December 31st, 2007

ехаў грэка

З Новым годам! І "за сбычу мечт"...

Усіх тых, хто хоць зрэдку чытае тут крыкі мае душы (бо калі душа не крычыць, я не пішу нічога -- сяджу ціха) -- з надыходзячым Новым годам!
Не з годам Пацука, бо той настане толькі 7 лютага -- сьведчу як паўпрафэсыянальны астроляг, які нават вёў адпаведную калёнку ў гомельскай "Тэлепанараме", пакуль астралягічную нішу не захапілі манапалісты з "Эраны". Мой год, год Сьвінні (бо мне якраз 48) яшчэ будзе працягвацца не менш за месяц -- не ведаю, на шчасьце ці наадварот.
Але, хочацца спадзявацца, -- з годам зьменаў да лепшага! Хай Бог пачуе нашыя малітвы дый дасьць кожнаму "по потребности" (як у адпаведнай песьні Акуджавы)...
Шчасьця, посьпехаў, здаровага нахабства (каб адстойваць сваю пазыцыю)... а астатняе хай кожны дапіша сам.
Уздымаю келіх з чырвоным віном (смачнае, хоць і малдаўскае). З Новым годам, сябры! Дзынь-бульк...