?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry



23 сакавіка ў Купалаўскім тэатры адбылася прэзентацыя новага сольнага альбому Лявона Вольскага  на вершы беларускіх класікаў. Мэтай праекту заяўлялася вяртанне творчасці вядомых беларускіх паэтаў у сучасны культурны кантэкст.

І, здаецца, у Вольскага гэта атрымалася — вельмі сучасна гучалі і «Гэй, наперад!» Купалы ды «У турме» Коласа, і «Мала сказаць: ненавіджу...» «беларускага савецкага паэта» Пімена Панчанкі, і даўшая назву ўсяму праекту «Белая яблыня грому» адзінага жывога беларускага класіка Рыгора Барадуліна.













І людзі, якія прыйшлі ў гэты вечар ў тэатр імя Купалы (дарэчы, вельмі розныя — ад сталых і сівых да малых дзяцей, ад салідных мужчын у пінжаках да даволі нефармальнай моладзі), гэта пацвердзілі.
















Хаця праект і заяўлены як сольны, на самой справе гэта не зусім так. Паспеўшы ўжо стаць своеасаблівым тварам праекту «рэп ад Францішка  Багушэвіча», песню «Немец», Вольскі спяваў разам з Аляксандрам Памідоравым. Таксама на адной з песень на сцэне можна было заўважыць жонку Лявона Ганну (на фота яе ня бачна, бо фатограф у гэты час якраз мяняў аб'ектыу :)).














































У другім аддзяленні канцэрту, якое складалася як са старых і добра вядомых кампазіцый з рэпертуару Вольскага і Крамбамбулі, так і з зусім новых, прэм'ерных, гасцей стала яшчэ больш. Спець разам з Лявонам «Такога няма нідзе» выйшаў Уладзімер Пугач (дарэчы, Вольскі амаль увесь канцэрт граў на пугачоўскай гітары, над чым часам жартаваў).










Не абмінула імпрэзу і Ганна Хітрык-якая-жыве-ў-тэатры (хаця яна і сцвярджала, што жыве дома, а тут толькі працуе).













Скончыцца канцэрт быў павінен класічнымі крамбамбулеўскімі «Гасцямі». Але гледачы вырашылі інакш і праз некалькі хвілін выкрыкаў «Яш-чэ, яш-чэ!» ды «Абсэнт!» музыкі  былі вымушаны выйсці на біс (чаму, здаецца, былі толькі рады) і выканаць «Старых хіпаноў» ды гэты самы такі чаканы «Абсэнт».

























Больш фота на Afisha.tut.by

Comments

( 13 comments — Leave a comment )
nikita_syskov
Mar. 24th, 2010 12:11 pm (UTC)
нешта я не разумею -- а вочы навошта фарбаваць трэба было??
_nevr_
Mar. 24th, 2010 01:19 pm (UTC)
Ну чым Лявон горшы за Ціля? :)
o_huallachain
Mar. 24th, 2010 12:42 pm (UTC)
Удивительно красив белорусский язык.
Спасибо тебе за возможность довольно часто читать на нём :-)
_nevr_
Mar. 24th, 2010 01:20 pm (UTC)
Няма за што ) Паспрабую пісаць па-беларуску часьцей.
ja_ryw
Mar. 25th, 2010 07:41 am (UTC)
вот он как выглядит )
_nevr_
Mar. 25th, 2010 09:58 am (UTC)
Только не говори, что ты его в первый раз видишь )
ja_ryw
Mar. 25th, 2010 10:35 am (UTC)
нет, видела :) но думала, что он вайтюшкевич )
значит вайтюшкевича я точно не видела ))
_nevr_
Mar. 25th, 2010 10:41 am (UTC)
ja_ryw
Mar. 25th, 2010 10:57 am (UTC)
на зюзюку похож :)
_nevr_
Mar. 25th, 2010 11:02 am (UTC)
А кто такой Зюзюка? )
ja_ryw
Mar. 25th, 2010 11:19 am (UTC)
_nevr_
Mar. 25th, 2010 11:24 am (UTC)
Хе. А точно )
(Deleted comment)
_nevr_
Mar. 27th, 2010 09:31 am (UTC)
У якім сэнсе?
( 13 comments — Leave a comment )

Profile

_nevr_
Yauhen Yerchak

Tags

Counters




Akavita

Powered by LiveJournal.com