RADIO MARYJKA - AD.BY
Стд. 31, 2008
05:26 pm - AD.BY
Зазнала толькі што цудоўную размову ў асьцы. Грукае сяброўка і пытаецца: як будзе па-беларуску "запах"?
Адказваю: пах, а "аромат" - водар.
Сяброўка пыталася не для сябе, для кагосьці іншага, кажа, дзякуй: "водар" - гэта акурат тое, што трэба для рэклямы парфумы.
Праз хвіліну пытаецца зноўку: а іншыя словы ёсьць? А то ў дзяўчыны, якая піша рэкляму, "водар" асацыюецца з хлебам, а "пах" - з мужчынскімі геніталіямі.
Я згодная з тымі, хто супраць наварочаных словаў у беларускамоўнай рэкляме, але чаму звычайныя простыя словы натыкаюцца на фактар чалавечага тупізму?
У выніку мне сказалі, што дзяўчына спрабуе прыдумаць слоган, дзе б увогуле ня згадвалася пра "запах". Калі хто дзе неўзабаве пабачыць беларускамоўную рэкляму парфумы Burberry, раскажыце, што ў яе атрымалася.

Гэта ж гатовы рэклямны тэкст! "Слова водар асацыюецца ў вас толькі з хлебам, а пах - толькі зь геніталіямі? Мы дамо вам панюхаць і больш цікавыя рэчы!"
Чытаю заўчора на ўпакоўцы расейскай шакалядкі:
«Харчовая каштоўнасць: тлучшы — хх г, вавёрки — хх г, вугляводы — г».