёмна і холадна. Там людзі аддаюць сябе на пакуты. Там людзі вераць. І ведаюць.



Гэтую жанчыну завуць Ксенія. Ёй 63 гады. Галадае з самага пачатку. Шмат маіх пытаньняў проста не разумее. Я кажу ёй:
- Мой сябра-пратэстант гаворыць, што галадаць могуць толькі людзі, даведзеныя да адчаю. Вы згодныя?
А яна глядзіць на мяне сваімі вялікімі бясколернымі вачыма і адказвае:
- Я выконваю волю Божую. Хачу, каб у гэтым храме можна было праслаўляць імя Хрыста. Гэты будынак наш, мы аддавалі на яго свае грошы. А цяпер нехта хоча адняць яго ў нас. Гэта тое ж самае, каб прыйшлі ў маю кватэру і забралі яе. Гэта несправядліва. А я за справядлівасьць.
Мы размаўляем з Ксеніяй. Пасьля я выключаю дыктафон. Жадаю верніцы перамагчы. Разьвітваюся. А яна хапае мяне за руку:
- Запішыце, - тыкае пальцам у дыктафон.
- Я, - кажу, - запомню.
Зь недаверам глядзіць на мяне і кажа:
- Малітва нам дапаможа. Бог нас чуе. Ён ведае, што праўда на нашым баку.
Мы разьвітваемся. Спадарыня Ксенія даганяе:
- Толькі напішыце, што ў мяне ўся сям’я веруючая. Напішыце абавязкова.
- Напішу, - упэўніваю.

І я напісала.
Я ня ведаю, ці галадае яшчэ Ксенія. Ня ведаю, чым гэта ўсё скончыцца ўрэшце рэшт. Ды нам ніколі не зразумець адно аднаго. Я проста прыйшла напісаць пра іх. А яны проста вераць у тое, што робяць. І яны ведаюць, што робяць.










Галіна. Належыць да іншай канфесіі. Галадае разам зь вернікамі "Новага жыцьця". Кажа, што калі б у яе цркве здарылася падобная сытуацыя, іншыя хрысьціяне прыйшлі б нам дапамагаць.




Гэта пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка




Comments

zolak
Oct. 21st, 2006 08:52 am (UTC)
Symptamatyčna.
litota_
Oct. 21st, 2006 09:09 am (UTC)
Што вы маеце на увазе?
zolak
Oct. 21st, 2006 11:10 am (UTC)
Daśledujučy niejkuju (patalagičnuju, skažam prama) źjavu z žyćcia ty pamiataješ drobnyja detali razmovy, a nia pamiataješ istotnaj akaličnaści, adrazu pierakładajučy (mahčyma) hetuju razmovu na biełaruskuju. Tym samym pahadžajučysia z bolšaj patalogijaj. Nia vierycca mnie, kab ty ni pamitała, na jakoj movie zadavała pytańni.
litota_
Oct. 21st, 2006 01:56 pm (UTC)
Ха! Дык я дакладна ведаю, што я задавала пытаньні па-беларуску. А вось, як яна мне адказвала - забыла. Мабыць, для мяне гэта ня так істотна, кал я добра разумею мову суразмоуцы. Вось каб яна размауляла са мной па-нямецку, дык я відавочна зауважыла б. Дакладна памятаю, што Галіна са мной размауляла па-расейску, таму што яна папрасіла у мяне на гэта дазволу.
Зрэшты, з Ксеніяй можна удакладніць, праслухаушы запіс на дыктафоне. Але, на жаль, дыктафону у мяне зараз пры сабе няма.
Толькі у чым паталогія я так і не зразумела.
zolak
Oct. 22nd, 2006 02:55 pm (UTC)
Bačna, što nie zrazumieła.
Ja ž i kažu -- symptamatyčna.
litota_
Oct. 23rd, 2006 10:47 am (UTC)
Чым сымптаматычна?
zolak
Oct. 23rd, 2006 11:12 am (UTC)
Ciažka skazać. Chutčej za ŭsio abłudaj. A moža śviadomaj albo nieśviadomaj niamoj zhodaj na patalohiju. Tvoj žurnaliscki mmateryjał nibyta pakazvaje vobraz rečaisnaści, ale tolki nibyta. U sapraŭdnaści jon pakazvaje inšuju rečaisnaść... Ty nie zaŭvažyła?

Ja pryblizna razumieju pryčyny hetaha, ci prynamsi zdahadvajusia, što namiery ŭ ciabie byli dobryja, tak što nie biary ŭ hałavu. Heta prosta takaja zaŭvaha na paboččy była.
litota_
Oct. 25th, 2006 08:22 am (UTC)
Мой журналісцкі матэрыял не паказвае вобраз рэчаіснасьці, а ён расказвае пра галадоўку пратэстантаў, пра тое, што істотна, што я хацела расказаць людзям. І гэтую рэчаіснасьць я ні кропелькі не зьмяніла. Мова ў дадзеным выпадку АБСАЛЮТНА НЕ ІСТОТНА. Таму што матэрыял не пра мову. Навошта нагружаць артыкул лішнімі афарбоўкамі? Разумееце? Калі б я пісала свае рэплікі па-беларуску, а словы пратэстанткі па-расейску, гэта выглядала б прыкладна так: Я вось такая харошая і сьмелая, размаўляю па-беларуску, а яна вось дура па-маскальску. Гэта прыкладна тое ж самае, калі БТ кажа "сьвядомыя", а Хартыя піша "палатка". Ды там яны наўмысна гэта робяць, каб прынізіць суразмоўніка. Па-мойму, гэта нізка. Прыніжаць свайго суразмоўніка, даючы яго словы па-расейску, я не зьбіралася.
Чаму тады ў "Нашай ніве" не цытуюць словы Пуціна па-расейску, чаму ў не англа-моўных газэтах не пішуць прамовы Буша па-ангельску? Проста гэта ня ёсьць сутнасьць тых матэрыялаў. Гэта абсалютна другаснае...