RADIO MARYJKA - АНТЫРЭКЛЯМА ТАКСОВАК 084
Лют. 16, 2007
02:20 am - АНТЫРЭКЛЯМА ТАКСОВАК 084
Я пазаўчора па мабільным замаўляла таксоўку 084 "на прозьвішча да Купалаўскага тэатру". Дыспетчарка запатрабавала ў мяне адрас. Я сказала, што ня ведаю, а Купаласкі тэатар - гэта такая маленькая дура насупраць вялікай дуры - Прэзыдэнцыі, і таксіст павінен ведаць. Але яна адмаўлялася зьвязвацца з таксістам, пакуль я не скажу адрас.
Ну, пабегла я вакол тэатру шукаць шыльду з вуліцай. Шыльда аказалася ў стылі рэтра. вул Энгельса, а побач лічба, якую можна прыняць як за 1, так і за 7. Энгельса, кажу, а нумар няясна. "Нумар скажыце!!!". Альбо адзін, кажу, альбо сем. Але гэта ж Купалаўскі, кожны менчук ведае, тым больш таксіст, дзевушка, вы ўвогуле ў тэатар ходзіце? Энельса сем.
20 хвілін прастаяла на марозе. Перазваніла ў службу. Аказалася, што Купалаўскі -
усё-ткі Энгельса 7, а яна такі адправіла таксоўку на Энгельса 1. Я хацела яе папрасіць, каб зьвязалася з машынай, і таксіст пераехаў да тэатру. А яна пачала на мяне вапіць, як рэзаная, вельмі непрыемна вапіць, што яна сама чула, як я ёй сказала Энгельса 1.
Ну вы разумееце, куды ў выніку пайшла дыспетчарка і служба 084. А я ў выніку замерзла, спазьнілася ў госьці і пераплаціла за спыненую аўтастопам машыну.
А я ж спэцыяльна перайшла вуліцу і прайшла 50 мэтраў, каб стаць ля зручнага, як мне давалася, для таксоўчыка арыентыру. Хто ж ведаў, што дыспетчаркам зручней, каб кліент тырчэў пад чырвона-зялёнай шыльдай, на якой нумар дому прапісаны адназначна, а не ля нейкага тэатру:(..
Пытаньні:
1. Куды скардзіцца на дыспетчарак служб выкліку таксі?
2. Ці ва ўсіх службах такое правіла - называць адрас, калі ёсьць арыентыр - рэстарацыя ці вядомы будынак? Наколькі я памятаю, з 007 ніколі няма праблем.

фтопку 084! )
уся мая сям'я 052 карыстаецца
а каб паскардзіцца - можна на той жа нумар патэлефанаваць, сказаць, што ў вас прэтэнзія, і спытаць, куды яе - павінныя прыняць
Толькі што пагаварыла з начальнікам, ён прызнаў, што пэрсанал некваліфікаваны, што яны кругом вінаватыя і абяцаў "дапрацоўкі"...