Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

  • Mood:

Я - жыцьцярадасны цюлень

- Як ты думаеш, можа, я - такса? - пытаецца ў мяне tovarka.
- Так, - адказваю, - ты - такса. З табой усё проста. А хто я?
- Ты - цюлень, - кажа яна.

Са мной таксама ўсё аказалася проста. Я - вялікі цюлень. Я кладу сваю вялікую галаву на бліскучыя плаўні і засынаю.
Я бачу сон, як чацьвёрты год запар усё той жа хлопчык, што за чатыры гады ня вырас ні на цалю, гуляе ў двары са сваёю маленькаю таксай.

- Ціна, Ціна, Ціна, - кліча гаспадар свайго сабаку.
І я прачынаюся.

- Жэня, ты такая прыгожая. Асабліва калі ўсьміхаесься. Усьміхайся часьцей.
Хм... Хлусіш. Хіба цюлені бываюць прыгожыя? Але я ўсьміхаюся. Бо я - жыцьцярадасны цюлень.

Прыбягаю на факультэт. Бачу яго ў фае. І ўжо з актавай залі дасылаю яму смску: "Ты такі мілы".
Я напісала: "Ты такі мілы". І кропка. Кропка. Я не пісала: "Ты такі мілы. Скажы, што я таксама".
Ён адказвае: "Ты таксама".
Хлусіш.

Нават у хлопца, які працуе на ксеракопіі журфака, ёсьць дзяўчына. Яны таемна сустракаюцца, хаваючыся ад нашых вачэй.
- Ты дзе працуеш?
- На ксеракопіі. Адзін аркуш - 120 рублёў. Адзін бяздарна пражыты дзень - цана дагаворная.

Адзін. Напэўна, цюленям наканавана быць адзінокімі.

І ніякіх гасьцей. У хаце не прыбрана. Харчуюся гематагенам. Гляджу праз вакно на тралейбусы. І адчаго цюлені ня лётаюць, як птушкі?

Гэта не вясновая дэпрэсія. Думаю, я вельмі моцная. І ў тым - мая найвялікшая слабасьць.
Tags: мая творчасьць
Subscribe

  • Трэш-творчасьць

    Абсалютна выпадкова знайшла ў сябе на кампе свой вершык амаль 4-гадовай даўніны. Адно радуе, па-мойму, я вылячыла галаву з таго часу.…

  • (no subject)

    Дайце мне аддаць Маю пяшчоту Дайце мне вырваць Маё сэрца Дайце мне яго вам аддаць Толькі вазьміце. Дайце мне веру Што яно вам патрэбна Бо мне ўжо не

  • Рыбак и ваза

    Шторм начался внезапно. Ни Рыбак, ни Хромой не успели заметить, как небо затянуло тучами. Да и не смогли бы этого увидеть: еще не успело рассвести,…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 10 comments