June 19th, 2006
Прыйшоў ліст з “ЛіМа”: Паважаны(ая) Яўген Аляксандравіч!
Непатрэбнае выбраць.
Ага.
Превед!
Калісьці прыйшла я ў паліклініку. Падыходжу да рэгістратуры і кажу: дайце мне талон туды і туды. Яны: прозьвішча? Манцэвіч – кажу.
Пасьля пяціхвіліннай размовы паміж цёцечкай у вакенцы і яшчэ нейкай супрацоўніцай паліклінікі я-такі атрымала талон, выпісаны на маё прозьвічша: Мандрык.
А ўвогуле, прозьвішча ў мяне такое, на якое вельмі цяжка прыдумаць мянушку. Таму ўсе 11 год я прахадзіла ў школу звычайнай Жэняй без усякіх там вычварэньняў. Ну, Манцэўкай у крайнім выпадку.
Ва універы ўсё, у прынцыпе, тое ж самае. Толькі Каця часам называе мяне Нафаняй. За маю любоў да рыжых.
Вось так.
А у вас як з прозьвішчамі і мянушкамі?

- Current Music:Би-2 - Полковник