куку

сіеста
hi, i'm volia. some entries for friends only, but you can add me if you like my pics (-: have you a matter to discuss with me? (-:
 

me
Charity Shop адпрацаваў на ура!

Першапачаткова мы зьбіраліся дапамагчы Пеці Надточаму, але літаральна за дзень да Опэн Шафы на сайце фонда www.chance.by зьявілася добрая навіна - грошы на апэрацыю назьбіралі http://www.chance.by/news/actions/138.html
Таму мы вырашылі дапамагчы 2ум іншым дзецям - Мішы Марозу і Георгію Мындры.

Адзеньне, якое мы прадавалі было часткова нашым, а часткова нам падарылі вопратку мамы з камьюніці [info]bel_slingomamy.
За што мамкам вялізны дзякуй! За 2 дні продажу мы сабралі 1 мільён 90 тысяч беларускіх рублёў, куды для роўнасьці сумы было трошкі дададзена і кожнаму з хлопцаў было пераведзена 550 000.

Photobucket



Пад катам расповяд без подпісаў (таму што спаць хочацца ўжозусім) пра тое, як мы і нашыя сябры і знаёмыя тусілі ў апошні дзень на Open Shkaf, куды мы сплаўлялі сваіх дзяцей і як нам дапамагалі бабуля і дзядуля. А таксама квіточкі з пераводамі грошай для зацікаўленых.
Дарэчы, рэчы распрадаліся ня ўсе і, здаецца мне, трэба іх выкласьці на які небудзь чарыці партал.

+16 здымкаў пра нас і вас )

charity shop на open шкаф

me
Сябры!

У рамках культурнай барахолкі Open Шкаф http://openshkaf.org/
будзе працаваць наш charity shop!

Грошы сабраныя з продажу адзеньня пойдуць на лекаваньне Пеці Надточага http://www.chance.by/



Калі вы хочаце дапамагчы праэкту - прыходзьце на распродаж дзіцячага адзеньня і запрашайце 28-29 красавіка ў наш charity shop сяброў!
Open Шкаф адбудзецца 28-29 красавіка на Казлова 3.

digital report

me
У мяне гэтым годам накшталт юбілей - 10 год он-лайн (-:

За 10 год у мяне было каля пяці паштовых скрынак, некалькі сайтаў, некалькі блогаў, кучы рэгістрацый у сацыяльных сетках і на форумах, а таксама некалі я гуляла он-лайн і нават сядзела ў чаце (((-:
Зараз з усяго гэтага я карыстаюся 2мя поштамі - працоўнай і асабістай, карыстаюся дзясяткам он-лайн сэрвісаў (кшталту фотабакет, бэбіплан ці сэканд.бай), а таксама пішу ў ЖЖ і твітэр.
Вельмі рэдка і няўдумліва я чытаю навіны ў сацыяльных сетках (а там па большай частцы трэээш), часьцей за ўсё каб забіць час, пакуль валяюся на канапе і кармлю дачку.
І вельмі часта гляджу розныя фільмы і серыялы он-лайн у кантакце.

Мае пасты ў твітэры звычайна выглядаюць так:

"мы гуляем там-та" і мабілапруффота (-:





мне дарэчы бракуе фаловераў у твітэры, таму фолоў мі пліз @luckra (-:
me
Мяне не так даўно запрасілі быць мадэратарам новай беларускай суполкі [info]easy_parenting, прысьвечанай апроч іншага пытаньням выхаваньня дзяцей па канонах натуральнага бацькоўства. http://ru.wikipedia.org/wiki/Естественное_родительство

Я думаю, гэта вельмі дарэчна - сярод вялікай колькасьці інфармацыйнага сьмецьця маладым бацькам вельмі цяжка знайсьці правільны шлях выхаваньня сваіх дзяцей.
Чаму я лічу гэты шлях правільным, што ж гэта за бацькоўства такое, і як менавіта мы выхоўваем дачку ўжо цэлы год - я падрабязна распавяду пад катам.

чытаць далей: нашая інтэрпрэтацыя натуральнага бацькоўства )


чорна-белая вясна

me
чым, думаеце, займаюцца мамашкі ў дэкрэце? (-:




+ 4 + )

me
я сасьпела.

хачу вярнуцца ў фатаграфію (-:
перапынак у працы і творчасьці дае эксклюзіўную магчымасьць - паглядзець на сябе і свае жаданьні з вонку.

лёша ўжо пераносіць сайт на новы хостынг, а я вазьмуся за адбор здымкаў на новае партфоліё, спадзяюся да канца месяца абнаўлю і сайт, і фотаблог.

прымаю замовы)))

год.

zoya
24 сакавіка - дзень Зоі (-: preparty Дня Волі

Tags:

)-:

never see you again
гэты дзень вельмі сумны.
як можна забіць чалавека на вачах у мільёнаў людзей, віна якога высмактана з пальца, доказы і матэрыялы па справе сфабрыкаваны, а потым зьнішчаны па загадзе ўрада, а пры гэтым рэальны забойца недзе на свабодзе?

я супраць сьмяротнага пакараньня - яно не наказвае, а марудна забівае нявінных блізкіх.

як мне цяпер жыць сярод людзей, якія згодныя з гэтай сьмерцю? страшна

1 our day (about 160 photos)

лікі


На памяць, каб паглядзець на гэта гадоў праз 10, мы зьнялі 1 наш дзень.
Потым у будучыні мы абавязкова пасьмяемся над тым як у нас усё было (-:
Раз на памяць, мне канешне хацелася гэта ўсё крута зафігачыць у фоташопе, але вось ужо 2 тыдні амаль, а рукі ўсё не даходзяць, глядзіце так (-:

Такім чынам мне 25 год, Лёшы 31, Зоечцы 11 месяцаў (-:

На хроніцы 3 сакавіка 2012 года, субота, Мінск, Беларусь.


Photobucket




+ каля 160 фота+ )

З вясной усіх (-:

zoya
У сераду хадзілі на сустрэчу з мамачкамі.

Некаторыя новенькія падаліся такія, ведаеце, быццам усё пра іх ведаеш ужо паўжыцьця (-: Я такіх людзей называю "свой у зюзю".
Так адразу захацелася зь імі патусавацца, тым больш, што Зоя калісьці вырасьце і мне хацелася б, каб у яе было шмат-шмат сяброў, а мне ў гэты час адэкватных мамаш для патрындзець, хыхы

Feb. 16th, 2012

me
ляляля, калі нейкі муж (мой напрыклад) захоча мне падарыць нейкі падарунак (на 8 сакавіка напрыклад) ну чыста гіпатэтычна (((-:

няхай гэта будзе квіток а канцэрт Хью Лоры ў Менску (-: на танцпол пліз (((=


Feb. 16th, 2012

me
а давайце пафлэшмобім?

я тут даўно задумваю павесіць пост у стылі "адзін мой дзень" (-:

вось толькі зьдзёрты нос ад хваробы стане ізноў фотагенічным і я займуся.

хто са мной?

я люблю

Тата Лёша (-:

лікі
Фота са свайго тэлефона зрабіла нам Аня Іваніцкая - дзякуй (-:
На здымку 4 лютага 2012 г. Воля гатуе сьвяточную саляту, Зоя мадэлька, Лышчыку 31.


Слінга (-:

лікі
сёньня я атрымала сьлінг, тканы па маім уласным дызайне, у чырвона-белым колеры і вельмі цёплы - напэўна ён стане маім любімым.
я нават падумала, што ён трошкі падобны на беларускі рушнік, і я яго падару зоі на шлюб, калі вырасьце (-:
калі хто ня ведае пра сьлінгі - пачытайце, вельмі прыемная рэч для мам і дзяцей (-:

і яшчэ я вырашыла адпісацца ад маньячнай беларускай сьлінгасуполкі, вельмі там брудна і непрыемна.

З Новым Годам! (-:

лікі
Гэты Новы год такі іншы (-:
Першы раз у жыцьці мне хочацца напісаць справаздачу (-: Пры чым запар за пяцігодку. Пяць год былі вельмі цяжкімі і, нарэшце ў 2011ым усё памянялася, усё стала клёвым і набыла свой сэнс, стала зразумела навошта я жыву.

Вам я зычу натхненьня ў новым годзе і шчасьця.
А сабе пажадаю творчасьці і сяброў (-:



Каляды (-:

zoya
У нас было падвоенае сьвята на Каляды - Зоя перакрочыла 9 месяцаў (-:
Адсьвяткавалі на беларускамоўнай Ялінцы і, дарэчы, мае мазгі самі ўсталі на свае месцы. Калі бачыш канцэнтрацыю неверагодна класных беларускамоўных людзей становіцца лёгка і ўтульна жыць, але пра гэта я напішу яшчэ адзін пост. Заўтра.




+1+ )

За фота дзякуй [info]alushka0212

Tags:

8 месяцаў

лікі



Саша, дзякуй за здымак!
Лёша з нядзелі ў Хельсінкі - запрашайце нас у госьці днямі-вечарамі (-:

Tags:

OpenШкаф!

me
Заўтра мы будзем удзельнічаць у культурнай барахолцы OpenШкаф!
Усе сродкі ад продажу нашых б/в шмотак пайдуць на закупку падгузьнікаў для Дома Дзіцёнка (пра які вы можаце пачытаць тут http://lya.livejournal.com/343446.html)

Сярод нашых шмотак будзе шмат вопраткі і штуковін для дзяцей 0-12 месяцаў, а таксама рэчаў на падросшых тодлераў, і хіпстэрскія эксклюзівы для дарослых (-:
Кошты антыкрызісныя - ад 1000 брб.



Перапост будзе дарэчы (-: дзякуй!






Halloweeeeeeen (-:

лікі
Вечарам мы стэлефанаваліся з [info]berenika_b і вырашылі, раз нас ніхто не запрашае на вечарыны гэтым годам, будзем хэлоўініць ціха і дома (-:






+ 6 + )

Зоі 7 месяцаў

me
Зоя ўсьміхаецца, хапае мяне за вушы і валасы, і цягнецца ўкусіць мой нос. Яна вельмі пяшчотная, чульлівая, але хітрая і цьверда настойвае на сваім.
Зараз у яе перыяд, калі нельга выходзіць з пакоя - яна адразу пачынае мяне клікаць, таму, каб схадзіць у душ, я стаўлю дзіцячае крэсла перад адчыненымі дзвярыма ў ванну і так і мыюся (-:
Учора мы заехалі да бацькоў і з парога Зоечка маёй маме сказала "баба"!
Яшчэ яна кажа дадада, татата, цяцяця, буба і вава (-:



Мы цяпер жывем у асобнай кватэры. Любыя стасункі са сваякамі лепей на адлегласьці (-:

6 months

лікі
Дачушкіны 6 месяцаў мы паехалі сустракаць у краіну, дзе любяць дзяцей (-:



тут я распавядаю пра гішпанскіх жанчын і пра нешта яшчэ )

Tags:

Sep. 14th, 2011

сіеста
мы тут у развагах як жыць далей (заўтра ж дзень Х для краіны хаха) (-:
таму, калі, магчыма, нехта прабягае міма, парайце нам якой восеньскай музыкі паслухаць (-: