RADIO MARYJKA - GAY TOLERANCE
Крс. 23, 2008
05:08 pm - GAY TOLERANCE
Аказваецца, у Беларусі пачаўся месяц барацьбы з гамафобіяй. Раз такія справы, то, мяркую, правільна і нялішне будзе каторага разу дэкляраваць: я лічу гамасэксуалізм нармальнай зьявай, у мяне ёсьць сябры і сяброўкі геі і лесьбіянкі. А гамафобія - прыкмета нездаровага грамадзтва.
Upd: заходзіць брат у пакой.
- Хутчэй уключай тэлік, там снукер! Што ты ўвогуле за маім кампом робіш?
- Чытаю, як спрачаюцца ў маім блогу гамафобы і гей-талерантныя.
- Цікава, хто вядзе.
- Гамафобы пакуль прайграюць.
- Ды нееее, у снукеры...
Настрой:
curious

наконт сяброў і сябровак геяў і лесьбіянак я ня ведаю, але часам адчуваю сябе гомафобафобам.
я гомофилофоб
а в мене ніяких таких друзів немає
якщо чесно - їх гомомсексуалістів не розумію просто
в мене фізіологічно пробачте на хлопця не встане
але за отаку різницю їх ненавидіти...
чи я вважаю їх нормальними?
а хез
поді разбери хто нормальний а хто ні
де ті норми є незрозуміло
тому суджу по собі
я різні з ними
є я а є вони
по життю з ними не стикався
хоча гомосексуалізм в моєму оточенні є предметом насмішок і жартів але я не думаю що хтось буде в реалі домахуватися до якогось сабжа, якщо дізнається що він гомосексуаліст
кароч - насправді відношусь я до гомів з відчуттяв подиву і нерозуміння
що звичайно не тотожно ненависті
я і до гетеросексуалів багатьох так відношусь
і зовсім не через їх гетеросексуальну орієнтацію
Што да нармальнасьці–ненармальнасьці – з пункту гледжаньня хрысьціянства пасьля прабацькоўскага падзеньня няма нармальнасьці нідзе, нават у звычайнай сям'і. Ад таго – не судзіце. Наогул нормы нашага партыкулярнага грамацтва ня ёсьць абсалютам.
Напэўна мне трэба было пачаць менавіта з хрысьціянскага пункту гледжаньня на праблему: гамасэксуалізм - гэта брыдкасьць перад Богам. Да таго ж у нас таксама хапае іншых праблемаў, проста гаворка пра гомасэксуалізм пайшла спачатку.
Як на мяне, была абсалютна нармальная і вясёлая зьява - гэты віртуал. а казаць "ён так ня мусіць рабіць, бо кідае цень на гамасэксуалістаў" - тое самае, што казаць, што беларускамоўны павінен паўсюль паводзіцца звышкарэктна, бо іначай ён ганіць беларускую мову. То бок, хвароба любой меншасьці. Па-мойму, чалавек у прынцыпе павінен паводзіцца карэктна. А высновы "ганіць мову" робяць толькі абмежаваныя людзі.
Каго ганіць група маскоўскіхдзетак, якая непрыстойна шуміць у музэі ў Будапэшце? Маскву ганіць? Як на мяне, дык толькі сябе.
Але гадаваць дзяцей такія людзі ня маюць права. Гэта іхны ўласны выбар, дарэчы.
Дарэчы тое самае было знойдзена і ў дасьледваньнях транссэксуалаў. Мужыкі, які перарабляліся ў кабет, мелі пабудову адказных участкаў мозгу, як маюць жанчыны. І наадварот.
То бок, гэта ніякая не зараза. Прыродныя працэсы пра нашыя маральныя штукі нічога ня ведаюць і зь імі ня лічацца.
Так што, спадарства гамафобы, закрыйце рот і радуйцеся, што не нарадзіліся геямі...