RADIO MARYJKA - ТЭЛЕМОСТ МЕНСК-ВАТЫКАН
Сак. 3, 2008
12:49 am - ТЭЛЕМОСТ МЕНСК-ВАТЫКАН
Учора стаяла на тэлемосьце Папы Рымскага з сьветам цэлым, уключна зь Менскам. Многа думала пра піар-мэнэджмэнт Ватыкану, "Цывілізацыю Любові ва ўнівэрсітэтах сьвету", "ідэалёгію рэлятывізму", хлопца ў куртцы з надпісам DE PUTA MADRE, які маліўся ў каталіцкай катэдры, ратавалася ад дажджу малітвай і сымфанічным аркестрам. Было сапраўды прыгожа. У мяне нават атрымаўся фотаздымак:
Настрой:
sleepy

гэта не крытыка, не падумайце... проста нейкія ўражаньн
-як жа, канешне, а як іначай можа быць? ... не ўсе могуць зразумець, навошта сапраўды ўсё гэта робіцца. прасьцей заляпіць нешта кшталту піар-мэнэджмэнта, раскруткі брэнда, ці яшчэ нейкай бязглуздай гандлёвай фігні...
о, і заўсёды дзівіць, як людзі цікава ставяцца да тых, хто прыйшоў у Касьцёл.
ну, памятаю, фарысеі таксама любілі глядзець на грэшнікаў(мытнікаў, забойцаў), якія прыходзілі ў сінагогу, каб пакаяцца перад Богам. А , і яны з радасьцю дадавалі "Божа, дзякуй, што я не такі, што я правільны і харошы, а не такі, як гэты мытнік".
таму мне падаецца, што наяўнасьць такой майкі (сэнс ведаю) не павінна перашкаджаць чалавеку прыйсьці ў храм. насамрэч, Бог прымае ўсіх. і не нам яго судзіць, бо ведаеш, некаторыя крыніцы перадаюць яе сэнс толькі ў пераносным значэньні ("Мне добра!", "Я шчасьлівы!"), абыходзячы буквальнае. http://mixtura.org/feature/2006/06/14_d
Тым больш, я на гэтым масьце бачыў значна больш гасьцей, чым прыхажан. Што самае цікавае, к канцу тэлемаста (то было дзесьці каля 8-мі вечара), гасьцей якраз-такі засталося многа менш, а як скончыўся ён, то яны й увогуле сышлі, прытым што народу засталося яшчэ шмат на начное малітоўнае чуваньне.
А, ну і зрэшты, самае цікавае - гэта заўсёды шукаць нейкі падвох. Замест таго, каб проста маліцца да Бога.
вось гэтая падазронасьць, на мой погляд, і знішчае нашу шчырасьць. усяе нацыі.
Re: гэта не крытыка, не падумайце... проста нейкія ўражан
а наконт піяр-мэнэджэраў ватыкану - гэта быў камплімэнт і шчырае захапленьне.
ну а мая вера і мая малітва - увогуле ня вашая справа.
Re: гэта не крытыка, не падумайце... проста нейкія ўражан
піар - усё роўна цікавае слова ў дачыненьні да даннае справы. мо вы занадта сучасная:)
а калі б хто апрануў такую майку ў Францыі ў касьцеле, не ведаючы, што на ёй сапраўды напісана, ці думаючы, што гэта абазначае "cool", напрыклад(мы ж не ведаем, чаго судзіць???), то я не думаю, што для яго гэта было грахом. грэх - гэта сьвядомае і дабраахвотнае ўчыненьне злога. вось так вось;)
Re: гэта не крытыка, не падумайце... проста нейкія ўражан
Можа, канешне, гэта быў залётны гішпанец, не спрачаюся.