RADIO MARYJKA - ФРАШКІ ПРА ПАЭТАЎ І ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ-2
Тра. 24, 2006
04:22 pm - ФРАШКІ ПРА ПАЭТАЎ І ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ-2
Спэцыяльна для
tvaja_ka, якая прагла дыдактыкі, фрашка з маральлю.
ЯК ЛІТАРАТАР І МАСТАК ЗЬМІЦЕР ВІШНЁЎ КАНЯ МАЛЯВАЎ
Не сакрэт, што стаўленьне беларускіх літаратараў да творчасьці іх калегі паэта, мастака і пэрформэра Зьмітра Вішнёва, неадназначнае. Дакладней, яно адназначнае, калі вядзецца пра літаратурны аспэкт творчасьць Зьмітра Вішнёва. Часта, калі сядзіш пры куфлі піва з маладым беларускім літаратарам, наступае хвіліна, калі гэты самы літаратар нахіляецца да цябе і вінаватым шэптам прызнаецца: "Ты знаеш, а вось мне здаецца, што вершы ў Вішнёва галімыя. І проза галімая. Ня ведаю, ён, магчыма, мастак харошы, але ў мастацтве я мала разумею, а вось вершы галімыя".
У гэты момант табе застаеца ласкава пагладзіць маладога беларускага літаратара па непрычасанай галаве: ён толькі што дэфляраваў гэты дыскурс. Ён увайшоў у гэтую ваду. Цяпер ён у тусе.
Неразуменьне творчай манеры Зьмітра Вішнёва - гэта асноўны элемэнт, які нітуе літпрацэс Беларусі. У гэтым Зьміцер Вішнёў паўтарае подзьвіг Дэна Браўна, нянавісьць да каторага сталася тым, што аб'яднала нарэшце беларускія касьцёл і царкву. Мадэрністы і традыцыяналісты робяцца эстэтычнымі пабрацімамі, калі Вішнёў паказвае свой чарговы пэрформанс.
Таму нядзіўна, што на літаратурна-мастацкі плэнэр Язэпа Драздовіча/Уладзіміра Караткевіча Вішнёў быў запрошаны Алесем Марачкіным як мастак.
Мастакі, якія ўвесь гэты час малявалі, што бачылі: хаткі, хмаркі, возера, - мусілі пачувацца няўдачнікамі. Удзельнік шматлікіх выставаў у Нямеччыне, прызнаны захадам мастак Вішнёў клаў на іх натуру. Ён натхнёна пераносіў на холст тое, што бачыла ў гэтых хмарках і хатках яго трэцяе вока. За 10 дзён паўсталі геніяльныя палотны пад назвамі "Спэрматазоіды на фоне заходу" (на карціне былі намаляваныя мандавошкі на фоне заходу сонца), "Зубныя шчоткі адлятаюць у вырай" (на карціне былі намаляваныя прадаўгаватыя мандавошкі, якія адляталі ў вырай),"Літаратары на плэнэры" (на карціне былі намаляваныя тоўстыя маднавошкі на плэнэры). выглядала гэта досыць сакавіта. Мандавошкі, трэба сказаць, былі выпісаныя дбайна і вельмі рэалістычна.
І вось адным гожым надвячоркам на маладых літаратараў, якія сядзяць на фоне заходу і ўжываюць аўтарскі кактэйль "Будучыня здарыцца з усімі", падыходзіць малады мастак, нахіляецца і вінаватым шэптам прызнаецца: "Вы знаеце, я ня ведаю, які гэты Вішнёў паэт, я ў гэтым не цямлю, але мастак ён галімы... Мы тут з рабятамі яго сёньня прымусілі каня намаляваць. І што вы думаеце? Маляваў каня, а атрымалася - мандавошка".
Мараль гэтай гісторыі такая. Ня трэба грэбаваць акадэмізмам, дарагія таварышчы. Калі нават на захадзе добра прадаюцца мандавошкі, варта спачатку навучыцца маляваць каня. Калі нават на нямецкую мову зручней перакладаць вэрлібры, трэба быць гатовым, абуджаным пасярод ночы, сесьці і напісаць акрасанэт. Інакш табе ніколі не пакаштаваць знакамітага кактэйлю "Будучыня здарыцца з усімі".

:-shchyra)
А мы табе юзэрпік хломурны знайшлі Жадаеш паглядзець? - хадзі сюды
http://tvaja-ka.livejournal.com/51639.h
ЗЫ: у мяне ўжо шмат год ляжыць пачак Вішнёўскіх мандавошак :)
я так лічу, што марачкін іншыя сасуць са сваёй акадэмічнасьцю й са сваімі канямі.
"Мандавошкі, трэба сказаць, былі выпісаныя дбайна і вельмі рэалістычна". - фота ў студыю!!! ты ўвогуле іх бачыла, мандавошак?? калі так, то вельмі цікава пры якіх абставінах, на кім, калі і т.п., і як ты ўмудрылася :)) а калі (як я падазраю) не, то нехер пізьдзець не валодаючы матчасьцю :)
Суткі згадвала.
Ален ўсё адно ўвесь плэнэр за вочы называў іх мандавошкамі.
Я думаю, што сумарны досьвед усяго плэнэра - надзейны агрумэнт:)
А мне нравятся некоторые его картинки
забавные
и стихотворения отдельные
но не все
а вообще, настоящий авангардист должен пройти академическую школу живописи . великие умели и коня, и мандавошек рисовать
но это уже каждый сам выбирает
:-)
Выцягну шаблю.
Пайду ў рэдакцыю."
А на офісе Логвінава усе сьцены ў "мандавошках"...