Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

Пра Вераніку

Было гэта даўно. Чатыры гады, мабыць, мінула, пяты пайшоў.
Тым летам я адпачывала ў санаторыі “Журавушка” на Нарачы. Жыла адна, хадзіла на працэдуры адна, у возеры купалася адна, слухала плэер і чытала кніжкі. Ні з кім не размаўляла.
І вось неяк падышла да мяне дзяўчына. Гаворыць:
- Ты тут, гляджу, адна бавіш час. Я таксама. Давай сябраваць.
І яна мне расказала пра тое, як пазнаёмілася тут з хлопцам. Як яны пакахалі адно аднаго. Як ён пазбавіў яе цноты. А пасьля кінуў і зьехаў, не сказаўшы ні слова.
Я паспрабавала суцешыць Вераніку, маўляў, разумею. Але ніфіга я не разумела тады. Бо тады яшчэ нікога не кахала, ніхто не замахваўся на маю цноту і я не глядзела пры бацьках кіно з эратычнымі сцэнамі.
Але Вераніка мне паверыла. І мы сталі зь ёй сябраваць.
А пасьля мы пазнаёміліся з двума хлопцамі: Вовам і Дзімам. І дзякуючы настойлівасьці хлопцаў, Вераніка стала сустракацца з Вовам, а я – зь Дзімам. Праз тыдзень Вераніка ўжо задавальняла фізычныя патрэбы Вовы і начыста забыла пра таго, хто пазбавіў яе цноты.
Скончыўся адпачынак, і мы вярнуліся ў Менск. Хутка нашыя сустрэчы замяніліся тэлефанаваньнямі, тэлефанаваньні - смскамі і, ўрэшце рэшт, мы замаўчалі абедзьве. За тыя рэдкія сустрэчы Вераніка пасьпявала расказаць мне, як яна парвала з Вовам: адзін раз, другі, трэці; як яна стала сустракацца з кімсьці іншым: адзін раз, другі, трэці…
Апошняя смска, якую я ёй даслала, - было віншаваньне з Новым годам. А Вераніка адказала: “Сёлета я выходжу замуж”. Я ўжо разумела тады, як гэта кахаць; як гэта, калі цябе пазбаўляюць цноты; як гэта пакутаваць. Але я не адказала на тую смс. Бо ня ведала, як гэта – спытаць: за каго ты выходзіш замуж? Я ня ведала, як не спытаць: ты кахаеш яго? Я ня ведала, што я мушу казаць.
А цяпер я ня ведаю, як пазваніць і спытаць: “Ну што, ты ўжо выйшла замуж?” Але мне хочацца верыць, што незалежна ад адказу, Вераніка будзе шчасьлівай. І дзесьці ў глыбіні душы, я спадзяюся, што ў яе зьмяніўся нумар тэлефону. І гэта будзе добрым апраўданьнем майму зьнікненьню зь яе жыцьця.
Tags: мая творчасьць
Subscribe

  • Армянская гасціннасць

    Міша Арменія апынулася неверагодна гасціннай і ахвочай дапамагчы. Прычым часам даходзіла да абсурду. Застопілі мы невялічкі бусік. Кабіна занятая і…

  • Грузія, якая стала Джорджыяй

    Ведаючы па досведзе, што прытулак на ноч лепш шукаць у маленькіх вёсках, мы вырашылі не перасякаць сёння мяжу з Грузіяй, а застацца начаваць у…

  • Чачня не ў тэлевізары

    У Расію мы пераправіліся на пароме праз Керчынскі праліў. Калі сцямнела, мы былі ў Краснадары. Вырашылі знайсці прытулак праз couchsurfing .…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 17 comments

  • Армянская гасціннасць

    Міша Арменія апынулася неверагодна гасціннай і ахвочай дапамагчы. Прычым часам даходзіла да абсурду. Застопілі мы невялічкі бусік. Кабіна занятая і…

  • Грузія, якая стала Джорджыяй

    Ведаючы па досведзе, што прытулак на ноч лепш шукаць у маленькіх вёсках, мы вырашылі не перасякаць сёння мяжу з Грузіяй, а застацца начаваць у…

  • Чачня не ў тэлевізары

    У Расію мы пераправіліся на пароме праз Керчынскі праліў. Калі сцямнела, мы былі ў Краснадары. Вырашылі знайсці прытулак праз couchsurfing .…