RADIO MARYJKA - ХІП-ХОП ПРА ЗЯНОНА
Стд. 5, 2007
01:49 am - ХІП-ХОП ПРА ЗЯНОНА
Калі нехта яшчэ ня ў курсе, сёньня зранку байнэт быў парваны стоадсоткавым хітом. Калі б я працавала ў "Нашай Ніве", я б зараз жа, не сыходзячы зь месца, разрадзілася дзеля (на)роднай газэты прыкладна такім крэатывам:
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК - БЕЛАРУСКІ СУПЭРМЭН
Інтэрнэт чытае апазыцыйны хіп-хоп. Па-расейску.
Кожны больш-менш заўважны палітык - фігура ня толькі палітычная, але і маскультная, абавязковы герой ня толькі вечаровых навінаў, але і ўсемагчымых парадыйных мапэт-шоў - варта згадаць хаця б гіпэрпапулярную ў адносна лібэральнай позьняельцынскай Расеі перадачу "Куклы". Прычым кожная палітзнакамітасьць мае свой трэш-імідж, уласны "рынгтон". З гаспадаром тэхаскага ранча Джорджам Бушам парадысты стала асацыююць музыку кантры, Аляксандра Лукашэнку цяжка памысьліць без баяну і танцу з выпускніцаю. Прыйшла чарга і на правадыра беларускай апазыцыі Зянона Пазьняка, Зянона: новае пакаленьне бачыць яго героем хіп-хопу.
Сюжэт хіп-хопа амаль нерэальныны. Пасьля працяглай і змушанай эміграцыі на Радзіму вяртаецца Зянон Пазьняк, а дакладней, ЗЯНОН, які паўстае перад намі ў вобразе звышгероя кшалту Бруса Ўіліса ці Арнольда Шварцэнэгера. Ён падымае беларусаў на паўстаньне і зьдзяйсьняе збройны захоп улады. Заканчваецца хіп-хоп аповед паходам танкаў на Вільню з мэтай вярнуць ліцьвінам спрадвечную сталіцу. Аўтар, які абраў сабе эпатажны псэўданім "Ціхановіч пад коксам", удала перадае з дапамогай актуальнага сёньня песеннага жанру сьветаадчуваньне Маладой Беларусі "пасьля Плошчы". Гэта і зьняверанасьць у будучыні (Перспективы ноль, голимые темы, / Полная победа тоталитарной системы.), і расчараванасьць дэмакратычнымі лідэрамі поруч зь вяртаньнем веры ў кансэрватыўныя каштоўнасьці (Александр Милинкевич? Гнилой базар, дешевый понт / С тобой, свинья не гавкает, а разговаривает Народный Фронт./Консервативно-Христианская Партия...), і надзея на хуткія перамены (Кровавый режим, твоя смерть близка!). Тэкст перанасычаны тапанімікай Менску, у якім разгортваюцца асноўныя падзеі, рэаліямі, вядомымі кожнаму беларусу (Макаёнка в огне, Киселёва в руинах, /
Трансляция прервана па тэхнічных прычынах./ Это террор бел-чырвона-белы! / Контуры Аверкова на асфальте мелом.)/ Трэба скаpаць, я зь цяжкасьцю падабрала ўрыўкі, прыдатныя для цытаваньня: як і належыць кананічнаму хіп-хоп рэчытатыву, "Зянон-хоп" перанасычаны нецэнзуршчынай.
Пра сваю задуму сам аўтар гаворыць так: "Ідэя нарадзілася 16 верасьня на Вялікім Джынсавым Фэсьце. Вядучы сказаў, што зараз будзе "апазыцыйны хіп-хоп", а потым на сцэну выйшаў дзіўны хлопчык [Krou? -М.М.] зь няўцямнымі беларускамоўнымі тэкстамі. І тады я вырашыў прадэманстраваць, як павінен выглядаць ісьцінны апазыцыйны хіп-хоп".
Больш за 10 гадоў Беларусь чакае вяртаньня Зянона на Радзіму. І ён вяртаецца - у творчасьці людзей, для якіх ён ужо стаўся мітам.
Але нават такога ў "Нашай Ніве" ніколі не надрукуюць, таму я там і не працую:)).
Што да "Зянон-хопу", то гэта безумоўны Зянон-хіт. Якому проста наканавана стаць у 2007 годзе Зянон-стайлам. Бо ў нашыя дні, калі і можна гаварыць пра Зянона, то толькі матам і ў рыфму. Вельмі б хацелася неяк дапамагчы аўтару, але вэрсыфікацыя - усё, што я ўмею - ужо зробленая. Застаецца хадзіць па андэграўндзе ў пошуках (не)адмарожаных эмсі, згодных запісаць сынгл. Зрэшты, там патрэбныя мурынкі для бэк-вакалу - дык усе мае шэсьць гатовыя хоць зараз:
Ад сілаў шатанскіх, ад духа сьмертнага, Зянон барані, Зянон барані...
ЖЫВЕ ХІП-ХОП!
ЖЫВЕ ЗЯНОН!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Вот это можно вообще дополнительным эпиграфом к данному произведению :)))
багатая на таленты зямля беларуская
http://feduta.livejournal.com/70077.htm
Але з "скандалы найлепшыя брыльянты дзяўчатак", а тут такі разважны і паважны чалавек як Вы, выказваецца такім няўрымсьлівым чынам:) Найкаштоўнейшы падарунак скандалісткам майго кшталту:)
Тэйк іт ізі і не крыўдуйце:)
стих - суперрр! ;)
будем ждать!
эх, какая жалость ;) а у него в дневника куча френдов известных в ЖЖ ;) повелись на провокацию...
Хаця, калі яны віртуалы, то гэта прыўкрасная пара, і іх трэба пажаніць:)
з боку Пячэй,
лятуць самалёты,
хутчэй, хутчэй...
Вусатаму чорту
галіце вус!
За Беларусь!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
Reply to your comment...
Radyjo ZIANON
http://community.livejournal.com/by/552
Re: Radyjo ZIANON
Але я даўно ведала, што вы таленавіты (-ая)?
Дарэчы, зьніклі вы кудысьці... Даўно не чытала. Ці гэта мая правіна?
Re: Radyjo ZIANON
Што рабіць? Як ратаваць плянэту?
«А во пачытай-ка кніжачку гэту!»
Зянон шпурляе Некрашэвіча з Байковым,
Лу зелянее, тады становіцца багровым
Шукаю аніматараў
Гарэць вам у пекле.
Блюзьнерскі непрыхаваны цынізм напярэдадні Вялікага Сьвята.
З РАСТВОМ ХРЫСТОВЫМ!
Re: Гарэць вам у пекле.
З РАСТВОМ!
Re: Гарэць вам у пекле.
А Иосич-то прав.
Не понимаете? Объясню на конкретном примере - смотрите - вы купили себе "Дачя логан" в кредит. Вот теперь вы такой цикавый чловечек, который утёр нос своим друзьям, зимой тепло, на дачу под Борисов ехать теперь можно с комфортом, и вы как-то особо не интересовались политикой, но вот выборы, и во время предвыборной кампании вам на лобовое стекло чудовищным, крепчайшим как зубной цемент или бриллиант, несмываемым или неотдирающимся клеем приклеили листовку на лобовое стекло. Отдирали - не отдирается. Мыли - не отмывается. Что вы будете думать о кандидате, про которого прочли в листовке? Будете вы за него голосовать, если ваши друзья начнут хихикать, глядя на пятно на лобовухе? А представьте себе, что в деревне развесили листовки с Милинкевичем, на которых написано, что поддерживает свободную гомосексуальную любовь? И? За кого будут голосовать бабульки? За того, кто по их мнению разращает их внуков? Это в Минске у некоторых людей с высшим образованием отношение к гомосексуалистам относительно спокойное, да и есть время задуматься и догадаться о том, что подобные вещи - это провокация - а в деревнях? Люди-то неодинаковые - не все же имеют возможность учиться и пользоваться интернетом. Есть масса причин, по которой одна социальная группа не любит другие - я не буду их сейчас перечислять. Скажу проще - невыскоий уровень жизни простых беларусов и дефицит ресурсов, в том числе и информационных являются вполне благодатной почвой для того, чтобы эта листовка подействовала. Ведь именно листовки можно развесить в деревнях и маленьких городках - это всё стоит копейки.
Зенона выставили идиотом. Согласитесь, что текст - дурацкий. Человек недалёкого ума автоматически перестанет считать его серьёзным политиком. А думающий - испугается.
Вот и пожалуйста - электорат перейдёт на сторону противника. Именно об этом Иосич и говорил - о том, что подобные тексты могут ему повредить, а следовательно эти тексты - провокация.
Зенон конечно чудак - но на его месте может оказаться любой человек. ЛЮБОЙ. И этого-то и следует опасаться.
Re: А Иосич-то прав.
Человек недалёкого ума автоматически перестанет считать его серьёзным политиком.
Ніхто ўжо даўно ня лічыць Пазьняка сур'ёзным палітыкам (ну хіба што людзі недалёкага ўма, да). Адно са сьведчаньняў таккога несур'ёзнага стаўленьня - Зянон-хоп. Пазьняк ужо ня першы год клоўн і аб'ект пародыяў. Калі для вас гэта інакш, пасьля Бараўлянаў можаце яшчэ па кальцавой зазірнукць у Навінкі.
Re: А Иосич-то прав.
и потом - допустим политический труп. Так похороните по-человечески, а не глумитесь.
А в Новинки мне ни к чему. Я с гораздо большим удовольствием поработал бы вашим адвокатом в суде, если бы вам шили дело. Хоть проводил бы в тюрьму, без интернета, и с СБ вместо туалетной бумаги достойно)))))).
Re: А Иосич-то прав.
Дамовіліся:)
я дауно не чытала такога прыемнага тэкста на беларускую тэматыку ))
и таки праудзивы ))) (што тычыцца усяго, акрамя асобы галоунага героя. але я б сказала, што асоба такая мистычная, абагульненая - у маим успрыняцци, - што ад рэальнага (прата)тыпа тольки имя.
карацей, дзякую, павесялила ссылачкай :)
са святами цябе!!