Серый Ангел (_valerka_) wrote,
Серый Ангел
_valerka_

QIP

ICQ ужо даўна запаланіла нашыя сэрцы. Колькі ўжо месагаў адпраўлена, колькі версіяў перастаўлена. Але сёньня я вам распавяду пра так званыя альтэрнатыўныя кліенты. Шмат пра якія вы ўжо напэўна даўна ведаеце: Miranda, &rq і г.д.

QIP - Quiet Internet Pager. Даволі прыемны кліент. Знаходзіцца ў пастаяннай дапрацоўцы і, ня гледзячы на тое, што гэта даволі малады прыватны некамэрцыйны праект, ужо займеў высокую папулярнасьць. Працуе ён з пратаколам аські, але звычайнаму карыстальніку хопіць і гэтага адзінага пратакола. Так, Міранда падтрымлівае то й жа аол, віндоус мэсэнджэр, а плагінамі можна шмат чаго зрабіць яшчэ, але гэта залішняе. Ахвота, каб усе карысныя функцыі былі адразу, і не патрабавалася ніякіх дадатковых клікаў мышаком.

Менавіта гэта і ўяўляе з сабе гэты пэйджар імгненных паведамленьняў. Просты, хуткі, з асноўнымі функцыямі. Практычна ўсе звычайныя функцыі ICQ, а вось далей ідуць адметныя рысы:
- функцыі дадаваньня карыстальнікаў без аўтарызацыі
- функцыя шыфраваньня тэксту паведамленьня ўласным пратаколам
- анці-інвізібл
- паказвае IP адрэсы карыстальникаў вашага кантакт ліста (унутраныя і зьнешнія)
- статус поўнага інвізібла (інвізібл нават для візібл ліста)
- "вока" - паказвае тых, хто глядзеў вашую інфармацыю
- не так даўна выйшла новая вэрсыя з падтрымкай пошука па кантактным лісьце, але на мой вялікі жаль, алерты шчэ не рэалізаваны.
- больш зручнае акно для дасыланьня паведамленьняў (адно для ўсіх, а не асобнае на кожную размову)
- і яшчэ нешта, але тое істотнае, што прыйшло хутка ў галаву, падаецца, напісаў

карацей, хопіць ужо распінацца. Раю паглядзець і скласьці сваі асаблівыя адносіны да дадзенага прадукту.

Важыць каля 1.8Мб. Знайсьці можна тут - http://www.qip.ru/
Tags: soft
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment