Home

RADIO MARYJKA - КЛЮБ ЗНАТАКОЎ

Крс. 16, 2006

02:30 pm - КЛЮБ ЗНАТАКОЎ

Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс

Быць масквічом - значыць быць упэўненым ува ўсім на 100%. Апусьцім выпадак з правадніцаю, якая ў цягніку "Масква-Брэст" сьцьвярджала, што піва ў ейным вагоне няма, а гэта, безумоўна, значыць, што яго няма ва ўсім саставе - вагон, па-мойму, быў расійскі, але Залескі сьцьвярджаў, што наш, таму я не магу быць упэўненай на 100%, таму аб правадніцы проста памаўчым. Асабіста мяне напружыў выпадак з адміністратарам у Cafemax. Я завазілася там амаль да апоўначы, ведучы зь ім напружныя перамовы. Напрыканцы іх я запыталася, да якой у Маскве ходзіць мэтро. "Да дзьвюх, - сказаў ён. - А пасьля радасна дадаў: Але пераходы паміж станцыямі зачыняюцца апоўначы". Хвілін 15 я працавала ў шоку, што засталася адна пасярод начнога гораду, і дамоў не дабяруся. Але потым (званок друга) высьветлілася, што сам адміністратар у Маскве нядаўна, а пераходы зачыняюцца а гадзіне ночы.

У інфраструктуры Масквы - абслузе ўсіх сфэраў ейнага жыцьця - гардэробшчыцах, прыбіральшчыцах, прадавачках, бібліятэкарках, адміністратарах і афіцыянтах - карацей, самых мізэрных істотах маскоўскага існаваньня - зьдзіўляла менавіта ўпэўненасьць, што яны ўсё ведаюць, і ў іх усё самае найлепшае. Цудоўны дыялёг, які мы з [info]tacia мелі з вулічнай прадавачкай садавіны. У Маскве вакол станцыяў мэтро дагэтуль прадаюць усё, што заўгодна - у Менску ў такой колькасьці незарэгістраванага гандлю не спаткаеш. Мне захацелася бабанаў, і я папрасіла ў садавіньніцы два. Тая адламала два бананы, паклала ў пакет і кажа: "20 рублёў". Мне асабіста было пофіг, а Таня пытаецца: "Адкуль вы так дакладна ведаеце, не ўзважыўшы?" Прадавачка глядзіць на Таню, як нам тупую, і з пафасам кажа: "Таму што кіляграм - 50 рублёў!" Лішне казаць, што бананы аказаліся нясмачныя:).

Тон масквічоў - урачыста-павучальны. Скажам, усім маім знаёмым вядома, што я не магу кроку ступіць па любой зямлі, каб не павярнуць не туды, не апракінуць штосьці, не парваць вопраткі. Дык вось, у МГУ з гэтай нагоды мяне пачала настаўляць на шлях ісьцінны ўжо гардэробшчыца. Альбо тыповая сытуацыя: у Марыйкі з сумкі куртка зьвешваецца і цягнецца па зямлі. У Менску: "Дзевушка, у вас куртка упала!" У Маскве: "Ээй, да ты своей курткой нам уже весь пол вымела!"

Масква - гэта горад, які на кожным кроку вучыць жыць, але пры гэтым адмаўляецца дапамагчы матэрыяльна. І ў гэтым асноўны парадокс маскоўскага фэномэну - панты, памножаныя на галечу.

Настрой: [mood icon] calm

Comments:

[User Picture]
From:[info]nedobalkan
Date:красавіка 16, 2006 08:02 am (UTC)
(Link)
Пам"ятник, пам"ятник Марийці за цей пост!!!
*******
Пойду піяриць.
(Адказаць) (Thread)
[User Picture]
From:[info]sp300p
Date:красавіка 16, 2006 09:12 am (UTC)
(Link)
фигня)
ты увлеклась гиперболами
(Адказаць) (Thread)
[User Picture]
From:[info]maryjka_
Date:красавіка 16, 2006 02:20 pm (UTC)
(Link)
Міхаіл, вы гоніце:)

(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]
From:[info]klezmer
Date:красавіка 16, 2006 11:55 am (UTC)
(Link)
ведаеш, Масква - яна такая ж розная, як і іншыя мясьціны. Так, ты маеш рацыю наконт фанабэрыстасьці масквічоў. Але толькі ў пэўнай ступені. Колькі добрых, ветлівых, па-сапраўднаму інтэлігентных людзей я знаю там! Гэта, ведаеш, так усюды - трэба шукаць сваё кола, тады табе будзе ўтульна дзе б ты ні апынулася. А на вуліцы і ў Менску хамства хапае. На жаль.
(Адказаць) (Thread)