RADIO MARYJKA - ФРАШКІ ПРА ПАЭТАЎ І ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ
Тра. 14, 2006
06:43 pm - ФРАШКІ ПРА ПАЭТАЎ І ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ
Вырашыла распачаць скандальную публікацыю показак з жыцьця літаратараў.
ЯК ПІСЬМЕНЬНІК УЛАДЗІМЕР АРЛОЎ ПАЭТА АНДРЭЯ ХАДАНОВІЧА ПЕРАКЛАДАЎ
Было гэта 8 траўня ў горадзе Ірпінь. Гожым ірпіньскім надвячоркам паэт Андрэй Хадановіч сустрэў па дарозе да гатэлю паэта Сяргія Жадана і бутэльку каньяка. Узрадаваўшыся сустрэчы, паэты, іх перакладчыкі і бутэлька каньяка завісьлі на лавачцы, дзе прабавілі нейкі час, разважаючы пра лёсы ўсходнеславянскай сылябатонікі. Неўзабаве паэты, прыязна разьвітаўшыся, разыйшліся ў розныя бакі, пакінуўшы няшчасную, ужо непатрэбную ім бутэльку з-пад каньяка ў сьметніцы каля лавачкі. Пасьля чаго паэт Андрэй Хадановіч вырашыў працягнуць дыялёгі пра лёсы (ужо сута беларускай) сылябатонікі у кампаніі перакладчыцы Марыйкі М. і куфля(ў) піва "Чернігівське біле". Трэба адзначыць, перакладчыца Марыйка М. увесь гэты час сілкавалася выключна кока-колай.
Вынікам дыскусіі сталася надзвычайная інтэлектуальная стома паэта Андрэя Хадановіча і ягоная роспач пад дзьвярыма ўласнага нумару: пісьменьніка Улядзімера Арлова і ключа ад нумару на месцы іх супольнага пражываньня ячшэ не назіралася.
Перакладчыцы Марыйцы М. не заставалася нічога, апроч таго, як гасьцінна запрасіць паэта Андрэя Хадановіча адпачыць на вольным ложку ў яе нумары.
Прылёгшы адпачыць на вольным ложку, паэт Андрэй Хадановіч нэўтралізаваў адразу 75% цёплых коўдраў, наяўных у пакоі. Гэтая акалічнасьць вывела цеплалюбівую перакладчыцу Марыйку М. з раўнавагі да такой ступені, што яна адважылася зьвярнуцца да пісьменьніка Ўладзімера Арлова ў эпісталярным жанры: "Спадару Ўладзімеру, - напісала Марыйка і задумалася, - унясіце выгрузіце перакладзіце, забярыце, калі ласка, паэта Андрэя Хадановіча з пакою №304 у пакой №306!"
А другой гадзіне ночы ў пакоі Марыйкі, якая ўжо зьмірылася з цяплом усяго адной коўдры, пачуўся грукат: гэта пісьменьнік Уладзімер Арлоў прыйшоў перакладаць паэта Андрэя Хадановіча.
Калі паэта Андрэй Хадановіч быў абуджаны словамі: "Андрэйка, уставай, цябе зараз перакладаць будуць," - ён не адразу увайшоў у дыскурс пакою №304 і таму крыху прыпух.
Трэба сказаць, працэс перакладу прайшоў без асаблівых стратаў, а нават са здабыткамі (1 цёплая коўдра і 2 капы ў скарбонку перакладчыцы Марыйкі М).

Да, прям заоблачно элитарно! :))))
Всяким ретропинаколиновым перегруппировкам - до этого как до Луны.
"ушол выпець йаду". ;))
А дзе мараль?
Re: А дзе мараль?
Смешны выпадак, дзякуй :))