Tags: ja

glamour

pre-Web2.0 era nostalgy

калісьці,калі яшчэ не было інтэрнэта, я па дарозе з Менска на Маладзечна пасьпявала вывучыць паў-кнігі па муз.літаратуры, потым прыехаць у МузВучылішча і здаць выпыт па ёй, нейкай там гісторыі і напрыклад грамадзянскай абароне. вядома ж на выдатна.

а зараз, дзе ж тая канцэнтрацыя? калі ведаю, што заўтра 6 інтэрв'ю, а кейсы для падрыхтоўкі вось жа яны, усе ляжаць у электронным выглядзе. некалькі кніг. і дзе ж там, рукі самі цягнуцца пераключаць экраны з Beautifulpeople.net на aSmallWorld, а потым ізноў на gmail, yahoo, пільна назіраць каб ніякае паведамленьне ў інсеадаўскім outlook не прайшло незаўважаным, youtube-а раптам што з'явілася. і яшчэ добра, што зараз skype і icq выключаныя..
  • Current Music
    di.fm
  • Tags