?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Вілейка сёньня

Проста выйшла сёньня на тры гадзіны пагуляць па родным горадзе. Вось чаго нафоткала. Нафоткала насамрэч нашмат больш. Але ЖЖ не рызінавы :))

Калі я стала фатаграфаваць гэты шапік, адтуль выбегла жанчына і пачала зачыняць яго са словамі (быццам апраўдвалася): "А што гэта вы тут фоткаеце? Што непрыгожа? Дык яго ўсё роўна хутка зносіць будуць". Ну, я маўчала. І пафоткаць ужо нельга. У мяне яшчэ ёсьць фотка з зачыненым шапікам і той ж паперкай "Переучёт", але вас шкада :)
99,64 КБ


У гэтай хаце жыве злы сабака.
126,06 КБ

А ў гэтай - ветэран вайны.
88,70 КБ

Бабуля зьбірае бутэлькі. І перад тым, як здаваць, мые пад калонкай.
105,50 КБ

Ага. Вілія. Яна вельмі зьмянілася за апошнія гады. Туды, куды мы, спартыўным лягерам хадзілі купацца, ужо не прайсьці. Вілія стала няроўная, месцамі павысыхала, месцамі разьлілася. А месцамі яна вось такая.
128,34 КБ

90,84 КБ

106,29 КБ

69,04 КБ

71,40 КБ

А вясна ж. Хлопцы паскідалі курткі, у футбол ганяюць. У мяне яшчэ ёсьць фотка, дзе яны ў футбол ганяюць. Але вас шкада. Таму толькі курткі :)
124,10 КБ

А гэта наш касьцёл.
53,75 КБ

73,86 КБ

Наша пажарная часьць.
94,66 КБ

82,93 КБ

95,25 КБ

Мой родны двор. Дзеці гуляюць з сабакам.
86,09 КБ

79,83 КБ

Пасьля Менску адвыкла ўжо ад такога. А ў Вілейцы - гэта звычайная справа.
108,95 КБ

Мой пад'езд.
59,75 КБ

87,98 КБ

100,90 КБ

І флэшмобаў першакрасавіцкіх ня трэба.
138,51 КБ

40,29 КБ

Гэта нашая радзільня. Тут я і зьявілася на сьвет.
116,86 КБ

А гэта музычная школа, у якой я навучалася. Дакладней - адзін зь яе корпусаў. Дакладней - адзін з бакоў аднаго з корпусаў.
91,49 КБ

Вось так у нас пішуць "Second Hand".
74,66 КБ

135,09 КБ

Фотка зробленая праз шкло кухні ў сталоўцы аднаго з Вілейскіх ПТВ.
63,23 КБ

60,17 КБ

71,24 КБ

Ага. Наш легендарны завод "Зеніт".
83,86 КБ

Свабодная Беларусь выглядае так?
118,61 КБ

84,97 КБ

Tags:

Comments

( 34 comments — Leave a comment )
Page 1 of 2
<<[1] [2] >>
(Deleted comment)
litota_
Apr. 10th, 2006 09:31 am (UTC)
Ага. У мяне яшчэ столькі фотак/ідэй засталося.
ortemko
Apr. 10th, 2006 12:28 am (UTC)
Как относятся люди, когда ты из фотографируешь в качестве декорации?
Или ты их тайком со своим мощным зумом?
litota_
Apr. 10th, 2006 09:34 am (UTC)
Па-рознаму. Звычайна я стараюся рабіць гэта ціха і як мага незаўважней.
(no subject) - sarus - Apr. 10th, 2006 01:19 pm (UTC) - Expand
forever_live
Apr. 10th, 2006 01:18 am (UTC)
> Пасьля Менску адвыкла ўжо ад такога. А ў Вілейцы - гэта звычайная справа.
Гэта ты ў Менску не там жывеш. :)

Хаця, я таксама перастаў такое бачыць, калі пераехаў - у раёнах новабудоўлі такое звычайна не практыкуецца.
m_panin
Apr. 10th, 2006 01:38 am (UTC)
клас
dexta37
Apr. 10th, 2006 04:21 am (UTC)
а какое население в Вилейке? (в цЫфрах)
litota_
Apr. 10th, 2006 09:22 am (UTC)
30 тысяч.
mirritil
Apr. 10th, 2006 07:24 am (UTC)
цікава.!
litota_
Apr. 10th, 2006 09:28 am (UTC)
Насамрэч выбарка непрэпрэзентатыўная. Гэтыя фоткі ня кажуць пра ўсю Вілейку. Гэта хутчэй мой меланхалічна-настальгічны настрой.
(no subject) - mirritil - Apr. 10th, 2006 09:29 am (UTC) - Expand
macsim_by
Apr. 10th, 2006 08:53 am (UTC)
У вас в городе больше оптимизма, чем в Гольшанах мы видели две недели назад... ;) Впрочем, и Вилейка побольше будет... да и весна уже вступила в права....

аффтор, а почему бы не создать комьюнити, в котором выкладывать такие вот фотки другой Беларуси?! не гламурной, а повседневной, оыбденной, но не менее, а может и даже более, любимой?

какие мысли? ;)
litota_
Apr. 10th, 2006 09:39 am (UTC)
Ага, бачыла я вашую выбарку. І калі рабіла сваю, успамінала вашую. Але настолькі сумна не хацелася. Хаця магла.

Наконт суполкі... Ёсьць менская такая: another_minsk. Можна зрабіць яшчэ і агульнабеларускую. Файна было б.
(no subject) - macsim_by - Apr. 10th, 2006 10:00 am (UTC) - Expand
(no subject) - litota_ - Apr. 10th, 2006 10:05 am (UTC) - Expand
(no subject) - macsim_by - Apr. 10th, 2006 10:33 am (UTC) - Expand
sarus
Apr. 10th, 2006 09:12 am (UTC)
Да ты просто фоторепортер. Тебе бы в газету или журнал!
litota_
Apr. 10th, 2006 09:22 am (UTC)
Ужо :)
(no subject) - sarus - Apr. 10th, 2006 01:18 pm (UTC) - Expand
(no subject) - litota_ - Apr. 10th, 2006 01:49 pm (UTC) - Expand
rebenak_87
Apr. 10th, 2006 10:28 am (UTC)
фоткі проста выдатныя!
litota_
Apr. 10th, 2006 01:51 pm (UTC)
Дзякуй :)
macsim_by
Apr. 10th, 2006 10:32 am (UTC)
это опять я! :)

http://community.livejournal.com/another_belarus/ - я создал комунити... милости прошу с вашими творениями!!!! ;)
n_mancewich
Apr. 10th, 2006 05:22 pm (UTC)
Крута!
litota_
Apr. 10th, 2006 08:17 pm (UTC)
Ды няўжо???
(Anonymous)
Apr. 13th, 2006 06:32 pm (UTC)
Талантливая девочка
Умница. Скажи это свом родителям.
litota_
Apr. 13th, 2006 06:34 pm (UTC)
Re: Талантливая девочка
Мае бацькі і так гэта ведаюць :)
А вось чаму вы так вырашылі?
І можа, прадставіцеся?..
asak
Apr. 19th, 2006 07:15 pm (UTC)
Можа Вяльля? (націск на канцы)
Рака так і завецца ў вас--ВІлІя? Не па-беларуску нейк гучыць.

(Нясьціплае пытаньне): гэта Вы без адзёжы на юз-піку? (дзякуй)

litota_
Apr. 19th, 2006 07:23 pm (UTC)
Re: Можа Вяльля? (націск на канцы)
1. Так і называецца.
2. Я.
Re: Можа Вяльля? - asak - Apr. 19th, 2006 07:26 pm (UTC) - Expand
(Anonymous)
Apr. 26th, 2006 04:23 am (UTC)
Vileika
I would like to contact persons in Vileika as my grandfather was born there. He came to USA in 1903. You can write to jdh48843@aol.com

Ivan Ivanovich
Michigan, USA

PS: I enjoyed the photos
(Deleted comment)
litota_
May. 7th, 2006 09:14 am (UTC)
Прыемна, што вы нарэшце зьвярнулі на ўвагу на мой жж )
Мы з вамі, можна сказаць, завочна знаёмыя. Мне пра вас расказвалі. Усялякія там унутраныяголасы і сярожы )
(Deleted comment)
(no subject) - litota_ - May. 7th, 2006 03:32 pm (UTC) - Expand
Page 1 of 2
<<[1] [2] >>
( 34 comments — Leave a comment )

Profile

sheshory
litota_
Аўгіня
flickr

Latest Month

February 2013
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  
Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars