November 10th, 2004

вожык вясёлы

(no subject)

Панядзелак - "Памінальная малітва" ізноў такі ў купалаўскім. Сумнавата канешне, а што зробіш, але спэктакль аздоблены добрымі беларускімі жартамі, якія вельмі ўздымаюць настрой. Кшталту:
"-скажыце, пан раввін, а што раней было, курыца ці яйкі?
-Э, раней усё было, і куры і яйкі..."
Шмат разоў глядзець зашмат, а разік схадзіць можна.
Учора на акустычным канцэрце Памідора быў. У графіці нарэсьце на клюбны дзень трапіў. Шчыра кажучы, не ўражвае, можа з-за таго, што хацелася чагосьці сур'ёзнага і падрыхтаванава, а атрымалася ра%"№;;ва. Не ўставіла, але добрыя песьні - гэта добрыя песьні, асабліва калі пра праўду (хай і не зусім) жыцьця...
Карацей усё варта ў нашым жыцьці, нават такія рэчы http://www.tema.ru/rrr/MAPA3M/marazm.cgi?img=90586844&type=1
Сумны ў мяне зараз настрой, бо жыцьцё ня ладзіцца, хочацца ўсё, а атрымліваецца нічога, але гэта ж усё пакуль не сьмярцельна, вытрываць можна, шчэ ёсьць шанец, што ўсё наладзіцца.
Учора на выставе ад няма чаго зь Пітонам праходзілі тэсты. Дык у мяне самакантроль зь ім па 1ы, з 5і магчымых, затое канцэнтрацыя руліць. Прабавалі па другому разу, вынікі - ты я ж. Так шта магчыма яно так і ёсьць. Трэ навучыцца казаць не, а то гэткі чалавек шырокай душы калі-небудзь вельмі хутка загнецца, бо прастыў учора, дык сёньня ня надта. Горла баліць.
Лана, пайшоў пісаць заяву ў ДАІ, можа гэта на нешта паўплывае і дадуць толькі год. А палова - гэта ўжо менш за 3ы месяцы)))) Вось гэта было б сьвята )))))))

Усім шчасьця, каханьне. Бывайце здаровы!!