January 15th, 2006

ехаў грэка

Якуб Колас як першы беларускі электратэхнік

Перачытваў днямі "Новую зямлю", і прыйшла ў голаў думка: паэма ж гэтая названая ня проста так. Ужо ў тыя часы людзі ведалі пра неабходнасьць зазямленьня ўсялякае электрычнае апаратуры і жадалі, каб супраціўленьне зазямляльнага дроту было як мага меньшым. А калі стандарт не выконваўся, стары дрот выкідвалі на сьметнік дый куплялі новы. Удумайцеся толькі ў паэтыку гэтых словаў: "Новая зямля"! :о)

Скажаце, з глузду зьехаў, бачу тое, чаго на самой справе няма? А вы далей пачытайце, далей, не толькі загаловак. Як там гучыць першы радок?

"Мой родны КУТ, як ты мне мілы!.."

Тут ужо ўсялякі сумніў прападае. Бо КУТ -- каэфіцыент узмацненьня току, тэрмін электратэхнічны і нават, не пабаюся гэтага слова, радыётэхнічны -- адна з найважнейшых характарыстык узмацняльнікаў.* А значыцца, быў Якуб Колас ня толькі паэтам, але й адным зь першых беларускіх вучоных-электратэхнікаў...

* Дарэчы, КУМ азначае "каэфіцыент узмацненьня магутнасьці" -- з тае ж радыётэхнічнай опэры. Зьяўляецца здабыткам вышэй названага КУТа і КУНа -- каэфіцыента ўзмацненьня напружаньня... :о)
  • Current Mood
    creative creative