Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

  • Music:

Настальгічнае

Калі была ў Вілейцы, шмат думала пра сваё дзяцінства. Яно не было аднолькавым. Яно было і добрым, і дрэнным. Дзяцінства для мяне – у розных рэчах. У дыяфільмах на жоўтых дзьвярах дзіцячага пакоя і драніках па нядзелях, у маміных песьнях і бабуліным сабаку Саргоне, у стрыечным браце і шкляных шарыках каля чыгункі. Маё дзяцінства ў пістонах і згубленай ляльцы, у шашлыках на прыродзе і чырвоным школьным ранцы, у пабітых каленках і поўных кішэнях каштанаў. Я вяртаюся ў дзяцінства, калі знаходжу ў бабулінай ваннай зубны парашок, калі суседскія дзеці крычаць “Алібаба!”, калі спускаю набраную да краёў ваду ў ваньне. Я памятаю, як скакаць па-маліноўску ў рызіначку; я ведаю, што сябрам нельга абыходзіць дрэва з розных бакоў, каб не пасварыцца. Я памятаю, як выглядае сапраўдны Дзед Мароз і як гэта – баяцца навальніцы і страшэнна любіць яе адначасова.
Мы часта гулялі з бацькам у лесе ўздоўж чыгункі. І кожны раз з нецярплівасьцю я чакала, калі праедзе цягнік. І штораз яшчэ здалёк пачынала махаць рукой вялізнай мэханічнай жывёліне. А машыніст адказваў, ён абавязкова адказваў доўгім і гучным гудзеньнем.
Цяпер, калі, едучы ў цягніку, чую гудок, я ведаю, я дакладна ведаю, што дзесьці побач стаіць малое з бацькам і маша рукою, заліваючыся шчасьлівым сьмехам.
Tags: мая творчасьць
Subscribe

Recent Posts from This Journal

  • Армянская гасціннасць

    Міша Арменія апынулася неверагодна гасціннай і ахвочай дапамагчы. Прычым часам даходзіла да абсурду. Застопілі мы невялічкі бусік. Кабіна занятая і…

  • Грузія, якая стала Джорджыяй

    Ведаючы па досведзе, што прытулак на ноч лепш шукаць у маленькіх вёсках, мы вырашылі не перасякаць сёння мяжу з Грузіяй, а застацца начаваць у…

  • Чачня не ў тэлевізары

    У Расію мы пераправіліся на пароме праз Керчынскі праліў. Калі сцямнела, мы былі ў Краснадары. Вырашылі знайсці прытулак праз couchsurfing .…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 9 comments