RADIO MARYJKA - ЯК БЛОГЕР АБРЫКОС ПА ЦЯГНІКУ КАТАЎСЯ
Крс. 16, 2008
01:52 pm - ЯК БЛОГЕР АБРЫКОС ПА ЦЯГНІКУ КАТАЎСЯ
Фрашка пра Севярына Квяткоўскага – гэта як лімэрык пра Эдварда Ліра або гарык пра Ігара Губэрмана. Нагода напісаць яе не прымусіла сябе чакаць надта доўга.
Бліжэй пазнаёміўшыся з журналістам, літаратарм і блогерам Севярынам Квяткоўскім, разумееш: тое, што яго перапаўняе, робячы візуальна падобным да
abrykos’а – гэта адчуваньне ўласнай важнасьці і самазадаволенасьць. Асабліва відавочным гэта стала пасьля выхаду кнігі “Фрашкі да пляшкі”, надта прывязанай да рэальнасьці, каб быць мастацкай літаратураю, і надта добра напісанай, каб ёй ня быць. Філязофская аснова кнігі – непарыўная ўзаемасувязь фрашкі ды пляшкі: менавіта тут прагялае няўлоўная мяжа паміж мастацтвам і алькагалізмам. П’янкі зь літаратарамі, а сасабліва зь літаратарамі застольнага жанру адрозьніваюцца ад звычайных тым, што вам пры ўсім жаданьні ня ўдасца надрацца моўчкі. Тыя, хто думае, што Севярын Квяткоўскі шмат бухае, жорстка памыляюцца. Бухціць ён яшчэ болей.
– У мяне свайго роду дэбют. Я ўпершыню падарожнічаю ўнутраным цягніком украінскай чыгункі, – паведамляе Севярын Квяткоўскі ў вагоне-рэстаране цягніка “Кіеў-Львоў” пасьля першага тосту.
Гэта вельмі цікавая і карысная для астатніх інфармацыя.
У далейшым любы навакольны факт, – нізкія кошты ў мэню, ветлівая афіцыянтка, п’яныя сьпевы суседзяў па вагоне, якія плаўна перацякаюць у п’яную ж бойку, міліцыя, якая не прыходзіць, – падлягае ягонаму падрабязнаму культурна-этнічнаму аналізу, вынікі якога ён гучна і неадкладна даносіць да ведама прысутных. Беларусь параўноўваецца з Украінай ня ў лепшы бок, але акурат гэта можна дараваць Севярыну. Ён закаханы ва Ўкраіну. Ён адкрыў Львоў, як Калюмб Амэрыку, калі мы ўсе яшчэ пешкі на Бангалор хадзілі. Пра гэта ён таксама паведамляе субяседнікам некалькі разоў за вечар.
А другой ночы, калі рэстарацыя ўжо дзьве гадзіны як зачыненая, бойка аціхае. Расштурхаўшы мірна сопшага за столікам паэта Сяргея Прылуцкага, паставіўшы яго вэртыкальна і тварам у кірунку яго вагону, мы выправіліся ў свой канец цягніка. Пераканаўшыся, што Севярын без прыгодаў забурыўся ў сваё купэ, мы з кіеўскім арганізатарам літаратурнай часткі фэсту “Беларуская вясна” Ільком Гладштэйнам пайшлі ў прылазьнічак, дзе сьметніца, каб абмеркаваць будучы артыкул пра беларуска-ўкраінскі слэм. Але гутарка наша цягнулася нядоўга. Праз пару хвілінаў перад намі зноў матэрыялізаваўся Абрыкос, п’яны ў костачку.
– Я зразумеў, – радасна паведаміў ён. - Калі я намагаюся говорыты ўкраінською, праблема – не ў маім акцэнце, а ў іх мазгах. Заходжу я толькі што ў купэ правадніцы, а яна сьпіць.
Мы ўважліва слухаем, ківаем, спачуваючы аж нагэтулькі разумова адсталай правадніцы.
– Я пэрэпрошую, – кажу я ёй, – скажытэ будзь ласка, на якім месцы я сплю? На дваццатым ці дваццаць першым?
Квіткі паміж удзельнікамі літаратурнага дэсанту разьмяркоўвала я. Севярын спаў на дваццаць другім месцы.
– А яна што? – пытаемся мы.
– А яна МАЎЧЫЦЬ!
Мы спрабуем працягваць сваю размову, але ня тут-та было: Квяткоўскаму ёсць што дадаць па кожным пункце, ён махае пляшкай “Білага”, мармыча: “На маю думку...” і “Як я лічу...”, але далей сказаць нічога ня можа.
– Севярыне, ты дастаў ужо. Ідзі ў купэ,– не вытрымліваю я ўрэшце.
Квяткоўскі падазрона прымружваецца.
– А, вам хочацца застацца САМ-НА-САМ? – радасна абвяшчае ён. – А я та думаю! Дзеці мае!!!
Адлегласьць паміж мной і Ільком даволі піянэрская. А вось Квяткоўскі наадварот, заціснуўшыся ў кут, адбымае здаровы вогнетушыльнік, пяшчотна тручыся аб яго пухлай шчочкаю.
– Ну усё, я пайшоў, я пайшоў, – супакойвае ён нас і, гульліва ляснуўшы па вогнетушыльнік па чырвонай дупцы, ідзе паліць у тамбур.
У хвіліну спакою, якая ўтварылася, мы з Ільком спрабуем аднавіць храналёгію найноўшай украінскай літаратуры.
– Трэба напісаць, што Паўло Карабчук – пераможца Львоўскага слэму, – кажа Ілько.
– Чакай, Львоўскі слэм выйграў Андрэй Хадановіч.
– Не, Карабчук. Ён там яшчэ піську паказваў.
– Не, я ж там была. Калі Карабчук паказваў піську, слэм выйграў Хадановіч.
– Хадановіч быў два тыдні таму ў Львове?
– А што, два тыдні таму зноў быў слэм, і Карабчук зноў там паказваў піську?
– Ну так.
Місія Паўла Карабчука ва ўкраінскай літаратуры – каб кожны яе чытач пабачыў яго піську асабіста. За выняткам тых, хто чытае ўкраінскую літаратуру азбукай Брайля. Але і такіх чытачоў Паўло Карабчук папросіць падвесьці да яго піські, каб хоць памацалі.
У гэты момант у прылазьнічак з тамбуру зноў увальваецца Квяткоўскі.
– Я не сматру, не сматру! – ён семяніць паўз нас на дыбачках з грацыяй Карлсана, далікатна прыкрыўшы рукой вочы. Яшчэ крыху – і ён разаб’е нос і акуляры аб свой каханы вогнетушыльнік.
– Плюх!
Але ўсё абыходзіцца. Гэта ўсяго толькі дзьверы ў вагон, якія мягка паддаюцца напору Абрыкоса. Хістаючыся з боку ў бок, ён зьнікае ў сваім купэ. Мяркуючы па тым, што з дваццаць першага месца не даносіцца здушаных енкаў, дваццаць другое шчасьліва знаходзіць свайго героя.

http://abrykos.livejournal.com/228395.h
асадку і тэчку я забрала. калі вельмі патрэбна, магу аддаць заўтра на нашай лініі, таму што на выходныя я з'яжджаю з гораду на тры дні.
Я думаў, што ў гэтай фрашцы будзе яшчэ і Хадановіч, таму пачынаў чытаць з трэпетам :))
А ўяві, колькі яшчэ паездак з п'янымі літаратарамі розных краінаў!
ЗЫ: Мяркую, мая трындзючасьць цалкам ураўнаважвала маўклівасьць Прылуцкага :))
І толькі лошадзі лятаюць ўдахнавенна...
1. >>>Дзякуй, Марыйка за добрыя словы
Няма жа што! Стараемся, саздаём настраеніе!
2.>>>>Я думаў, што ў гэтай фрашцы будзе яшчэ і Хадановіч
У маіх фрашках як літаратурных тэкстах фігуруюць толькі тыя асобы, якіх нельга не згадаць. Напрыклад, у фрашцы, як Арлоў перакладаў Хадановіча, актыўнае дзеяньне прымаў чацьвёрты чалавек, якога можна было не згадаць без страты для сюжэту, таму ён ня быў згаданы. Хадановіч за той вечар ні аджог ні разу, а наадварот, пайшоў спаць задоўга да п'янай бойкі. А вось Паўла Карабчука, якога нават у цягніку не было, не згадаць было нельга. Такія справы.
3. >>>А ўяві, колькі яшчэ паездак з п'янымі літаратарамі розных краінаў!
а) П'янства - зло.
б) П'янству - бой.
в) Некалькі разоў у жыцьці я непрыгожа напівалася, і мне пасьля было вельмі сорамна. Часам, мне здаецца, трэба паказаць людзям, як яны выглядаюць з боку ў п'яным стане. Як умела, паказала.
ЗЫ. Я ж цябе люблю! (с.)
нічога асабістага. толькі літаратурныя пытаньні.
Ого! І гэты "сьціплы" чалавек піша пра "адчуваньне ўласнай важнасьці і самазадаволенасьць". Цікава як ты выбіраеш мяжу, і ці гатовая трапіць у падобнае?
Да таго ж, гэта ўсяго толькі фэльетон пра п'яніц, а не фрашка... А я думаў, што гісторыя з выпіўкай толькі фон для нейкай мастацкай задачы.
ЗЫ: Гісторыя напісана бяззлобна і лёгка, а ў камэнтары цяжка неяк, без іскрынкі :))
Re: нічога асабістага. толькі літаратурныя пытаньні.
нясьціпласьць, адчуваньне ўласнай важнасьці, эгацэнтрызм, самазадаволенасьць - гэта нашыя з табой агульныя рысы, севярыне. толькі я лічу гэта сваімі недахопамі і стараюся іх пазбыца, а ты, наадварот, культывуеш і абвяшчаеш сваёй фішкаю. прызнаю, што твая пазыцыя больш правільная, таму што супакойвае ўласнае сумленьне. бо мая пазыцыя не прыносіць менш шкоды навакольным, а загонаў у мяе ад яе - куча.
>>>Цікава як ты выбіраеш мяжу, і ці гатовая трапіць у падобнае?
дык тапляю ж рэгулярна. Што б ты ня меў на ўвазе - кплівыя тэксты пра мяне ці сяброўскія павучаньні з нагоды маіх некарэктных паводзінаў.
так што давай, Севярыне, мір-дружба-жвачка і дыск з фоткамі Пітоннчыка:)
Re: нічога асабістага. толькі літаратурныя пытаньні.
ЗЫ: Лічу за гонар трапіць у твае партрэты :))
Re: нічога асабістага. толькі літаратурныя пытаньні.
ЗЫ: спадзяюся, не ў апошні раз:)))
Re: нічога асабістага. толькі літаратурныя пытаньні.
Заўтра захаплю дыск, стэлефануемся.
Толькі я ня белы й пухнаты.
Песні герояў Плошчы на Тузіне
Можна спампаваць
Re: Песні герояў Плошчы на Тузіне