Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

Бацькаў сьцяг

Калі я цяпер гляджу хроніку 94-95-х гадоў, мне ня верыцца, што Лукашэнка сапраўды мог езьдзіць у машыне зь бел-чырвона-белым сьцягам, выступаць на сходах пад гэтым жа сьцягам, увогуле, хоць як-небудзь быць зьвязаным з нашай нацыянальнай сымболікай. Бо я ня памятаю тых часоў.

Я памятаю, што на выбарах 1994 года бацька хацеў галасаваць за Шушкевіча, а маці – за Пазьняка. Я памятаю іх вечаровыя палітычныя спрэчкі на гэты конт. Але я ня памятаю Лукашэнку пад бел-чырвона-белым сьцягам.

Я памятаю, як мне ў школе замовілі намаляваць Пагоню, каб павесіць у клясе. Але маю Пагоню так і не павесілі. Бо прыйшлі іншыя часы. Вось пасьля гэтага ў маёй памяці і зьявіўся Лукашэнка. Лукашэнка і яго сымболіка.

maryjka_ неяк пісала, што адзін са складнікаў сапраўднага беларуса – гэта сшыты ім жа нацыянальны сьцяг. Калі мы ехалі са Сьцёпам у яго машыне па Нью-Ёрку, я запытала, здымаючы з лабавога шкла чырвона-зялёны сьцяг, навошта яму гэта? А пасьля ўзамен пашыла яму бел-чырвона-белы з пагоняй.

У маіх бацькоў дома ў шафе ляжыць акуратна складзены вялікі бел-чырвона-белы сьцяг. Бацька купіў яго ў 95-м у звычайнай краме. Я неяк папрасіла аддаць сьцяг мне. І бацька было ўжо згадзіўся. Але пасьля перадумаў, сказаўшы: “Калі прыйдзе новая ўлада, я вывешу яго з балкону”.

На выбарах 2006 года, 19 сакавіка, мае бацькі прыехалі да мяне ў Менск. І я думала, што яны едуць не пускаць мяне на плошчу. А яны зайшлі ў кватэру і пачалі зьбірацца ісьці са мной. І я хавала па кішэнях значкі і стужкі і баялася. А там, на плошчы, бацька павязаў мне бел-чырвона-белую стужку на галаву і пасадзіў сабе на плечы. І я глядзела зьверху на гэтых прыгожых людзей і не баялася.

І мне хочацца вось так вось не баяцца ніколі. І хочацца, каб мой бацька нарэшце вывесіў з балкону свой сьцяг.
Tags: мая творчасьць
Subscribe

  • Трэш-творчасьць

    Абсалютна выпадкова знайшла ў сябе на кампе свой вершык амаль 4-гадовай даўніны. Адно радуе, па-мойму, я вылячыла галаву з таго часу.…

  • (no subject)

    Дайце мне аддаць Маю пяшчоту Дайце мне вырваць Маё сэрца Дайце мне яго вам аддаць Толькі вазьміце. Дайце мне веру Што яно вам патрэбна Бо мне ўжо не

  • Рыбак и ваза

    Шторм начался внезапно. Ни Рыбак, ни Хромой не успели заметить, как небо затянуло тучами. Да и не смогли бы этого увидеть: еще не успело рассвести,…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 36 comments
Previous
← Ctrl ← Alt
Next
Ctrl → Alt →
Previous
← Ctrl ← Alt
Next
Ctrl → Alt →

  • Трэш-творчасьць

    Абсалютна выпадкова знайшла ў сябе на кампе свой вершык амаль 4-гадовай даўніны. Адно радуе, па-мойму, я вылячыла галаву з таго часу.…

  • (no subject)

    Дайце мне аддаць Маю пяшчоту Дайце мне вырваць Маё сэрца Дайце мне яго вам аддаць Толькі вазьміце. Дайце мне веру Што яно вам патрэбна Бо мне ўжо не

  • Рыбак и ваза

    Шторм начался внезапно. Ни Рыбак, ни Хромой не успели заметить, как небо затянуло тучами. Да и не смогли бы этого увидеть: еще не успело рассвести,…