1. арганізавалі 1ую сустрэчу "Беларусаў у Каліфорніі"--вельмі прыемная вячэра з дранікамі, камякамі і іншымі стравамі, а таксама з маленькімі фільмамі пра Мінск, і ў прыватнасьці "Boots in Belarus" ад амэрыканскага прафэсара Пітэра, які жыў і выкладаў у Беларусі год. па-расейску амаль не размаўлялі--паглядзім, як гэта атрымаецца на наступнай сустрэчы, калі людзей будзе болей.
фота: www.facebook.com/album.php2. ужо можна было б арганізаваць гурток Беларуска-Амэрыканскай асацыяцыі (БАЗА) у Паўночнай Каліфорніі. пакуль што карысьць у гэтым бачу--каб супрацоўнічаць з дасьледчымі ці адукацыйнымі ўстановамі кшталту Стэнфарда.
3. зрабіла сапраўдную МАЧАНКУ, Маню і наш руммэйт засталіся ў захапленьні.
4. на прэзэнтацыі украінскіх фільмаў у Стэнфардзе трошкі наладзілі кантакт са стэнфардскай кафэдрай, адказнай за Ўсходнюю Эўропу. даведалася, што лектар Юры Шэўчук, які у Каламбіі выкладае ўкраінскую і адказвае за фонд украінскіх фільмаў (http://www.columbia.edu/cu/ufc) нарадзіўся на Ўкраіне непадалёк ад Пінска, дзе гавораць больш па-беларуску.
5. пачула пра фільм Soviet Story, зьняты латышамі. мо нехта ведае, дзе можна яго спампаваць?
6. трэба пачынаць ангельскамоўны блог--пагутарыўшы з адной вельмі прасунутай у тэхналёгіях і ПР дзяўчынай зразумела, што тут гэта амаль неабходна. пра што параіце ў ім пісАць?