RADIO MARYJKA - ФРАШКІ ПРА ПАЭТАЎ І ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ-5
Ліс. 25, 2006
11:22 am - ФРАШКІ ПРА ПАЭТАЎ І ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ-5
Дыскусія пра традыцыі беларускага пэрформансу, якую выклікаў учорашні пэрформанс "Тэатру псіхічнай неўраўнаважанасьці", нагадала мне гісторыю, з дапамогай якой АХ тлумачыць сутнасьць гэтага віду мастацтва.
У ЧЫМ СІЛА АКТУАЛЬНАГА МАСТАЦТВА
Падчас Плэнэру, які ўжо стаўся эпахальным і мае права быць напісаным зь вялікай літары (гл. Таксама Ліцэй, Плошча, Бібліятэка) дык вось, падчас Плэнэру ў дзень Купальскай ночы, мы мелі пэрформанс-дэй (падрабязнасьці - па спасылцы вышэй). Ну вядома ж, які пэрформанс-дэй безь Змітра Вішнёва. Ён і малады беларускі Тарзан мастак Захар Кудзін агарадзілі квадрат памерам з баксёрскі рынг, запалілі паходні, нанялі барабаншчыкаў, а потым, аголеныя па пояс, лёталі па рынгу, хвасталі сябе крапівой, зьбівалі, падпальвалі і цягнулі тапіць у возеры вусатае пудзіла. Называлася ўсё "Дзікае паля(і? - m_)ваньне караля Стаха". Меркаваньні гледачоў падзяліліся. Большась пад уплывам прывіду блізкай Плошчы сьцьвярджала, што гэта Самі-ведаеце-хто. Я была ў апазыцыі і настойвала, што гэта Цела Культуры. Але сутнасьць ня ў тым. Пасьля пэрформансу АХ пабачыў, што Вішнёў і напраўду стаіць увесь абхвастаны жыгучкай, гарыць і чэшацца. "Зьмітру - запытаўся АХ, - навошта ты так сябе? - Вы маглі б узяць звычайнае быльлё, нам усё адно ў цемры не было бачна, чым вы лупіцеся". "Ша! - годна адказаў Вішнёў. - Гэта табе не тэатар!"
У гэтым пляне вялікую мастацкую сілу меў паэтычны пэрформанс "Ладзьдзя Роспачы", які літаратары паказвалі крыху раней. Спачатку з дапамогай мацюгальніка чыталася калектыўная рэнка. Потым Гервасій Выліваха (
rudy_de), выліў у возера сапраўдную пляшку гарэлкі. Пасьля чаго Выліваха і Сьмерць (
adamovitch) селі на Катамаран Роспачы і паплылі па дарожцы заходзячага сонца.
Дык вось, усе мужыкі на паляне ведалі, што гарэлка сапраўдная. А Вадзім Баршчэўскі да таго ж ведаў, што яна апошняя. Таму гэта і быў пэрформанс, а не школьны капусьнік, - гарэлка лілася ў ваду возера Дзевіна пад роспачны стогн і катарсіяльныя мацюкі спадара Вадзіма.

удакладненне
Але праўда ўсё-ткі іншая -- у мастакоў з сабой БЫЛО, і многа. Ведаю, бо піла. Проста іх так дасталі ў мінулую ноч літаратары сваімі спевамі, што яны не дзяліліся з прынцыпу. А пасля яшчэ дзівіліся -- "а што-та вы сёння не спяваеце?"
Re: удакладненне
Re: удакладненне
Правядзем эксперымент. Пасадзіце ў адзін пакой перформера, які будзе ліць сабе гарэлку ў вочы, а ў другі -- перформера, які будзе выліваць такую ж бутэльку праз вакно на вачах дваццаці страждушчых маладых людзей. І параўнайце іх фізічны стан пасля.
На целе першага -- ані драпінкі, на карме другога -- адны вузялкі. А цяпер уявіце сабе, што гэтыя дваццаць, па-першае, з бадуна, па-другое, святкуюць Купалле, па-трэцяе, на холадзе. І з камарамі.
І НІ ГРАМА!!!
Во гэта я і называю сапраўднай адданасцю мастацтву.
Re: удакладненне
Колькі ведаю спадара Баршчэўскага, ніколі ня чуў ад яго мацюкоў. Ён нават анекдоты зь моцнымі словамі спрабуе пераказаць агульнай мовай, таму выглядае сьмешным.
Хаця, напэўна, гэта не рэалізм, а постмадэрнізм.