RADIO MARYJKA - ВЯРНУЛАСЯ. ПА ПАРАДКУ.
Крс. 15, 2008
03:45 pm - ВЯРНУЛАСЯ. ПА ПАРАДКУ.
Па-першае, вялікі дзякуй усім, хто павіншаваў з кніжкай і выказаў цікавасьць набыць. Усіх буду трымаць ва ўме, з усімі знайду спосаб сустрэцца. Таксама паведамляю, што па шматлікіх просьбах знатоцтва вазьму частку накладу ў Палац Моладзі ўвечары 17 красавіка, на Лігу "А", а таксама на "Кубак княгіні Вольгі" ў Віцебск 1902-га.
Па-другое, зборная Беларусі ў складзе Віця Жыбуль, Вера Бурлак
zhadanka, Сяргей Прылуцкі
pistonczyk, я і Віталь Рыжкоў
ryzhkou (трэнер на полі - АХ
khadanovich) перамагла ў Міжнародным слэме Беларусь-Украіна ў Кіеве 12 красавіка. Я згуляла ў нічыю з львоўскай паэткай Лорай Радчанка
lo_ra_in, атрымаўшы 25 балаў за зьмест і 19 за артыстызм. У асабістым заліку 1-е месца падзялілі
khadanovich і Паўло Карабчук
koroboro.
Па-трэцяе, мы файна паезьдзілі па Ўкраіне ў рамках фэстывалю "Беларуская вясна", за што вялікі дзякуй ягоным арганізатарам. Асабліва мне спадабалася новае адкрыцьцё ў Львове - арт-кафэ "Кабінет" на вул. Вінніченка, 12. Зьверху "Кабінэт" - прыстойная кавярня-кнігарня з утульнымі зялёнымі канапамі, дзе адбываюцца літаратурныя сустрэчы. Калі спускаешся ў яе падвалы, пачынаецца ісьцінная жэсьць, побач зь якой апетая мной раней "Крыйівка" нэрвова паліць. У "Кабінэце" ўсё стрыманей, інтэлігентней, густоўней, але больш канцэптуальней и менш папсовей. Шчыра рэкамэндую!
Ну, і па-чацьвёртае, Севярын Квяткоўскі
abrykos нарваўся на фрашку. Comming soon.

я ж бо в ньому по пятницях іногда на пиво хожу
І што зь Мядзьведзевым?
кніжку я там не замовіў, але замаўляю тут. трымай і мяне ўва ўме :)
буду праязджаць - куплю міма
І віншую! :)
трэш
для пачатку віншую з кніжкай. афармленьне файнае атрымалася ;) чытаю зараз :)
У чарговы раз зьвяртаюся да вас па каментар для артыкула.
На гэты раз – апытанка наконт трэша ў літаратуры.
Пытаньні да вас:
1. што вы лічаце трэшам ўвогуле і трэшам у літаратуры ў прыватнасьці?
2. ці ёсьць, на вашу думку, месца трэшу ў беларускай літаратуры? Калі так, назавіце аўтараў і творы.
3. вашае асабістае стаўленьне да трэшавай літаратуры.
Дзякую. З павагай, Ася Паплаўская
Re: трэш
"Трэш (англ. trash, літаральна, «сьмецьце») — кірунаг сучаснага мастацтва (літаратура, кіно, музыка), які характарызуецца дэкляратыўнай другаснасьцю і вульгарнасьцю. Абавязковымі і пажаданымі элемэнтамі трэшу ёсьць: выкарыстаньне вялікай колькасьці штампаў, зацяганых ідэяў, "моднага" зьместу і неарыгінальных сюжэтных ліній. У рамках постмадэрністычнай культуры трэш выступае брутальным двайніком глямуру".
І далей па тэксьце http://ru.wikipedia.org/wiki/Трэш
Трэш у беларускай літаратуры, безумоўна, ёсьць, яго тут нават зашмат. Бо трэш бывае сьвядомы і несьвядомы. Несьвядомы трэш - гэта калі аўтар шчыра верыць, што піша нешта вартаснае, а на справе выходзіць убога, камічна і ад таго трэшава; гэтую зьяву цяпер усё часьцей называюць тэрмінам "арт-оф /art-off" (слова ўзьнялі на шчыты львоўскія фанаты поп-сьпевака Васіля Васільцава). Яркі прадстаўнік несьвядомага трэшу ў сучаснай беларускай паэзіі - Сяргей Патаранскі. Трэшам сьвядомым, безумоўна зьяўяеццца кніжка Сірожкі Пістончыка "Ёпыты", якая неўзабаве выйдзе. Трэш - проза баба Броні. Трэш -інтэрнэт-раман "На перакростку" Ігара Трафімовіча, прысьвечаны вёсцы Дубна. Трэш - кінасцэнар "Анастасія Слуцкая-2: хамячкі атакуюць" - калектыўны інтэрнэт-твор суполкі Беамуры. Трэш - гэта паэзія Васіля Фірхольда і творы "дружасьцьвенных" яму літаратараў, якія выходзілі ў пачатку 2000-х у самвыдаце Веры Бурлак, Віці Жыбуля і Вікі Трэнас (Ленін, Джэці і Нехта Трэці) "Вясковыя могілкі". Кароль беларускай трэш-паэзіі - магчыма, Віктар Жыбуль. Прынамсі, пры мне яго так называлі. Хоць асабіста мне яго постаць здаецца больш значэннаю.
Несьвядомы трэш мяне забаўляе, але зь цячгам часу стамляе, таму што ён заўсёды кідаецца ў вочы, імкнецца быць навідавоку, а ў рэаліях беларускай культуры часта стаецца афіцыёзным мэйнстрымам. Да трэш-літаратуры ў чыстым выглядзе я стаўлюся вельмі пяшчотна і прыязна. Рэч у тым, што сьвядомы трэш заўсёды сьвядома застаецца на маргінэсе. жо трэці год у мяне на паліцы ляжыць рукапіс падрыхтаванай да друку серыі беларускай прозы "Trashlit Poketbook". Першыя дзьве пазыцыі - "Казкі і расказы Бабы Броні", раман Ігара Трафімовіча "На перакростку". Мару знайсьці фінансавыя магчымасьці і ашчасьлівіць гэтымі кніжкамі разумнага, прагрэсыўнага, незашоранага беларускага чытача.
Такі адказ.
А дзе ён зьявіцца?
Re: трэш
Re: трэш
артыкул будзе надрукаваны ў газэце ПЕРЬя і на сайце www.uff-by.org