Думалі-думалі, прыватна я 7 (сем) год зьбіраўся наведаць тыя месцы, пра якія яшчэ ў дзяцінстве чытаў чытаў у Буквары і глядзеў малюнкі. Масква - сталіца нашага дзяцінства, мара, казка, карацей шмат азначэньняў у высокіх пачуцьцях можна пісаць. Але паспрабую быць сьціслым у сваех расповедах, бо сапраўды няма часу займацца гэтай лухтой. Так шта хоць адкаменьцьце, ці цікава Вам гэта і патрэба лі працягваць ;)
//пашукаю спасылкі на старыя расповеды. ЖЖ бясплатны, таму пошук не працуе, блін, як жа ж гэта знайсьці..
Сустракаў нас мой дзядзька. Цягнік прыпёрсі а шостай гАдзіне ранку, і мы, нявыспаныя і нейкія крыху памятыя, але поўныя сіл і натхненьня выпаўзлі на Беларускім вакзале. Селі ў машыну і нас павезлі ў ваенны гарадок Власіха, што ля Адзінцова. Прыехалі на КПП і, зразумела, па ўсім законам подласьці дакумантаў у дзяжурнага не было. Пачалі афармляць новыя.
А мы ж замежныя грамадзяне (гы)! Значыцца вінна ФСБ правяраць. Нагадваю гэта недзе а палове на сёмую. Пакуль ФСБшныя афіцэры зьявіліся на працоўным месцы надыйшла 9я гадзіна, і мы, нарэсьце перасягнулі гэты невялічкі кардон.
Але ўсё ў Маскве вялікае. Нават гэты гарадок параўнальны з нашым якім-небудзь раённым цэнтрам па колькасьці насельніцтва. На прапанову паглядзець якая тут файная прырода і г.д. мы сьціпла адмаўляемся, бо не лясы з азёрамі зьяўляліся нашай мэтай.
На конт транспарту, страшэнна дараги. Каб даехаць ад той жа Власіхі да цэнтра Масквы ўходзіць рублёў з 70-80, гэта калі асабліва на транспарце не катацца, а ехаць мэтанакіравана. Мэтро каштуе 13 рублёў, што цікава, то ў залежнасьці ад колькасьці паездак даюцца зьніжкі. Невялічкія, але ёсьць. Так, напрыклад, калі набываеш квіток на 5 паездак, то яны ўжо каштуюць па 12 р. і далей. Больш ня ездзілі, таму й ня памятаю. Маршрутка да вакзала - 15р., электарацыя да Беларускага вакзала 24р, гэта ўжо з Адзінцова. Можна ехаць на аўтобусе да Кіеўскага вакзала, гэтае задавальненьне абыйшлося ў 35р.
Калі хто ня ведае, то курс да даляра ў Маскве ад 27,10 прыкладна да 28,88 таксама прыкладна. Прычым ў абменніке на вакзалі накалоліся, бо напісана 29,10 што-лі, а ўнізе малеееенечкімі літаркамі ад 10 000$. Такім чынам, перакладаючы на беларускія грошы паездка ў Маскву і абратна складае прыкладна 6 000 - 8 000. І абратна столькі ж. Гы, а тут за 16 тысёнцаў можна на таксоўцы трапіць ў абсалютна любы пункт Менску, а калі дамовіцца, то мо і абратна завязуць.
Час губляецца таксама неверагодны. У мяне ёсьць там стрыечная сястра, дык на дарогу да ўнівера і абратна яна пакідае па 2,5 гадзіны ў адзін бок!! Уяўляеце? Карацей наколькі горад болей, настолькі часу больш і губляецца.
Але падыйдзем да сутнасьці. Пачнем зь гістарычным каштоўнасьцей? Давайце, што ж яшчэ глядзець?
А вось тут поўны аблом. Глядзець амаль няма на што (((((( Як я ўжо пісаў, апынуліся мы першым дзелам на Чырвонай плошчы. Ну куды мы яшчэ маглі пайсьці. Маленечкая, адразу скажу я Вам. Нашая Незалежнасьці разы ў два паболей будзе. І што на ёй глядзець? Маўзалей? Нафіг, наш паболей. На Леніна, забягаючы наперад, скажу, не паглядзеў. Не зусім зразумелі як да яго трапіць, шкада грошай было (напэўна ж за прагляд трупа ўсё роўна нейкую капейку здзяруць) ды й трэба было на потым нешта пакінуць. Не апошні ж раз прыехалі. Хаця распавядаюць пра нейкіх карэнных масквічэй, якія за ўсё жыцьцё так там ні разу і не былі. А і нефіг лавіць.
Куранты. Гадзіннічак на башні. Не чуў, толькі ў запісу і па тэлебачаньні. Не ўражаны, зноўку задумваюся аб яе функцыянальнай ролі падчас варожых нападаў.
Васілеўскі сабор ці сабор Пакрова на Ірве, калі не памыляюся ў назовах. Вось гэта стыльная рэч. Мне спадабалася. Звонку абалдзенна выглядае. Новенькі, адрэставраваны, каляровенькі ўвесь такі. Унутры шмат пакойчыкаў, лесенак, шмат як іх завуць, цэрквак. Прыкольна.
to be continue...