January 9th, 2006

ехаў грэка

Ініцыятыўныя групы, дзе вы?

Дагэтуль у Гомлі не сутыкнуўся з ніводнай ініцыятыўнай групай, якая зьбірала б подпісы ў падтрымку рэгістрацыі таго ці іншага кандыдата на пасаду прэзыдэнта. Вам што, мой подпіс не патрэбны?

Я з 1995 г. прынцыпова ня ўдзельнічаю ў галасаваньнях, якія праводзяцца на Беларусі. Не пайду й на "выбары" ў сакавіку г.г. Але калі хто яшчэ не нагуляўся й лічыць, што чыйсьці подпіс-голас можа нешта зьмяніць, зьвяртайцеся. Падпішуся за ўсіх, акрамя Лукашэнкі. Толькі свой асабісты час траціць на пошукі людзей, якія зьбіраюць подпісы, ня буду. Вы ініцыятыўная група, блін, ці кампанія на пікніку?
ехаў грэка

Тэкс, нумар адзін -- Мілінкевіч...

Не сьцярпеў сёньня на працы (дакладней, пасьля працы, калі зьбіраліся дадому), выказаў усё тое, што думаю пра "ініцыятыўныя групы". І тут адна наша супрацоўніца кажа: "Дык я ж у групе Мілінкевіча, у мяне й пасьведчаньне ёсьць. Хочаш, я цябе падпішу?" Вядома, я згадзіўся. (Не першы раз атрымліваю ад лёсу такія неспадзяваныя падарункі). Дастаў пашпарт, запоўнілі лісток. Пытаюся: "Колькі ўсяго подпісаў ты сабрала?" "З табою ўжо пяць", -- адказвае. "Як, усяго пяць? А да каго ў інстытуце ты зьвярталася?" -- "Ды ў інстытуце толькі двое падпісаліся, самі падышлі. А так я не агітавала".

Выснова першая. Калі кожны сябар ініцыятыўнай групы Мілінкевіча зьбярэ столькі ж подпісаў, колькі гэтая мая каляжанка, у гэтага спадара ёсьць шанец заручыцца падтрымкаю ажно 10 тысяч чалавек, што складае амаль 0,2 адсоткі ўсіх выбаршчыкаў... :о(

Выснова другая (не з апісанага факту, а наагул з назіраньняў апошніх дзён). Складваецца ўражаньне, што людзей, якія будуць галасаваць за Пазьняка, ў нашым інстытуце зусім няма. Але, кажуць, ягоную ініцыятыўную групу ў Гомлі ўсё ж бачылі. Пазьнякоўцы, ау-у-у!
  • Current Mood
    angry angry