RADIO MARYJKA - БЛОГЕРЫ ЯК ЧОРНАРАБОЧЫЯ ЖУРНАЛІСТЫКІ
Врс. 20, 2008
10:56 pm - БЛОГЕРЫ ЯК ЧОРНАРАБОЧЫЯ ЖУРНАЛІСТЫКІ
Некалькі разоў у жыцьці мне даводзілася даводзіць розным людзям, што я - не журналіст газэты "Наша ніва". Прынамсі, знутры быцьцё журналістам у тым ці іншым выданьні выглядае так: ты рэгулярна перасылаеш рэдактару напісаныя матэрыялы, раз на тыдзень ходзіш на лятучкі і раз на месяц - па ганарар. Нічога такога ў дачыненьні "Нашай нівы" са мной не адбываецца. Гэта значыць, я не працую ў газэце "Наша ніва". І вось раптам я натыкаюся на тое, адкуль растуць ногі ў маёй "нашаніўскай" рэпутацыі. Уласна, тут.
Господа, доколе???
Я думаю, што пасьля падзеньня крывавага рэжыму "Наша ніва" вокамгненна загнецца. Бо ў нармальная краіне за парушэньне аўтарскіх правоў рэдакцыя страявым крокам ідзе пад суд. А тут - ну як судзіцца з чымсьці нагэтулькі незарэгістраваным?

А ты чаго чакала з такімі аватаркамі :)
ну, і дзе тады будут друкавацца беларускія літаратары??
справа ў тым, што па беларускім законе яны не парушылі нічога.
а так жа, як яны, працуе палова беларускага інэту - пачынаючы ад тут.бая, у якога ўся галоўная старонка - такія "скапіраваныя" навіны. бо закон, насамрэч, на баку "капіруючых".
так што пасьля падзеньня ніхто не загнецца. але вось калі закон нармальны пра капірайт увядуць - тады загнуцца ўсе.
А самае страшнае, калі журналісты, карыстаючыся тым, што яны ў фрэндах, копіпэсцяць падзамковыя допісы.
І увогуле, ну іх нафіг, гэтых журналістаў. Ніякай да іх павагі. Чым ад іх далей - тым лепей.
сорі за офтоп
Re: сорі за офтоп
http://abrykos.livejournal.com/290445.h
http://users.livejournal.com/maryjka_/4
http://users.livejournal.com/maryjka_/4
Што да Радыё Свабода, Эўрарадыё і радыё Рацыя, то гэтыя прадпрыемствы для таго і існуюць, каб створаныя імі шэдэўры перадрукоўваліся. Гэта іх жыцьцёвая задача. Калі Ваш сайт дазваляе перадрук, то мы гэта практыкуем, пашыраючы інфармацыю. Дарэчы, для мяне паказчык неразуменьня сваёй ролі, ролі замежных станцый, калі іх работнікі пачынаюць "раўнаваць" да беларускіх СМІ. Вы не для сябе, паны, працуеце. І не з намі павінны канкураваць, а з тымі, з кім вы маеце супастаўны бюджэт.
Крыўды ж на выкарыстаньне тэмаў і навінаў - узаемныя. Аўтары НН увесь час наракаюць мне на тое, што Свабода выкарыстоўвае інфармацыю, фатаграфіі без аніякай спасылкі. Узаемныя рахункі тут падбіваць? Што за дурасьць!
Маральны аспэкт выкарыстаньня запісаў у блогах - гэта нешта дзіўнае. Калі Вы з блогу на блог перадрукоўваеце - гэта што, амаральна? А калі НН перадрукоўвае, то гэта чым адрозьніваецца? Розьніца між блогам і парталам непазьбежна сьціраецца. Хіба ў блогі пішуць для таго, каб гэта заставалася сакрэтам блогерскай супольнасьці? Ці ёсьць карысьць ад таго, што гэта прачытаюць і ня-блогеры?
Наадварот, я прашу ніўцаў, каб больш перадрукоўваліся з блогаў - там і творы жывыя, і жывое жыцьцё. І перадрук гэтага пашырае прастору белмовы.
Што датычыць "паводле" - нават калі мы мяняем нямнога, то мы мусім дадаць гэтае "паводле". Часам гэтае нямнога - напрыклад, іншы загаловак да інфармацыі - зьмяняе сэнс, і каб не падстаўляць аўтара, мы і дадаем тое "паводле".
Ставіць аўтарства матэрыялаў зьверху - пра гэта падумаем, але то трэ было б мяняць дызайн. Магчыма, і зробім так.
Абвінавачваньні ў хітражопасьці вяртаю адрасанту.
Дынько.
Kali bloh peradrukowvae inshy bloh - jon ne zarabliae na hetym hroshy. Jak tol'ki z'jawliaecca kamercyja - vy pavinny placic' chastku hroshaj, jakija atrymali awtaru.
Я станоўча не разумею. Яшчэ раз абшукаў блог - мо дзе напісана, што забаронена перадрукоўваць? Не знайшоў.
Асобнае пытаньне Сяргею Сматрычэнку: а што кепскага, што мы Вас перадрукавалі? Што кепскага, калі НН дае магчымасьць ня-блогерам чытаць тое, чым жывуць блогеры? У чым НН апусьцілася? У тым, што напісала, што Мартысевіч хоча выдаць, а Адамовіч хоча зьняцца ў календары з голымі мужчынамі? НН - люстра дзён, ня больш, але і ня менш, а вось вы, пішучы гэткае, пішаце іншымі словамі, што гэта Мартысевіч з Сматрычэнкам апусьціліся, гэткае надумаўшы. Але ж вы не апусьціліся, вы гордыя сабою. Чаму ж тады НН абарзела і апусьцілася? НН не павінна быць мёртвым экспанатам, у якім раз і навек застыў адзін адбітак культурнай мадэлі 1911-га ці 1998-га. Як і ўся наша культура, НН павінна быць жывым люстрам дзён.
Калі Вы лічыце, што між блогерствам і журналістыкай мусіць быць прорва ці прынамсі выразная мяжа, Вы памыляецеся. Так ня будзе. Наадварот, блогерства ўплывае і мяняе журналістыку. І гэта добра. Гэта робіць яе больш дэмакратычнай.
НН ператварылася ў шматгалосьсе, з рознымі правапісамі, з рознымі крыніцамі інфармацыі, з плюральнасьцю поглядаў і эстэтык. Гэта наш сьвядомы выбар. Іншага шляху і ня бачыцца. НН цяпер стала самым папулярным сайтам на беларускай мове, абагнаўшы ўсіх. Ці гэта ня доказ, што мы на добрай дарозе?
Што да ганарараў. Так, іх няма. Гэта, фактычна, адзіная праўда ў гэтым справакаваным абурэньні. Я б рады, каб НН плаціла ганарары - я б сам гора ня меў, і з такім дадаткам да заробку меў бы час каб свой блог весьці. На жаль. Але ж усе ведаюць, чаму іх няма. Але ведаючы, трэба ж аблаяць, паказаць, што мы - вышэйшыя за крыж. Я разумею, што гэта форма самарэклямы, але думайце таксама пра тое, чым Ваша слова адгукнецца.
Ёсьць нейкае ашаленьне ў гэтым жыцьці цяпер. Вашы дыскусіі на блогу тут жывуць адзін дзеь. Я пішу гэты свой адказ празь дзень, і ўжо ня пэўны, ці мяне хто прачытае. Позна, цягнік прайшоў. Усё ляціць, бяжыць, імчыць. Росквіт вызначыць заняпад. Застанецца нязьменным квадрат.
Дынько
Дарэчы, чула нядаўна цудоўны верш аўтарства Жыбуля, здаецца. "Добры доктар Алькаголь". Як Вы лічыце, Марыйка, ці мусіў Жыбуль зьвярнуцца да сям'і Чукоўскага па дазвол на выкарыстаньня ягонага верша такім чынам? :)