RADIO MARYJKA - ФРАШКІ ПРА ПАЭТАЎ І ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ-3
Кст. 28, 2006
12:59 am - ФРАШКІ ПРА ПАЭТАЎ І ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ-3
ЯК ЛІТАРАТАР І ФІЛЁЗАФ БАБКОЎ СТАЎ "СОТНІКАМ", А ЛІТАРАТАР І МАСТАК ГЛОБУС ЗАВЁЎ САБЕ ЖЖ
Серада гэтага тыдня прынесла у маё жыцьцё шмат цікавага і прыемнага. Апроч іншага завітала на рэальную сустрэчу, якую ладзіў у “Акварыюме” Ігар Бабкоў. Ігар Бабкоў ладзіў гэтую сустрэчу у сувязі са значнаю падзеяю свайго жыцьця: яго зафрэндзіў соты ЖЖ-юзэр. Я зайшла ў “Акварыюм” і пабачыла Ігара Бабкова, які сядзеў сьпінай да ўваходу. Але нават сьпіна выслаўляла той імпэт, зь якім ён чакае, што вось зараз усе сто франдоў заваляцца ў кавяраньку, прагнучы дэвірту. Але нічога падобнага не адбывалася: Ігар Бабкоў сядзеў у поўнай самоце. Пабачыўшы мяне, ён узрадаваўся, і адразу пачаў высьвятляць, а як гэта яны праходзяць, гэтыя дэвіртуалізацыі. Як выявілася, яго багатае філязофска-паэтычнае ўяўленьне малявала яму карціны затоеных за (чатырма-пяцьцю мініяцюрнымі) суседнімі столікам ягоных ста франдоў, якія старана робяць выгляд, што п’юць каву, а самі шэпчуцца, каб ён ня чуў, паказваюцьна яго пальцамі, каб ён ня бачыў і дасылаюць яму смскі таямнічага зьместу. Смска таямнічага зьместу Ігару Бабкову і сапраўды прыйшла, але яна прыйшла зь інтэрнэту, што яшчэ болш зьбіла яго з тропу. У гэты момант да нас далучыўся Адам Глобус.
- Уяўляеш, Марыйка, Глобус зламаўся, зламаўся Глобус! – радасна закрычаў Ігар Бабкоў, пабачыўшы, хто прыйшоў. – Валодзя ня вытрымаў, Валодзя завёў сабе ЖЖ!
Трэба сказаць, Адам Глобусу інтэрвію апошняга часу выказваўся наконт ЖЖ і тых, хто ў ім піша, крайня ніхарашо. Але нагэтулькі часта, што было ясна, што яго ўрэмя блізка.
- Але толькі для таго, - уперыў Глобус палец у Ігара Бабкова, - каб посьціць там карцінкі! Што я зраблю, калі на “Літары” карцінку павесіць немагчыма? Я казаў Алісе, казаў... А я ж класны мастак! І потым, ЖЖ – ідэальная тэхналёгія для карцінак. Калі ты вешаеш карцінкі, цябе чытае тысяча франдоў, а ня нейкіх там сто...
Пра сто франдоў гэта быў каменчык у гарод Ігара Бабкова. Але той нават ня зморшчыўся. А наадварот, яшчэ больш ажывіўся:
- А ведаеш, Валодзя, хто стаў маім сотым франдом? Ты стаў маім сотым франдом! Гэта адназначна юбілей, таму я і вырашыў запрасіць усіх на рэальную сустрэчу.
- Што? Праўда я стаў тваім сотым франдом? Віншую цябе, Ігар! – І Глобус паціснуў Бабкову руку.
Глобус і Бабкоў былі вельмі мілыя пачаткоўцы, таму я вырашыла, што буду ім дапамагаць не пачувацца ў ЖЖ чайнікамі. За пяць хвілінаў да таго я, праўда, абламалася, калі спрабавала патлумачыць Ігару Бабкову, чым адрозьніваецца сьпіс “фрэндоф” ад сьпісу “фрэнд-офф”, таму я вырашыла даць карысную параду хаця б спадару Ўладзімеру. Я зрабіла кансультатыўны твар:
- Наконт таго, што карцінкі ў ЖЖ глядзяць найлепей, гэта вы маеце рацыю. Але каб стаць тысячнікам, вам трэба прапеярыцца ў адпаведных кам’юніці...
Па тварах Бабкова і Глобуса я зразумела, што сказала нешта ня тое, і вырашыла паправіць сытуацыю:
- Спадар Уладзімер, а вы ўпэўненыя, што вам трэба менавіта ў ЖЖ? У інтэрнэце існуе шмат віртуальных галерэяў (Глобус заўважна ажывіўся). Там карыстальнікі разьмяшчаюць свае творы, знаходзяць аднадумцаў, маюць магчымасьць ставіць адно аднаму балы, каб вызначыць рэйтынг...
Пра балы і рэйтынг было яўна лішняе. Глобус махнуў рукой.
- Ай, ды хто ў гэтых галерэях? Аматары. А я – прафэсіянал!
Калі б стваральнік “маруднага чату для амэрыканскіх тынэйджэраў” Брэд Фіцпатрык у гэты момант сядзеў у “Акварыюме” і пы гэтым разумеў па-беларуску, ён бы заплакаў.

Але по-перше "а зачем нам двє Марийкі?©", по-друге, в мене не стане грошів на апірацію, по-третє так писати я від того не стану. Так шо залишається у німому захваті склонити голову, підкинути горі чєпчік і дать торжествіний зальп усіх орудій. пойду я вас попіарю хоча б.
перадрукаваў у «Беларускай блаґасфэры»
web@nn.by
А дзе вы мяне перавесілі? Можна спасылку?
Дарэчы, Марыйка,скіньце, кл, спасылкі на гісторыі 1 і 2.
http://users.livejournal.com/maryjka_/2
а адкуль, дарэчы, ведаеш закрытую інфармацыю?..
Дарэчы, у Бабкова з Глобусам сьпісу фрэнд-офф паккуль няма, яны такія мілыя і фрэндзяць усіх ухзаемна:). Пакуль...
А яшчэ на стан чацьвёртай ранку у іх было у абодвух за сто. Цікава цяпер паназіраць, хто ж усё-ткі стане першым беларускім тысячнікам - Фядута ці Глобус? У Фядуты для гэтага ёсьць руская мова. У Глобуса - КАРЦІНКІ.
Праўда, нешта ён пакуль яшчэ ніводнай не павесіў. Можа, тэгаў яшчэ ня вывучыў :)
фрэнды - тыя каго дадаў ты
фрэнд-оф - тыя хто дадаў цябе.
прынамсі так было ў клясычным інтэрфейсе, да таго часу, пакуль не зьявілася магчымасьць вылучаць у асобны сьпіс узаемных.
зы. Затое ўчора я піў містраль з жж-юзарам mistral! Вельмі прыемны хлопец, безнадзейна закаханы ў іншую ЖЖ-юзарку, нашую знаёмую.
З прыемнасцю пачытала.... У мяне ёсць падазрэнне, што яны фрэнд-стужку не чытаюць. :) Мо не ўмеюць?
весьма подняла настроение