Кум (_kum_) wrote,
Кум
_kum_

Літара Т у маім жыцьці

Наткнуўся ў ЖЧ на "флэшмоб з літаркамі" -- чалавеку даюць літарку, а ён піша 10 пунктаў на тэму "пра мяне і гэтую літару". Ад kiedy мне дасталася літара Т. Пачынаю...

1. "Т -- лішняя літара!" Такую тэорыю я спрабаваў давесьці да сваіх аднакурсьнікаў (курсе недзе на 3-м ці 4-м), матывуючы гэта тым, што калі прачытаць наадварот расейскія словы "ремонт" і "цемент", дык атрымаецца "Тномер" і "Тнемец", ды і ў слове "штраф", прачытаным з канца, ёсьць нешта лішняе. :о). Але мой сябра, якога звалі Косця, са мною актыўна спрачаўся. "Гэта што ж -- я буду не Костя, а Кося?" -- "Буду цябе клікаць поўным імем -- Консанин", -- не здаваўся я.

2. Тэорыя. Так склалася па жыцьці, што фізыка-эксперыментатара зь мяне ня выйшла, а тэарэтык з горам папалам атрымаўся. Таму ўсё жыцьцё прыдумваю нейкія мадэлькі, то бок міні-тэорыі. І мне гэта падабаецца!

3. Тэлефон. У савецкія часы тэлефон (стацыянарны, іншых тады не было) быў дэфіцытам. Мае бацькі, напрыклад, яго не мелі аж да году 81-га ці 82-га. Таму я ў маладым узросьце не любіў і не ўмеў размаўляць па тэлефоне. Навучыўся па-сапраўднаму толькі тады, калі набыў першы свой мабільнік (2004 г.) Зараз смартфон -- мая ўлюбёная цацка: не столькі тэлефон, колькі чыталка для кніг, запасовы фотаапарат, а таксама партнёр па шахматах і прэфэрансе. :о)

4. Туман. Мая ўлюбёная прыродная зьява.

5. Тэлевізар. Скрыня, утаропіўшыся ў якую, я дарэмна патраціў шмат часу ў адносна маладыя гады. Зараз гляджу толькі футбол, і то не часта, і не ў тэлевізары, а ў кампутары...

6. Творчасьць. Не надта люблю гэтае слова. Мае навуковыя кіраўнікі і старэйшыя калегі часта даводзілі мне, што я павінен ганарыцца, бо займаюся творчай працай... А я адказваў, што раблю яе толькі таму, што нічога іншага не ўмею, і ганарыцца тут няма чым. Потым прачытаў у Міхаіла Анчарава: адзін ягоны герой, каб не задраць нос, што ён такі ўжо вялікі творца, прапанаваў замяніць слова "творчасьць" словам "фердыпюкс". Занятак той жа, і вынікі не зьмяняюцца, а пачынаеш расказваць пра сябе -- "я творца"? Не! "Я займаюся фердыпюксам". І ўсё становіцца не свае месцы.

7. Тэрмас. Посуд, абсалютна неабходны ў зімовых паходах і на працы ў Дрэздэнскім інстытуце палімераў. :о)

8. Трамвай. Люблю на ім катацца. :о)

9. Тунец. Вельмі смачная рыба, якая так рэдка бывае ў продажы...

10. "Тёплый дом, сытный стол, брудершафт с поцелуем..." -- адна з маіх улюбёных песень, майго ўлюбёнага аўтара Михаила Щербакова.

Хто хоча паўдзельнічаць, заказвайце літару...
Tags: кумовщина, словесные игры
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 5 comments