RADIO MARYJKA - ФРАШКІ ПРА ПАЭТАЎ І ПЕРАКЛЛАДЧЫКАЎ-6
Стд. 15, 2007
08:15 pm - ФРАШКІ ПРА ПАЭТАЎ І ПЕРАКЛЛАДЧЫКАЎ-6
ЯК ПАЭТ І ПЕРАКЛАДЧЫК АРЦЁМ КАВАЛЕЎСКІ ТАБУРЭТ ПАД ПАВЕТКАЙ ПАСТАВІЎ
Яраслаў Івашкевіч. ПАННЫ З ВІЛЬКА: аповесьці і апавяданьні: пер. з пол. – Мінск: Зміцер Колас, 2006. – 402 с.
Гэта здарылася гады чатыры таму ў Варшаве на міжнародным перакладчыцкім сэмінары. Задачай нашай групы было падрыхтаваць збор твораў Яраслава Івашкевіча па-беларуску. Расклад быў ня надта зручны, таму, каб не губляць часу, мы зьбіраліся ў гатэлі, дзе жылі. А жылі мы ў знакамітай сярод беларусаў, афрыканцаў, віетнамцаў і іншых усходніх сяброў Польшчы “Хэры” (“Геры”, грэцкай багіні па-нашаму). Адным бокам “Хэра” падпірае агароджу Лазенак. Было лета, было сьвята (Божага Цела), было сонечна, мы былі маладыя і амбітныя. Мы – Інэса Кур’ян, Серж Мінскевіч, А.Х., Марына Шода, Арцём Кавалеўскі, я і Вальжына Морт - зьбіраліся ў адным з нумароў і гадзінамі па косткках разьбіралі пераклады адно аднога.
Адным з такіх сонечных дзён мы разглядалі апавяданьне “Бітва на раўніне Сэджмур” у перакладзе Арцёма Кавалеўскага. Падзеі апавяданьня адбываюцца ў Англіі 17-га стагодзьдзя. Усё было ўва ўсіх сэнсах мірна, пакуль мы не перайшлі да эпізоду выправы ў паход вайсковага атраду. Паводле перакладу Арцёма, нейкі стары служака ля магістрату залез на табурэт і нешта прамаўляў.
У арыгінале быў stołek.
- Табурэт – недарэчнае ў гэтым кантэксьце слова, - прычапіліся мы ў працоўным парадку да Арцёма, - памяняй.
І раптам пачалася бура.
- Не памяняю! – патасна адмовіўся Арцём. - Гэта менавіта тое слова, якое павінна тут стаяць!
Дваццаць наступных хвілінаў мы разважалі выключна табурэтачнымі катэгорыямі. Інэса, А.Х. і Марына занялі памяркоўную пазіцыю назіральнікаў за тым, як мы з Вальжынаю з аднаго боку і Серж з Арцёмам зь іншага шпурляемся вэрбальнымі табурэткамі.
- Ну якія табурэткі ў Англіі 17-га стагодзьдзя? – абуралася ўсё паэтычнае ўва мне і Вальжыне,- гэта анахранізм, саўковая рэалія. Пастаў адэкватнае слова. Ну там зэдлік або ўслон. Лавачку. Крэсьліца. Што заўгодна, але толькі не табурэтку!
- Там быў “столэк”, а “столэк” – гэта такая дура, утрая большая за зэдлік, - абуралася нам у адказ штосьці фрэйдысцкае ў Сержы і Арцёме. – Зэдлік і ўслон – надта маленькія!
- Зэдаль! – падаў А.Х. голас арбітра на лініі.
- О, зэдаль! Зэдаль пішы! – пачалі ўцюхваць Арцёму мы з Вальжынай. - Зэ-даль! Зэ-даль! Ніякіх табурэтаў!
- Ніякіх зэдляў! Ні-я-кіх!!! – у канец разьюшызўся Арцём. - Зэдлік, услончык… фу, мярзоцьце калгаснае. - Вясковае штосьці! – аўтарытэтна падтрымаў яго Серж. - Мы – гарадзкія – сядзім выключна на табурэтах!
- Мы тожа гарацкія, - ледзьве стрымліваючы сьмех, запярэчылі гэтым дваім мы з Вальжынай. – і гэта не замінае нам сядзець на зэдліках. Ня кажучы ўжо пра англійскага жаўнера 17-га стагодзьдзя. Які стаіць. На якім-небудзь “прадмеце мэблі, прадзначаным для сядзеньня”. І нешта прамаўляе. Ды напішы ты “зэдаль”.
- Табурэт!
- Зэдаль!
- Табурэт!
- Зэдаль!
- Табурэт!
- Гэта ж прахадны момант тэксту, - канючылі мы з Вальжынай, - Зрабі ласку паненкам, папраў стыль, прымі з тэксту табурэт, уратуй прыгажосьць - і яна Ўратуе СЬВЕТ.
- Ні за што!!! – бушаваў Арцёмка. – Ні-ко-лі, ніколі ў жыцьці я не аддам свой табурэт калхазанам! Табурэтка альбо сьмерць! Я ПАМРУ ЗА ТАБУРЭТКУ!!!!
І тут у нас з Вальжынай пачалася гістэрыка. Мы паваліліся на ложак, дрыгаючы нагамі, выючы: “Памрэээээ! За табурэээтку!!!! Арцём! Не памірай, ня нада!!!”
Больш перакладаў у той дзень не абмяркоўвалі.
І вось шмат вады ўцякло з таго часу, разгортваю сьвежавыдадзеную кніжку Яраслава Івашкевіча , чытаю:
“Стары жаўнерышча, які памятаў часы Олівэра, узабраўся пад паветкаю аднаго дома на табурэт і нешта там балбатаў” (с. 100) –
і думаю, як усё-ж такі добра: і табурэт на сваім месцы, і Арцём жывы-здаровы. Толькі як гэта мы дваццаць хвілін змагаліся супраць табурэта ў Англіі 17-га стагодзьдзя, а паветку гарадзкога дома ў той жа Англіі таго ж стагодзьдзя прапусьцілі?.. Выпіў нашыя сокі табурэт, пасьля яго відаць, мы ўжо на ўсё былі згодныя.

http://www.inopressa.ru/nzz/2007/01/1
По всей вероятности, африканец умышленно заразил несколько десятков женщин. Тех, кто хотел воспользоваться презервативом при сексуальном контакте, он называл расистками. "Его жертвами становились в большинстве случаев молодые, эмоциональные особы, с которыми он знакомился на вечерах поэзии".
Негр, зьвярні ўвагу!
вялізны мурын бавіць час зь дзевачкамі і іх маці...
http://mk.ru/numbers/2548/article89
Панны зь Вілька і Маці Яна ад Анёлаў - так, аповестці. А "Бітва..." мела даволі навэлістычную будову.
Магу, канешне памыляцца.
http://users.livejournal.com/maryjka_/2
ён у мяне сёлета беларускую літаратуру выкладаў. пакуль не дазнаўся ад мяне, кім працаваў Власт у Берліне ("У амбасадзе ён працаваў!" - нібы гэта так важна для яго творчасьці, лепей бы пра БНР спытаў, я б яму ўсё сказала!) і хто па нацыянальнасьці Зьмітрок Бядуля ("Ну Вы здагадайцеся! У Вас тры папыткі! Не адгадаеце - незалік!" - ледзь не скакаў Кавалеўскі, не зьвяртаючы ўвагі на тое, што на сэмінарах (нават тых, дзе я не была), пра Бядулю мы не гаварылі, а перачытавць яго і ягоную біяграфію да экзамена я на той момант яшчэ не пачала), допуск да сэсіі не паставіў.
а пасьля ён усё ж паставіў допуск, але занес яго ў дэканат не ў ведамасьці, а на паперцы, якую дэканацкая с... Сьвятлана "скарыстала па прызначэньні... хі-хі...". таму на экзамен я ўсё адно ў час не патрапіла...
так што табурэтка - гэта яшчэ файны ўспамін пра Кавалеўскага...
Усё гэта прыўкрасная масонажыдоўская змова.
Калі прыйду да ўлады хаця б у школцы, гэта будзе мой каронны засып - нацыянальнасьць Шлёмы Плаўніка:)
"... пра Бядулю мы не гаварылі..." цілі-цілі, тралі-валі, это мы не проходілі, это нам не задавалі....
наогул, студэнты мусяць самі прыходзіць з ведамасцямі да выкладчыка, прабачце, але універсітэт - гэта не садок дзіцячы, выкладчык за вамі не абавязаны бегаць... а тое, што іспыт пазней здалі, дык і файна: падрыхтаваліся, відаць, лепей :-)
цёме прывітанне
А што іспыт пазьней здала - ні халеры не файна. Я больш не рыхтавалася і была занятая працай - не да таго было неяк. Да таго ж, здала яго з іншай групай нелегальна - са згоды выкладчыцы, але без накіраваньня з дэканату. Яны выдадуць накіраваньне толькі 19-га, у адзіны дзень пераздачы для самых пераздатых пераздатчыкаў. І я вымушаная чакаць яшчэ тыдзень пасьля фактычнага заканчэньня сэсіі, каб закрыць залікоўку. Але тут ужо, напэўна, не віна Кавалеўскага насамрэч, а дэканацкіх с..., якія не могуць дамовіцца з выкладчыкамі ў афармленьні дакументацыі і скарыстоўваюць паперкі не па тым прызначэньні...
па-другое: да іспытыў усё ж рыхтуюцца... нават, калі ёсць пільная праца.
і апошняе: больш аптымізму (і чытайце таксама больш)
... а арцёму я перадам вашыя абурэнні, разам паабураецеся ў другім семестры (дакладна ведаю, што ён вас не кіне, ну, у сэнсе ваш другі курс)
тое, што ён абавязаны ВЫКЛАДАЦЬ, а не насіць здаваць ведамасьці, растлумачце, калі ласка, нашаму дэканату. мо, яны Вас паслухаюцца. мне, ведаеце, такая сістэма таксама ня вельмі падабаецца. навошта напружваць выкладчыка? я б сама з паперкамі бегала, я ня супраць - але ж не даюць!!!
а ў тым, што нашыя дэканатчыкі НЕ ВЫДАЮЦЬ СТУДЭНТАМ ВЕДАМАСЬЦІ і ня могуць разабрацца самі са сваёй дакументацыяй, сябе я вінаватай не лічу, і, заўважце, спадара Кавалеўскага таксама. а толькі іх.
да экзамену я рыхтавалася, калі Вы не зразумелі. толькі да таго, які ў мяне павінен быць 5-га і да якога мяне не дапусьцілі. да 10-га мае веды нікуды не падзеліся. хіба што і не пабольшыліся. але ж з атрыманай адзнакай я згодная. так што я ўсё ж не "ні з чым".
moderatorial
успомнім восемдзесят сёмы год
татальнасці не хапае, ой як не хапае.
успомнім восемдзесят сёмы год
але мая выкладчыца па замежнай літаратуры лічыць, што ТРЭБА ведаць, кім працаваў Гётэ. па-любому. ды я і не аспрэчваю. гэта шмат тлумачыць у "Фаусце" і наогул усё ж такі важна...
насамрэч я нічога не маю супраць таго, што спадар Кавалеўскі спытваў пра грамадскую і палітычную дзейнасьць Власта. проста мяне зьдзівіла, чаму ён спытаўся адразу і толькі пра Берлін (які я спачатку неабачліва прагартала...), а не пра БНР, што мне падаецца ўсё ж больш істотным у біяграфіі Ластоўскага. у мяне прэтэнзіі да дэканата, а не да выкладчыка, паўтараюся!
а наконт паперак - у майго выкладчыка па фіз-ры напярэдадні сэсіі здарыўся склероз. у залікоўку ён мне залік паставіў, а ў ведамасьць забыўся: "нешта вы ў мяне памяці не адбіліся..." яшчэ адна маленькая недарэчнасьць... ну не шанцуе мне ў гэтую сэсію... а ў дэканаце ня верылі, што ў залікоўцы залік намаляваў выкладчык, а не я. адправілі на пераздачу. а пераздача - у дзень другога (!) экзамена. ледзьве паспела. а ведаеце, як крыўдна, калі недопуск нізавошта?
насамрэч, не хацела.
проста ўзгадалася пра настойлівасьць і ўпартасьць спадара Кавалеўскага...