Выправіліся сёньня з камрадам
Хадзілі, фоцілі розны трэш, і раптам натыкнуліся на рэч зусім вусьцішную.

Пасярод запаведнай зоны гістарычнага цэнтру, у пары крокаў ад карпусоў езуіцкага калегіюма, без усялякіх папярэдніх раскопак вядзецца будаўніцтва нейкага аб'екта: мяркуючы па падмурку - чарговага катэджыку для нейкага дужа паважанага ў нас чалавека.

Поўны ахтунг само па сабе. Але ж апроч гэтага - там паўсюль чалавечыя косткі! Толькі бегла агледзеўшы тэрыторыю, знайшлі тры чарапы - проста сярод друзу і будаўнічага сьмецьця.




Тэрыторыя, паўтаруся, у самым цэнтры старога Полацка, пляцоўка аніяк не агароджаная і, мяркуючы па ўсім, гэтыя чарапы і косткі нікога з кампетэнтных асобаў не цікавяць.
А чалавечыя парэшткі, відаць, досыць старыя. Прынамсі, яны вытыркаюцца з-пад каранёў пнёў колісь выраслых над імі векавых дрэваў. Думаю, тут вядзецца пра два стагодзьдзі мінімум.

Скажыце, што ў гэтай сітуацыі трэба рабіць, як дзейнічаць, каб прытармазіць дзікунства і перавесьці гэтую будоўлю ў цывілізаванае рэчышча?
Update: Пра тое ж у Зьмітра
Update2: Як высьветлілася, сямнаццатае стагодзьдзе.
Толькі зьбіраўся выходзіць з дому каб нанесьці візіт у адміністрацыю Полацкага музэя-запаведніка і, магчыма, пракуратуру, як атрымаў адказ ад Дзяніса Дука, нашага галоўнага полацкага спэцыяліста па археалогіі. Зь якога вынікае, што ў ліпені мінулага года на месцы, дзе зараз будуецца катэдж (на месцы могілак 17 стагодзьдзя), былі праведзеныя адпаведныя археалагічныя работы - сабраныя і "антрапалагічна апрацаваныя" рэшткі болей паўсотні памерлых, якія зараз захоўваюцца на адпаведнай кафэдры ПДУ. Косткі і чарапы, што на фотаздымках, вылезьлі з адвалу схіла на мяжы зоны раскопак па прычыне эрозіі пасля веснавой паводкі. Паабяцалі сабраць усе астанкі сёньня.