Home

RADIO MARYJKA - ШТО МЫ РАБІЛІ Ў КІЕВЕ (ЧАСТКА І)

Тра. 10, 2006

08:01 pm - ШТО МЫ РАБІЛІ Ў КІЕВЕ (ЧАСТКА І)

Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс

Не прайшло й тры гады, як выйшаў даўно падрыхтаваны праект - анталёгія сучаснай беларускай і ўкраінскай паэзіі "Сувязьразрыў/Зв'язокрозрив". З гэтай нагоды мы самым літаральным чынам кінулі ўсё і пачалі яе прэзэнтаваць ва UA і BY. Гэтым разам мы дэсантануліся ў Кіеве разам з АХ і Ўладзімерам Арловым.

8га траўня мы прэзэнтавалі цаглінку ў Ірпені на форуме маладых літаратараў. Што такое форум украінскіх маладых літаратараў беларусікм маладым літаратарам-удзельнікам ПЭНаўскіх конкурсаў тлумачыць ня трэба, хіба варта ўдакладніць, што ўкраінскіх маладых літаратараў там удвая болей, і іх на час майстар-клясаў вывозяць далей ад нармальных людзей, за горад, у можна сказаць, умовы піянэрскага быту і некранутай прыгажосьці. Яно і правільна.

За гадзіну да прэзэнтацыі я мела магчымасьць на свае вочы пабачыць цуд украінскага пеару - пісьменьніцу Ірэну Карпу. Вонкава, трэба сказаць, яна вельмі падобная да пісьменьніцы Югасі Каляды, толькі Ірэна ня носіць акуляраў і апранаецца ў больш дарагія шмоткі. Што, уласна, можна лічыць наступствам гэтага самага пеару, паколькі проза ў дзяўчатак падобная. Але гэта толькі калі меркаваць па кавалку, які чытала Карпа. Кавалак быў фіговы. А паколькі іншых кавалкаў прозы Ірэны Карпы я не бачыла, то на гэтым свой літаратуразнаўчы аналіз мушу спыніць. Дадам толькі, што ўкраінская літаратура жжот: яшчэ ніводная маладая беларуская пісьменьніца не заслужыла права так нахабна й зьняважліва ставіцца да сваёй публікі й не атрымаць за гэта ядронай пяды з залі.

У залі, як найкемлівейшыя з вас ужо здагадаліся, сядзелі маладыя ўкраіскія літаратары. Інтуіцыя падказвае мне, што сярод іх было шмат таленавітых і нават геніяў, але, па пэўных законах падлы жыцьця, мне запомніўся толькі адзін таленавіты ўкраінскі літаратар. Той, які сядзеў на апошнім шэрагу ў вышыванай кашулі і падчас выступу займаўся тым, што засяроджана адломваў ад суседняга крэсла тую дошку, у якую ён быў п'яны. Разламаўшы крэсла, ён паспрабаваў задаволена запаліць, але, супакоены сваімі таварышамі, абмежжаваўся тым, што ўкленчыў перад Сяргеем Жаданом, які ў той час чытаў свае новыя вершы.

Увогуле, нічога ў Ірпені не пакідала сумневу, што ўжо чацьвёрты дзень тут ідзе напружаная праца творчай думкі.

Пры ўсім гэтым прэзэнтацыя анталёгіі прайшла вельмі міла.

Пасьля, уласна, было знаёмства зь іншымі маладымі ўкраінскімі літаратарамі. Асабліва пацешыў мяне спосаб, зь якім я пазнаёмілася з маладым украінскім літаратарам па прозьвішчы Стронговський. прозьвішча - гэта, уласна, усё, што мы пра яго ведаем, невядома, ці мае ён імя, але калі ён працягнуў мне візытоўку, дзе быдо напісана "Стангоўскі. Пісьменьнік", я заўважыла на ёй мэйл, які мне за пару дзён да паездкі даў Дзьмітрый Дзьмітрыеў з просьбай тэрмінова зьвязацца з гэтым чалавекам.
Урэшце высьветлілася, што малады ўкраінскі літаратар Стронговський шукаў мяне, каб пазнаёміць з маладым украінскім літаратарам Астапам Сьлівінскім, зь якім мы ўжо, дзякаваць Богу, гады 4 знаёмыя, больш за тое, гэта першы ўкраінскі аўтар, якога я перакладала.

Маладая ўкраінская літаратура зьзівіла наяўнасьцю ў сабе людзей, якія здольныя паўгадзіны казаць пра гэтую самую літаратуру, ні разу не згадаўшы сябе любімых. Зьявіліся людзі, якія ня столькі самі пішуць, сколькі шукаюць магчымасьці раскруткі для сваіх таварышаў і ўвогуле імкнуцца папулярызаваць літаратуру ў не-літаратурных колах. Нездарма размова залі з Ірэнай Карпай тычылася зусім не пытаньняў паэтыкі: гучалі пытаньні "Колькі?", "Як?", тэрміны "літаратурны агент", "прамоцыя", "павышэньне накладу", "аўтарскія правы". Магчыма, гэта адзнака перамогшага капіталізму, але колькасьць нестандартных праектаў, якія нараджаюцца ў асяродку гэтай самай маладой украінскай літаратуры, уражвае.

Comments:

[User Picture]
From:[info]pani_grunia
Date:траўня 10, 2006 10:27 am (UTC)
(Link)
дуже правильні спостереження.
(Адказаць) (Thread)
[User Picture]
From:[info]maryjka_
Date:траўня 13, 2006 01:12 am (UTC)
(Link)
[нясе, згінаецца]
http://community.livejournal.com/dzvinka_m/2306.html

Вось, я думаю, паўней і падрабязьней ніхто вам не напіша.
Я нават у дзёньніку вешаць ня буду, так, спасылку дам:)

Але шрыфты!
Вы ўвогуле ведаеце, хто за ўсім гэтым стаіць???
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]
From:[info]buchhalter_www
Date:траўня 10, 2006 10:58 am (UTC)
(Link)
Отут про Стронговського (і про його попереднє прізвище) докладніше: http://www.strongowski.iatp.org.ua/index2.htm
(Адказаць) (Thread)
[User Picture]
From:[info]pistonczyk
Date:траўня 11, 2006 06:15 am (UTC)
(Link)
Maryjka, ci mozhna dzie-niebudz' nabyc] hetuju knizhencyju?

A jak na mianie - texty Karpy ruliac'. Tam josc' drajv i niazmushanasc'!!!
(Адказаць) (Thread)
[User Picture]
From:[info]maryjka_
Date:траўня 11, 2006 06:56 am (UTC)
(Link)
Калі абяцаеш перадаць грошы, магу для цябе купіць ва Ўкраіне праз тыдзень:)
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]
From:[info]pistonczyk
Date:траўня 11, 2006 01:24 pm (UTC)
(Link)
Чэснае піанерскае! грошы перавяду праз пошту.

Загадзя дзякуй.
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]
From:[info]maryjka_
Date:траўня 12, 2006 01:53 am (UTC)
(Link)
Зрэшты, мы ж у Пінску пабачымся?
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]
From:[info]pistonczyk
Date:траўня 12, 2006 06:44 am (UTC)
(Link)
Spadziajusia, szto vyrvysia tudy :)
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]
From:[info]lokizzz
Date:траўня 11, 2006 11:58 am (UTC)
(Link)
ніц не панімаю :(
(Адказаць) (Thread)
[User Picture]
From:[info]maryjka_
Date:траўня 12, 2006 01:33 am (UTC)
(Link)
От же ж приміть мої віншування. Українець, який не розуміє білоруської, мови - він насправді або кретин, або москаль:)
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]
From:[info]lokizzz
Date:траўня 12, 2006 01:37 am (UTC)
(Link)
виходить шо 2в1 ...
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]
From:[info]fish_ua
Date:траўня 12, 2006 04:11 am (UTC)
(Link)
погоджуюся
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]
From:[info]martinkadp
Date:траўня 11, 2006 03:22 pm (UTC)
(Link)
зі Стронговським - :))))))))) він завжди такий скромний %)
у мене ще веселіше з ним знайомство було, але то довга історія
(Адказаць) (Thread)
[User Picture]
From:[info]fish_ua
Date:траўня 12, 2006 04:31 am (UTC)
(Link)
знаёмства с беларусамі - лепшая падзея за той семінар.
(Адказаць) (Thread)
[User Picture]
From:[info]maryjka_
Date:траўня 12, 2006 04:52 am (UTC)
(Link)
Дзякуй. Але ж чаму вы не дэвіртуалізаваліся? :)
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]
From:[info]fish_ua
Date:траўня 12, 2006 06:09 am (UTC)
(Link)
Ой, Ви напеўна мяне ня згадаеце, я з тех "ўкраінскіх маладых літаратараў" - побач Стронговського сядзела, такая шматкаляровая :)
Кнігу купляла. Супер, скрозь цытую.
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]
From:[info]strongowski
Date:траўня 14, 2006 11:50 pm (UTC)
(Link)
Я не збирався вас зі Сливинським знайомити, у мене ю мізків не стачило. А до Львова запрошую.
(Адказаць) (Thread)