?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry



22 красавіка ў мінскім клубе “Рэактар” прайшоў дабрачынны канцэрт пад назвай “Добры Фэст”. Дэвізам арганізаванага грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма” і фондам “Добра тут” мерапрыемства быў заклік “Будзьма міласэрнымі!” Усе сродкі ад продажу квіткоў, а таксама рэчы, якія прынеслі неабыякавыя людзі, будуць перададзеныя ў Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў.

І вядучыя, Іна Кашырына ды шырока вядомы ў вузкіх колах рэпер Вінсэнт, і выступоўцы ўвесь час заклікалі прысутных ня быць абыякавымі да чужога болю, задумацца аб тым, што побач ёсць людзі, якія не маюць самых звычайных магчымасцяў – выйсці на вуліцу, сваёй рукой узяць цацку, самому скарыстацца лыжкай… І не проста задумацца, а паспрабаваць дапамагчы. Прысутных, дарэчы, было ня вельмі шмат, “Рэактар” быў запоўнены прыкладна на траціну. Магчыма, гэта было выклікана той самай абыякавасцю ды адсутнасцю цікавасці да музычнага жыцця Беларусі, а магчыма – недастаткова актыўнай рэкламай фэсту.



Першымі выступалі музыкі гурта “Палац” з, як сказаў лідэр гурта Алег Хаменка, папсовай праграмай – бо дабрачыннасць – гэта ня толькі рокавая справа.







Праўда, напрыканцы выступу Хаменка усё ж паабяцаў у наступны раз «адрокэнроліць».







Пасля прызнання, што адзіным, чаго ён баяўся ў дзяцінстве, былі змеі, Вінсэнт быў вымушаны хуценька рэціравацца са сцэны, бо на яе выйшаў гурт “Змяя” (альбо, больш правільна - ZM99).









Хаця, здаецца, вядомы рэпер паспяшаўся – назваць Зою Каральчук, салістку “Змяі” страшнай аніяк немагчыма.









Трэцімі на сцэну падняліся хлопцы з гурта без назвы, таксама вядомага як :B:N:.







І з першай песні упэўнілі гледачоў – “Жыве рок-н-рол!”.



Прыкладна ў сярэдзіне выступу да бярозаўскага гурта на адну песню далучыўся вядучы (хаця сам Вінсэнт заявіў, што ён тут упершыню за вечар, аб чым сведчыць новая майка).

























І вось на сцэне, напэўна, самы доўгачаканы (хаця і не апошні) гурт вечару - Neuro Dubel.











Музыкі ня ў першы раз удзельнічаюць ў дабрачынных мерапрыемствах, ніколі не адмаўляючыся ад выступаў. Нажаль, не пра ўсіх можна сказаць тое ж самая. Як нявесела пажартаваў Аляксандр Кулінковіч, "па тэлебачанні кажуць, што мы, беларусы, такія добрыя і класныя, толькі гэтага ні разу не бачна."


































Выканаўшы дзесяць песень і сапраўды запаліўшы залю, "дзюбеля" сышлі, саступіўшы сцэну ініцыятарам і адным з арганізатараў мерапрыемства - гурту IQ48.











Танцпол, хаця і крыху парадзеўшы, здаецца адчуў сабе сапраўднымі простымі марсіянскімі хлопцамі (ну і дзяўчынамі, зразумела ж).



Спадзяюся, што гэты фэст – не апошні дабрачынны канцэрт і што наступны пройдзе ў “Мінск-Арэне” пры поўным аншлагу.



PS Крыху іншую падборку фота з канцэрту можна паглядзець тут
PPS Тэкст пісаўся для тутбая, таму такі афіцыйны :)
PPPS Так, я ведаю, што фота шумныя і што гэта далёка ня лепшы мой рэпарт =)

Comments

_nevr_
Apr. 26th, 2010 08:59 am (UTC)
обезображено - да, явно не лучший. Но в моем варианте вроде несколько иначе было )

Profile

_nevr_
Yauhen Yerchak

Page Summary

Tags

Counters




Akavita

Powered by LiveJournal.com