RADIO MARYJKA - ФРАШКІ НЕ ПРА ПАЭТАЎ І НЕ ПРА ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ
Ліс. 14, 2006
07:51 pm - ФРАШКІ НЕ ПРА ПАЭТАЎ І НЕ ПРА ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ
ПРА ТОЕ, ЯК НЯМЕЦКІ ЖУРНАЛІСТ КРЫС ЗЭЛЬЦ БРАЎ ІНТРВІЮ Ў БЕЛАРУСКАГА ЖУРНАЛІСТА ЭДЗІКА ТАРЛЕЦКАГА
У Беларусь Крыс патрапіў вельмі па-нямецку. Ня ў сэнсе, што а чацьветрай ранку праз Берасьце, а ў тым сэнсе, што ён выпускінік нямецкага журфаку. Маладыя журналісты ў Нямеччыне павінны некалькі год адпрацаваць валянтэрамі пры якім-небудзь выданьні фактычна бясплатна. Толькі пасьля гтага ім сьвеціць хоць якая грашовая кар’ера. Падчас гэткай практыкі яны ўсімі магчымымі сродкамі набіраюцца досьведу, удзельнічаючы ў розных праектах і сэмінарах. Асабіста Крыс імкнецца сумяшчаць гэта з наведваньнем “незвычайных” краінаў. Перад тым, як узяць узел у беларуска-нямецкім праекце і прыехаць у Менск, ён некалькі месяцаў пражыў у ЮАР. І вось жнівень 2006 году, ён у Менску і мы зь ім у адной журналісцкай групе.
Беларуска-нямецкі праект аб’яднаў маладых журналістаў з Беларусі і Нямеччыны, якія былі адабраныя журы паводле публікацыяў. Калі апісваць праект сьцісла, то нас чакаў тыдзень працы ў Менску, тыдзень у Бэрліне. Кожны з удзельнікаў мусіў абраць сабе тэму даследваньня, правесьці гэтае дасьледваньне за два тыдні і па выніках напісаць матэрыял для супольнай брашуры і для друку ў нашых і іхніх газэтах. (Мой матэрыял па-беларуску можна прачытаць тут). Таксама ў нашу задачу ўваходзіла дапамагаць гасьцям у роднай краіне: пераклад, пошук герояў, стварэньне культурнага бэкграўнду.
Пазнаёміўшыся зь немцамі, я даведалася, што тэма дасьледваньня Крыса – “Сэксуальныя меншасьці ў Беларусі”. Як ні спрабавалі яго пасьля раскруціць ягоныя будучыя рэспандэнты, Крыс аказаўся непахістым гетэра. А тэму ён абраў таксама вельмі па-нямецку. Даведаўшыся, што едзе ў Беларусь, – краіну, пра якую ён ня ведае нічога, – Крыс узяў у бібліяэцы нейку кніжку па дэмакратыі і правах чалавека і яе начытаўся. Ягоны пэдантычны розум уразілі два факты з кніжкі: 1. У 1994 годзе у РБ скасавалі крымінальны артыкул за гамасэксуальныя зносіны. 2. У гэтым жа годзе Лукашэнка прыйшоў да ўлады. Гэта ніяк не спалучалася з тым вобразам сонцападобнага, які меў у сваёй галаве Крыс. Ён вырашыў праясьніць сытуацыю.
Я выклікалася дапамагаць Крысу і паненцы, якая хацела параўнаць BY i DE благасфэру.
Агулам я арганізавала Крысу чатыры інтэрвію. Найперш, канешне, мы пагутарылі зь беларускімі геямі і лесьбіянкамі – мне здалося, што пачынаць трэба з простых людзей і іх пачуцьцяў. Пасьля Крыс пажадаў гутарак з гей- і лесьбі- актывістамі. Прычым з самага першага дня ён перасьледаваў мяне неадчэпістым жаданьнем: Maria, is it possible to talk to EDWARD TARLETSKY???
Матка Боска, пыталася я, адкуль ты пра яго даведаўся? Крыс растлумачыў, што я была чацьвёртай беларускай, якой ён расказаў пра сваю тэму. Першыя тры (адзін зь якіх быў аўтарытэтны супрацоўнік БАЖ) сказалі, што яны пра сэкс-меншасьці РБ ведаць нічога ня ведаюць, ні з якімі прадстаўнікамі не знаёмыя, але яму “абавязкова трэба пагутарыць з Эдзікам Тарлецкім”.
Маёй агельскай мовы не хапіла, каб адгаварыць Крыса. Я не была супраць Тарлецкага – я тады зь ім не была знаёмая – проста існуе залатое правіла кратыўшчыка, што першую ідэю, якая прыйшла да галавы, трэба адкідаць. Я тлумачыла Крысу, што ён будзе 201-м нямецкім журналістам які возьме гэтае інтэрвію і адгаворвалася, што арганізаваць яго будзе цяжка. Што Эдзік культавы персанаж, лепш я табе пра яго ўсё раскажу… Але Крыс пытаўся Why not? - і хацеў Эдзіка.
І я б мужна пратрымалася да самага ад’езду ў Бэрлін, калі б не выпадак. Мы ўдала пагутарылі з прадстаўніцамі лесьбійскай асацыяцыі, і я патэлефанавала сябоўцы падзякаваць за кантакт. Тая сказала: “Няма за што, Марыйка, зьвяртайся… А Тарлецкі не патрэбны???” Надвячоркам таго ж дня мы сядзелі пад парасонамі каля кюбу ЁЁ, які Эдзік па тэлефоне называў проста “Бар”.
Такім чынам я і пабачыла жывую легенду беларускага бамонду. Мяне пужалі, што размова можа атрымацца крыху эксцэнтрычнай, але ўсё было ў рамках нормы. Найперш Тарлецкі пацікавіўся, адкуль Крыс даведаўся пра яго. Немец спаслаўся на БАЖ.
– БАЖ? Дзіўна, што яны згадалі пра мяне. Я ня быў запошаны ні на адзін сход БАЖу, хоць зьяўляюся ягоным сябрам з моманту заснаваньня, – расказаў Эдзік.*
Крыс, пачаў з таго, што, нягледзячы на мой інтрадакшн, маўляў, Эдвард – самы знакаміты гей краіны, задаў пытаньне, ад якога мы з Тарлецкім пакаціліся. Эдзік разумеў па ангельску, але размаўляць ленаваўся:
– Эдвад, вы хаваеце сваю сэксуальную арыентацыю?
– Перакладзі яму, чаго тут хаваць. І так усе ведаюць.
Прыгожанькі афіцыянт, які прынес яшчэ гарбаты, акінуў Эдзіка пяшчотным позіркам. Але, працягваў Эдзік, кашешне ж, ён ня ходзіць па вуліцах і ня кажа, што ён гей. Больш за тое, аказалася, што, даведаўшыся пра новы бізнэс Тарлецкага, менскія геі і лесьбі палічылі ягоны клюб тэрыторыяй свабоды. І Эдзік толькі і робіць, што ходзіць па сваім “Бары” і робіць парачкам заўвагі, каб паводзіліся прыстойна: “У мяне звычайны клюб для людзей усіх арыентацый!”**
Эдзік са сомленым выглядам (“У 201-ы раз таму што”, – тлумачыла я потым Крысу) апавядаў, што са зьменай улады нічога ў Беларусі, на яго думку, ня зьменіцца, што трэба перакройваць мазгі людзей, а не законы, што двух закаханых хлопцаў у грамадзкім транспарце аттыраць не таму, што электарат “за Бацьку”, а таму што гэтыя хлопцы – “підары”…
– Ну чаму? – умяшалася я, – я вось нядаўна бачыла ў тралейбусе двух студэнтаў, сядзелі, абняўшыся, адно аднаго па каленцы гладзілі… Ніхто іх ня біў…
– Які раён? – каротка асьведаміўся Эдзік.
– Вясьнянка.
– Мальцам пашанцавала.
Увечары таго ж дня на Нямізе язык у мяне адвальваўся. “Крыс, прасіла я, – давай больш ня будем размаўляць на гэтую тэму. Я кончуся, калі яшчэ раз вымаўлю sexual identity, feel homosexual альбо gay-tolerance”.
– Are you homofob? – запытаўся ён, зрабіўшы строгі твар.
– Yes, I am, – вінавата прызналася я.
– Я таксама, – сказаў мой беларускі сябар па-нямецку. – Я нават кінуў сваго хлопца, бо ён блакітны.
---
*Паводле актывістаў, СМІ, калі афіцыйная прэса абыходзіць тэму геяў маўчаньнем, альбо скарыстоўвае, каб накіравацьу патрэбнае рэчышча побытавую гамафобію беларусаў, то незалежная прэса абыходзіць тэму маўчаньнем, скарыстоўваючы яе толькі напярэдадні выбараў, каб скіраваць у патрэбнае рэчышча гранты заходніх фондаў. А Эдзік – рэдактар нашумелага ў свой час часопіса “Форум-Лямбда” . Дарэчы, у каго ёсьць пачытаць?
** У Сяргія Жадана ёсьць апавяданьне “Уладальнік найлепшага клюбу для геяў”. У ім герой вырашыў укласьці грошы ў забаўляльны бізнэс. Ён купіў памяшканьне закусачнай “Бутэрброды”. Спэцыяліст шоў-бізу параіў яму адчыніць гей-клюб, бо гэтая ніша рынку ў горадзе яшчэ не была занятая. І яны адчынілі гей-клюб. Шыльду не мянялі, клюб называўся “Бутэрброды”. Але геі да іх чамусьці не хадзілі…
І вось варта было Эдзіку Тарлецкаму стаць уладальнікам “звычайнага начнога клюбу…”

А яшчэ, яны задаюць пытаньні, якія я не магу ўявіць ад французаў. Кшталту "а навошта вам адраджаць беларускую мову?". Во.
відавочна, Юрлівая Афрыканская Рэспубліка - паводле кантэксту :)
гм. а жывуць яны на што?
Плюс кажу ж, бясплатныя альбо звыштанныя праграмы, абмены, стажыроўкі...
А самый неожиданный случай встречи с ними у меня произошел летом 2005-го, когда мы с женой, поднимаясь на гору, практически на самой вершине обнаружили двух взасос целующихся мужиков лет 40 - 45 каждый. Грустное зрелище... И совсем не к месту.