Monoceros (_white_unicorn_) wrote,
Monoceros
_white_unicorn_

пра тое, як карысна чытаць кнiгi на роднай мове

Сення я дачытала кнiгу "Дзiкае паляванне караля Стаха" Караткевiча. Якая цудоўная аповесць! Караткевiч пiша дэтэктывы не горшыя за замежных пiсьменнiкаў, але, на жаль, яго творы не вядомы за мяжой i толькi частка перакладзена на такiя папулярныя мовы, як англiйская.

Кнiгу я скачала, каб чытать у метро. Па паўгадзiны кожны дзень, але ўчора за адзiн вечар праглынула "паляванне". А пару тыдней таму я памяркоўна чытала "Чорны замак Альшанскi", якi мне таксама вельмi спадабаўся. Адразу ж захацелася размаўляць на роднай мове и так шкада, што у нас яна амаль нiдзе не выкарыстоўваецца. Па маiм адчуванням, памiрае мова, всё меньш людзей размаўляе на ёй, раней на беларускай мове выкладалi ў многix школах, але зараз яны пераходзяць на рускiя падручнiкi.

Да сiх пор успамiнаю первая знаемства з "дзiкiм паляваннем" - у школе мы чыталi ўрывак з твора, але я тады не прыдала значэння, ну конi скачуць, ну кароль едзе и потым яго атручваюць. I да сiх пор думала, што гэтая аповесць пра 16 стагоддзе, пра сапраўднага караля. Як я памылялася и якi цудоўны дэтэктыў нам прыпадносе Караткевич.

Скачала астатнiя яго творы, буду абавязкова знаёмiцца. И да, за мяжой, у тых краiнах, дзе жывуць славяне - у Лiтве, Латвii, Польшчы, Харвацii я буду абавязкова размаўляць па-беларускi, замест рускай мовы - я ж беларуска(а яшчэ дакладней кажучы - лiцвiнка). Так яны, нават, мяне лепш зразумеюць.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 10 comments