?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Пра "Новае жыцьцё"

Я там была.
Там непрыемна пахне. Там цёмна і холадна. Там людзі аддаюць сябе на пакуты. Там людзі вераць. І ведаюць.



Гэтую жанчыну завуць Ксенія. Ёй 63 гады. Галадае з самага пачатку. Шмат маіх пытаньняў проста не разумее. Я кажу ёй:
- Мой сябра-пратэстант гаворыць, што галадаць могуць толькі людзі, даведзеныя да адчаю. Вы згодныя?
А яна глядзіць на мяне сваімі вялікімі бясколернымі вачыма і адказвае:
- Я выконваю волю Божую. Хачу, каб у гэтым храме можна было праслаўляць імя Хрыста. Гэты будынак наш, мы аддавалі на яго свае грошы. А цяпер нехта хоча адняць яго ў нас. Гэта тое ж самае, каб прыйшлі ў маю кватэру і забралі яе. Гэта несправядліва. А я за справядлівасьць.
Мы размаўляем з Ксеніяй. Пасьля я выключаю дыктафон. Жадаю верніцы перамагчы. Разьвітваюся. А яна хапае мяне за руку:
- Запішыце, - тыкае пальцам у дыктафон.
- Я, - кажу, - запомню.
Зь недаверам глядзіць на мяне і кажа:
- Малітва нам дапаможа. Бог нас чуе. Ён ведае, што праўда на нашым баку.
Мы разьвітваемся. Спадарыня Ксенія даганяе:
- Толькі напішыце, што ў мяне ўся сям’я веруючая. Напішыце абавязкова.
- Напішу, - упэўніваю.

І я напісала.
Я ня ведаю, ці галадае яшчэ Ксенія. Ня ведаю, чым гэта ўсё скончыцца ўрэшце рэшт. Ды нам ніколі не зразумець адно аднаго. Я проста прыйшла напісаць пра іх. А яны проста вераць у тое, што робяць. І яны ведаюць, што робяць.










Галіна. Належыць да іншай канфесіі. Галадае разам зь вернікамі "Новага жыцьця". Кажа, што калі б у яе цркве здарылася падобная сытуацыя, іншыя хрысьціяне прыйшлі б нам дапамагаць.




Гэта пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка




Comments

burbalka
Oct. 20th, 2006 09:27 pm (UTC)
калі людзі галадаюць, з іх вылучаецца ацэтон.
kirilllka
Oct. 20th, 2006 09:28 pm (UTC)
Даже не знал, что он входит в состав организма...
burbalka
Oct. 20th, 2006 09:29 pm (UTC)
як прадукт абмену рэчываў. пры галадоўцы парушаецца абмен рэчываў.