RADIO MARYJKA
Врс. 5, 2010
06:05 pm - ТАПАГРАФІЯ КІЛІМАНДжжАРА
NEW! Мой блог на сайце тыднёвіка НОВЫ ЧАС.
Мае творы на Літрадыё.
Мае публікацыі на сайце газэты НОВЫ ЧАС
5.11. 2008.
Ласкава прашу рабіць перадрукі матэлыялаў гэтага дзёньніка з майго дазволу і са спасылкай на запіс, які цытуецца.
Марыя Мартысевіч. Цмокі лятуць на нераст. Мн.: Логвінаў, 2008.
Антанін Баяя. "Зваўчэньне: раманэта пра ваўкоў, людзей і знакі". Мн.: Логвінаў, 2008.
Яраслаў Рудзіш. "Неба пад Бэрлінам". Мн.: Логвінаў, 2008.
( НАВІТАР ПА ТЭГАХ У ГЭТЫМ БЛОГУ )
Гэты запіс заўжды зьверху.
Ліп. 11, 2009
06:42 pm - УВОДЗІНЫ Ў КАРПАРАТЫЎНУЮ ЛІТАРАТУРУ
Апошняе, чым я мушу расплаціцца за ноч платанічаскай любві - карпаратыўны верш, у якім я мушу згадаць усіх удзельнікаў пасядзелак. Карпаратыўная паэзія, паводле
ryzhkou - гэта калі ты згадваеш у вершаваным творы сваіх паплечнікаў па літаратурным цэху. Уводзячы іх такім чынам у Вечнасьць, каб яе.
У сваім вершы я пайшла крыху далей за пастаўленую задачу. Я згадала адну паэтку, якой падоўгу няма ў Беларусі, і аднаго паэта, неўзязднога ў Беларусь.
Вось жа:
Каханьне, – сказала нам Каця Зыкава –
бальшы футраны мядзьведзь
са Жлобіна: нешта такое вачатае і безьязыкае,
і маўчаць, і ў вочы глядзець.
А я, – адказаў ёй Віталь Рыжкоў,
палячы сігару Вальжыны Морт,
хачу, як Андрый Любка,
бо жыцьцё псуецца, нібы вяршковы торт,
і сохне, як губка.
12:11 am - ПАДУШАЧКА ПАДУШАЧКА МАЯ ДАРАГАЯ!!!!
Ааааааааааааааа!!!!
Я іду!!!!!! Шкада, тэхнічна цяжка яшчэ будзе заявіцца ў Купалаўскі сквэр з ложкамі на панцырных сетках. Тады можна было б яшчэ пагуляцца ў Мішак Гамі!!!!
Ліп. 10, 2009
12:02 pm - КУКАРЭКУ!!!!
Вяртаньне на радзіму азнамяноўваецца адзначаньнем гэтай справы, якое, баюся, расьцягнецца да наступнай паездкі. Сёньня заход №2, заўтра - заход №3. А зранку мы з
utterly_vague прачнуліся ў хаце
ryzhkou (прычым я зрабіла гэта на ложку
the_sixth_fuwa). Перапоўзшы на тры прыпынкі дадому і адаспаўшыся, я згадала, што ўсю ноч, абпіўшыся ракіі паўзьверх аліварыі, мы гулялі ў нейкія парнаграфічныя фанты, і Зыкава цяпер абавязаная паехаць на Гуляйполе сёлета, нават калі ёй давядзецца ісьці пешкі адной да Запарожскай вобласьці (але мы ня кінем яе ў бядзе), а мы з Рыжковым абавазаныя напісаць дафіга лытыдыбрных пастоў і карпаратыўных вершаў.
Вось і я зараз мушу сядзець і пісаць пост. Але дома няма электрычнасьці, я нават аўсянкі паесьці не магу, ня тое, што кавы папіць, сяджу і ціха слухаю, як салята з крабавых палачак разьядае мне страўнк. Батарэйкі засталося на паўгадзіны, але самае дзівоснае дзіва - гэта інтэрнэт. Ноўтбука, напрактыкаваўшыся ў Эўропе, узяла і злавіла дома вайфай. Ён вельмі аддалены, але на праверку пошты і кароткія пасты ў блогу яго больш, чым стае.
Вось жа, пакрысе пачынаю выконваць прайгранае ў парнаграфічныя фанты. Традыцыйна мае сябры, як тую жабку ў анэкдоце, скарыстоўваюць мяне не як жанчыну, а як сродак піяру:
Рыжкоў прадае ТОЙ САМЫ айпод
Зафрэндзіць Кацю Зыкаву можна тут
Ліп. 1, 2009
01:50 pm - ПАКУЛЬ НЯСУЦЬ РАКІЮ
Пару лінкаў.
Слэм: літаратурнае шоў ці пратэст супраць уніфікацыі?У гутарцы за “круглым сталом” удзельнічаюць крытык Марыя Мартысевіч, паэт Віктар Жыбуль і гісторык літаратуры Анатоль Сідарэвіч. Вядучы – Міхась Скобла.
І для блогу "Новага часу":
Вакзал падзяляўся на два залы з высокімі столямі і добрай акустыкай. Уладкаваўшыся ў адным з іх, я прыгатавалася сохнуць і чытаць сваю кніжку. Але трасцы – раптам дзьверы расчыніліся, і ў вакзал увайшоў натоўп цётачак у літоўскіх строях, схаваных пад празрыстымі дажджавікамі, як у краме ці хімчыстцы. Кроплі вады прыгожа сцякалі па растаманскіх колерах спадніцаў. Цётачкак было шмат, вельмі шмат – каля дваццаці. Яны бордза пашыхтаваліся ў некалькі шэрагаў і, кіраваныя капельмайстаркай, якая зніадкуль вырасла перад імі, хорам зацягнулі песьню.
01:31 pm - НЕБА, САМАЛЁТ, КАСЬЦЮКЕВІЧ
Летняя сьпёка ўсім дала па мазгах, арганізаваўся невялічкі паэтычны флэшмобчык.
Віталь Рыжкоў:
:)
Паша Касьцюкевіч у дзяцінстве
думаў, што самалёты
маюць чароўнае паліва -
якое з аблокаў,
а я
проста падскокваў высока,
крычаў "Самалёёёёт!"
і хацеў паляцець усьлед.
Касьцюкевіч -
цяпер празаік,
а я - паэт.
Андрэй Адамовіч:
У дзяцінстве,
калі я бачыў самалёт,
я збіраў усіх у кола, казаў:
-- Браты, ён паляцеў ня ў той бок!
Дык чаму я цяпер не прарок?
Я:
У дзяцінстве,
калі я бачыла самалёт,
я вельмі хутка
адводзіла вочы долу
і глядзелася ў шыбы машынаў,
каб спраўдзіць,
ці ў парадку фрызура.
Я знаю, я дура.
А ТЫ НАПІСАЎ СВОЙ ВЕРШ ПРА САМАЛЁТ????
Чэр. 29, 2009
04:13 pm - IQ MEA MECUM PORTO
Іду па пляжы, нікога не чапаю, а тут - такое:
Усярэдзіне ж - той жа пляжны кіч, толькі па-снобзку разьвешаны і вельмі дарагі.
Прыдумаўся такі подпіс да гэтага візэрунку:
А з адзеньня на мне будзе
Джойс і тэарэма Фэрма.
Уяўляю, як мерзнуць людзі,
у каторых мазгоў няма.
Чэр. 20, 2009
06:21 pm
У мяне ёсьць 2 білеты ў партэр на "Пінскую шляхту". Адзін на 29 чэрвеня, другі - на 30-е чэрвеня. Магу кам усьці з вас аддаць 1 квіток, дзень - на ваш выбар. Працэдура такая: пакідаеце мне каментар з поўным паштовым адрасам для звычайнай пошты, я дасылаю сёньня ліст, а вы, як прыйдзе, кладзеце мне кошт квітка на мабілку.
Хто першвы адкаменціць таго і тапкі:)
Чэр. 19, 2009
12:36 am - КАРЦІНКІ З ПРЭС-КАНФЭРЭНЦЫІ "ГОЛАГА КАЛЕНДАРА"
Здымаліся сёньня з
magik_midnight для вокладкі часопіса. Пакуль што "Абажура". "У "Абажуры" мяне ўпершыню надрукавалі на вокладцы", - задуменна прамаўляла я падчас фотасэсіі. Між тым маё асабістае жыцьцё стаецца напружаным, як харошы хорар-муві.
andorac ляціць у Страсбург з парванай сумкай, трымценьнем у сэрцы і рызыкоўным абяцаньнем панавезьці ўсім "французскіх сувэніраў". Наша зь ім каханьне непазьбежнае, як абвал рубля. Газэта "Нашаніва" дажывае апошнія дні.
Пасьля фотасэсіі, зладзіўшы цынічную дыскусію вакол таго, ці можна назваць фотаздымкі фатографа "Новага часу" Юрыя Дзядзінкіна яго інтэлектуальнай уласнасьцю, мы з
magik_midnight гэтую самую ўласнасьць у яго пакралі. Бо выявілася, што Юры Дзядзінкін, прозьвішча якога, дарэчы, можна прачытаць як "кароль мёртвай тавэрны" (dead inn king) або як "мёртвы атрамант унутры" (dead ink in) - уладальнік вельмі нават гатычных здымкаў з прэс-канфэрэнцыі календара "Канец словаў". Працягваючы зьневажаць яго інтэлектуальную ўласнасьць, дзялюся некаторымі зь іх з вамі:








Чэр. 18, 2009
11:39 am
Размаўляла толькі што з галоўным рэдактарам часопіса "Партызан" Артурам Клінавым. На спэцпраект арт-каляндар "Канец словаў" падчас прэзэнтацыі выстаўляюць прома-кошт - 12 тысячаў брб. Потым будзе значна болей. Так што прыходзьце 19-га!
Чэр. 16, 2009
10:20 pm
Сёньня прайшла прэс-канфэрэнцыя з нагоды выхаду календара "Канец словаў".
Спачатку было страшна, потым вясёла. Усім дзякуй.
Лінкі:
http://news.tut.by/140103.html
http://molatau.livejournal.com/14229.ht
http://beatleofdoom.livejournal.com/970
http://budzma.org/news/byelaruskiya-lit
http://ajvar-m.livejournal.com/98764.ht
http://www.svaboda.org/content/arti
http://pistonczyk.livejournal.com/9
http://wozhyk.livejournal.com/157859.ht
http://smatrycenka.livejournal.com/2615
http://www.belradio.fm/by/882/reports/3
http://t-styl.info/by/23/1/1153/
http://wozhyk.livejournal.com/157859.ht
Каляндар можна будзе набыць на прэзэнтацыі 19 чэрвеня.
Чэр. 15, 2009
06:21 pm - АРАФАТКА-ПЯРЭВАРАЦЕНЬ
У Варшаве за выходныя ў мяне былі дзьве даўгія перасадкі. Паколькі я вандрую з наўтбукай, усе мае месцазнаходжаньні былі заточаныя пад яе першаснукю патрэбу - 220 вольт. На Варшаўскім цэнтральным вакзале я скарыстоўвала разетку ў нонстоп-кебабе і пасябравала з начным афіцыянтам - студэнтам з Бангладэшу, імя якога так і не запомніла, бо яно вельмі накручанае мусульманскае. І такі вось атрымаўся ў нас зь ім вершык.
АРАФАТКА-ПЯРЭВАРАЦЕНЬ
Я купіла сабе арафатку
ў гандлёвым цэнтры “Сталіца”
Арафатка пашытая модным у гэтым сэзоне чынам:
адзін ейны бок вельмі сьветлы,
другі – абсалютна цёмны.
Павязваючы арафатку,
важна не памыліцца,
на якім баку гэтай шмоткі твая айчына.
На адным баку рассыпаўся белы пясок,
і плятынавыя вярблюды ходзяць па тым пяску,
і бэдуіны нясуць нам фалафель, кебаб і сок,
і белы лагодны соўс яны нясуць.
На другім боку разьлілася тлустая нафта,
яна люляе парэшткі нейкага эйркрафта,
і вярблюды там ходзяць таксама, але чорныя,
а яшчэ там Садам, Усама і цемра пячорная.
Абраць сьветлы бок – натуральна і высокародна,
і як бы няма й гаворкі пра выбар тут.
Але нешта са мной ня так, мусі, нейкі маральны я ўрод: на
шыі маёй заўжды чорна-белы жгут.
Ну і галоўны нюанс: арафатка тая
зробленая ў Кітаі.
14 чэрвеня 2009 г., Warszawa Centralna, Luxor Kebab 24h.
І яшчэ пытаньне да знаўцаў: на які склад ставіць націск у слове фалафель? Я чула гэта слова на слых два разы ў жыцьці, ікожны раз яго вымаўлялі па-рознаму.
06:03 pm - ВЕРШ СЯРЭДЗІНЫ ЛЕТА
Гэты верш - працяг шведзка-беларускай тэмы канца вясны - пачатку лета. Напісала, прачытаўшы "Папулярную музыку зь Вітулы" Мікаэля Ніемі. Вогнішчы, пра якія гаворка, палілі ў рамане на майскія сьвяты. Але я, пад уплывам гутарак са Стэфанам Эрыксанам пра іх Мідсомерфэст, які ён па-беларуску ўпарта называе Купальлем, напісала такое.
ВЕРШ СЯРЭДЗІНЫ ЛЕТА
Жыхары вёсак на поўначы Швэцыі
адказна падыходзяць да сьвята
сярэдзіны лета.
Галоўнае, лічаць яны,
каб тваё вогнішча
было вышэйшым за ўсё суседзкія,
каб яно было самым высокім вогнішчам у акрузе.
Дзеля гэтага сьцягваецца ўсё, што гарыць,
і складуецца штабялямі на лузе.
Калі б з мальцамі поўначы Швэцыі
меў магчымасьць пацерці
сусед маёй бабці
з поўначы Беларусі,
адзін такі Мішка,
ён бы мог даць ім шмат карысных парадаў
што да прадмету:
“Аснова кастра – пакрышкі, –
казаў бы Мішка, сплёўваючы пад ногі
дажаваную скурку ад сала, –
запомніце, рэбза, пакрышак
ніколі не бывае замала.
Чым болей пакрышак,
тым кручы пройдзе Купала.
Чым болей пакрышак,
тым яно больш пральна,
з пакрышкамі твой касьцёр выглядывае рэальна.
У Даманаве кажуць, пакрышак
павінна быць па адной на мальца,
тады дзеўкі будуць даваць увесь год,
але мы ў Зарэччы ў такую чухню ня верым –
у нас не такая срака – некаторыя вучацца ва ўніверы.
Купалу сьвяткуюць так:
пакрышкі складаюць горкай,
гумавым мурашоўнікам
прыўкрасным антрацытавым тортам,
пасьля дадаецца разынка – змочаная бэнзынам газэта.
Дзе ўзяць многа пакрышак? Усе сродкі пасуюць на гэта.
Напрыклад, гады два таму я прабіў усе восем колаў
у дзядзькавым трактары.
Дзядзька быў змушаны выкінуць пакрышкі ў канаву.
Ох, як ён мацюкаўся, дазнаўшыся, –
зламаў мне рабро і нагу за гэта…
Але я атвячаю – эта была вышшае лета!”
Гэтак сказаў бы Мішка
мальцам з поўначы Швэцыі,
але цёркам такім
не наканавана адбыцца,
не капціць
пакрышкам ад Volvo
нізкае швэдзкае неба,
хоць асабіста я адчуваю –
у мальцаў поўначы Швэцыі
ў досьведзе гэткім
існУе патрэба.
Мішка ня ўмее гаварыць па-ангельску,
ані тым больш па-швэдзку,
ані нават па-фінску,
і калі б ён сустрэўся з мальцамі
поўначы Швэцыі,
яны б, мусіць, пабіліся,
а пасьля набухаліся,
але ўсё гэта моўчкі,
ці адчайна жэстыкулюючы,
не падазраючы нават,
як многа ў іх агульных
тэмаў для абмеркаваньня.
Таму сёньня,
з нагоды сканчэньня летняе сесіі
напярэдадні сьвята летняга сонцастаяньня
калі вы,
ўладныя людзі маёй краіны,
думаеце, як зрабіць
жыцьцё нашае
яшчэ лепшым
(бо вы думаеце пра гэта заўсёды)
я заклікаю вас:
дзеля паразуменьня народаў,
дзеля гармоніі Боскай,
вучыце сяло,
засылайце ін’яз у вёскі!
14 чэрвеня 2009 г., Warszawa Centralna, Luxor Kebab 24h.
Чэр. 12, 2009
11:13 am - "КАНЕЦ СЛОВАЎ": ПАДЗЕЯ Ў КАНТАКЦЕ
http://vkontakte.ru/event10150183
Далучайцеся самі, запрашайце сяброў. Дзякі!
Чэр. 9, 2009
07:21 pm - "ГОЛЫ КАЛЯНДАР": ПРЭЗЭНТАЦЫЯ 19 ЧЭРВЕНЯ
Ууф, здаецца, ві дзід іт. Спыніць працэс цяпер можа толькі Зянон, які на гэтым тыдні ноччу пяройдзе мяжу і ўзарве друкарню.
Падчас працы над “голым календаром” я зразумела тры рэчы:
- беларускія творчыя асобы ў сваёй масе гатовыя творча распранацца, а публіка гатовая адэкватна гэта ўспрымаць – проста бакі яшчэ ніколі не спрабавалі і таму наладжаныя адносна адно аднога даволі нясцярожана і скептычна;
- стварэньне “твайго першага праекту” ў сучаснай беларускай літаратуры нагадвае пэдагагічную практыку ў школе: грошай ніякіх, шалёны пазытыў ад дачыненьня зь дзецьмі і дзікі стрэс ад супрацы з пэдсаставам і школьнай адміністрацыяй; добра што хоць бацькі ня надта цікавяцца, чым ты там ва ўнівэрсітэце займаешся – ведаюць толькі, што ў цябе “вучоооба” і вельмі табой ганарацца;
- Я НЕНАВІДЖУ КАВЯРНЮ “АКВАРЫЮМ”!!!!!!!!!
Так ці іначай, я очынна рада, што мы строілі іх усіх, строілі і нарэшце пастроілі ў тое, што прэса зможа ацаніць 16-га, а ўсе астатнія – 19 чэрвеня.
Вялікі дзякуй, у алфавітным парадку, Алесю Анціпенку, Андрэю Лянкевічу, Андрэю Шчукіну, Артуру Клінаву, Валянціну Акудовічу, Вользе Закрэўскай, Дар’і Сітнікавай, Дзянісу Нядзельскаму, Ігару Логвінаву, Ігару Саўчанку, Ліі Кісялёвай, Максіму Жбанкову, Сягрею Ждановічу, а таксама ўсім, чые імёны вы знойдзеце пад катам, за тое, што на 90% ўсё задуманае ажыцьцявілася.
( Арт-праект КАНЕЦ СЛОВАЎ: прэзэнтацыя 19 чэрвеня, прэс-канфэрэнцыя 16 чэрвеня )

Можна пеарыць, перадрукоўваць і спасылацца, да. Бо галоўны ўраг №1 - "Нашаніва" канчаткова прыручон і пасрамлён. Культаглядальнік НН, якому я толькі што ў суседні пакой скінула прэс-пакет, пэрыядычна выходзіць з пакою, становіцца на калені і просіць хоць адзін зьліў, хоць бы адну голую фотачку. А я не даю. Усё пабачыце на прэзэнтацыі
Чэр. 8, 2009
12:30 pm - ПЕРАПІС ФРАНДОЎ
У мяне (ўнутры) насьпела чарговая рэарганізацыя блогу. Зьвязаная яна з тым, што за пяць год у яго моцна памянялася аўдыторыя, канцэпцыя ды напаўненьне. Каб вырашыць, як разьвіваць яго далей, мне вельмі патрэбныя вашы галасы. Не палянуйцеся, калі ласка, тыцнуць у адзін зь ніжэйшых пунктаў.
Апытаньне #1412764
Open to: усім, detailed results viewable to: усім
Прывет, да, я цябе чытаю
лічы штодня, гэта ўжо звычка![]()
![]()
49 (31.8%)
даволі часта![]()
![]()
85 (55.2%)
час ад часу зазіраю![]()
![]()
16 (10.4%)
толькі пачынаю чытаць, але буду![]()
![]()
2 (1.3%)
ды не чытаю, я гэта выпадкова бачу![]()
![]()
2 (1.3%)
Таксама можна выказваць у камэнтарах розныя пажаданьні што да гэтага блогу. Я іх, праўда, усё адно ня выканаю, але паслухаць цікава:)))
Чэр. 7, 2009
07:49 pm - Я, КЕРСЬЦІН І КАРОВА
Нават няёмка неяк пісаць не пра валшэбнага кроліка, але прашу мне дараваць, валшэбны кролік адбыўся безь мяне, бо я была ў глыбокім афлайне, бо, як і анансавалася, да мяне прыяжджала мая касьмічная бляндынка Керсьцін. Дарэчы, дзякуй
the_sixth_fuwa i
stranya што адгукнуліся, не прайшлі міма, апякліся (ад апекавацца). Дзякуй
_ghost_pulse_ за файны этна-джазззз канцэрт 5 чэрвеня.
У якасьці аччота аб праведзеным ўік-эндзе і ў знак рэанімаванага (цьху-цьху-цьху) кампутара і ўсіх яго функцый, дэманструю фотасэсію
КАСЬМІЧНАЯ НЯМЕЦКАЯ БЛЯНДЫНКА ЎСТУПАЕ Ў КАНТАКТ ЗЬ БЕЛАРУСКАЙ ЛЁГКАЙ ПРАМЫСЛОВАСЬЦЮ, ІНФРАСТРУКТУРАЙ І НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДЗЬДЗЕМ
( чатыры адносна невялікія фоткі прыгожай бляндынкі, адна фотка мяне і адна каровы )
Чэр. 1, 2009
02:15 pm - ШВЕДЗКА-БЕЛАРУСКІ РЭЗЫСТАНС.. Эээ, РЭЗАНАНС!
Алесь Гінзбург і Ева Вайтоўская - малыя засранцы, і шмат чаму іх яшчэ вучыць і вучыць, але папарацыйную працу робяць добра і спраўна:
Хваласпевы на адрас Эрыксана дасягнулі апагею ў вялікай залі Акадэміі мастацтваў. Анатоль Вярцінскі прысвяціў спадару Эрыксану верш. Алесь Разанаў падарыў спадару Эрыксану кнігу. Калі ж на сцэну выйшла Валярына Кустава, зала канчаткова зразумела, што ў выступоўцаў са Стэфанам Эрыксанам усё дамоўлена — дзеля смеху, — і пачала адкрыта рагатаць, у той час як раней толькі ціха пахіхіквала. “Я ўсё жыццё марыла, што за мной прыляціць на белым верталёце мой прыгожы прынц — і вось я пабачыла амбасадара Швецыі. У дзяцінстве маім кумірам быў Карлсан, а цяпер — Эрыксан!” — прызналася Валярына.
Тра. 31, 2009
Navigate: (Previous 20 Entries)

