August 9th, 2006

ехаў грэка

Гісторыя Беларусі па-расейску

Не надта разумею ляманты, што, маўляў, выкладаньне гісторыі Беларусі ў 9-10 клясах усіх расейскамоўных школаў на расейскай мове -- гэта непарадак. Школа ж расейскамоўная? А гісторыя Беларусі ў ёй -- адзін з прадметаў навучаньня, такі ж, як фізыка, хімія, матэматыка. Дарэчы, беларускую літаратуру ў расейскамоўных школах таксама трэба было б выкладаць па-расейску і вывучаць у перакладах, як мы ў свой час вывучалі ў 10-й клясе сусьветную літаратуру. Можа тады апанэнты расейскае мовы ў расейскамоўных школах перастануць займацца х..йнёй і стануць змагацца за тое, каб беларускіх школак было болей, а расейскіх -- меней.

А гісторыю, скажам, Турцыі ў беларускамоўных школах вы, значыцца, прапануеце выкладаць па-турэцку? Лёгікі, блін.