Home
sheshory
Сустрэліся аднойчы два габрэі...

Эмануіл Яфімавіч і Барыс Абрамавіч

І вось што выйшла:

Выдатнае інтэрв'ю Марыны Рахлей.

Jul. 2nd, 2009

  • 11:12 AM
sheshory
Учора ў нас былі госьці.
Вось файнае фота з пасядзелкі.
Госьці, на жаль, у кадр не патрапілі.



Tags:

Twitter

  • Jun. 16th, 2009 at 12:54 PM
sheshory
Людзі, патлумачце мне, калі ласка, што такое Twitter і ў чым прыкол...

Tags:

Космас

  • Jun. 8th, 2009 at 1:11 PM
sheshory

Нашая Зямля – таксама космас. І не толькі як планета. Кожная на ёй травінка, кожнае дрэўца – гэта таксама космас. Проста людзі настолькі прывыклі да гэтага космаса і настолькі блізка да яго знаходзяцца, што перасталі ім уражвацца і захапляцца, як захапляюцца далёкімі і недасяжнымі зоркамі.

Jun. 1st, 2009

  • 3:30 PM
sheshory
Прыязджаў Сяргей. [info]verasen зафоткаў нас. Цудоўныя два тыдні.





+3 )

Фота на дакументы

  • May. 26th, 2009 at 7:25 PM
sheshory
Першы свой дакумент - пасьведчаньне майстра спорту - я атрымала ў 14 год. Самы сьвежы - сёньня - новы пашпарт.

1. Так я выглядала на пасьведчаньні ў 1999 годзе.



А пад катам 10 год, якія былі паміж )

12. Такая я ў 24.


Кругозір

  • May. 25th, 2009 at 3:50 PM
sheshory
Українці молодці! Як вигадають щось, то просто ах! Ось, до прикладу, цей Кругозір: http://krugozir.com.ua/ukr
А в нас, білорусів, є щось таке?

May. 23rd, 2009

  • 12:07 AM
sheshory
Днямі купіла стары савецкі фоцік ЛОМО 135 ВС. Юбілейны, з алімпійскай сымболікай.
А сёньня з [info]kirilllkaм у каторы раз пераглядала адзін са сваіх самых любімых фільмаў "Im Juli" ("Солнце ацтеков" у расійскім перакладзе). Фільм здымалі ў некалькіх краінах. У Румыніі здымкі не дазволілі. І ў фільме па сюжэце героі, дабраўшыся да Румыніі, знаходзяць у машыне фоцік, якім фоткаюцца падчас падарожжа. І ўся Румынія ў фільме паказаная праз гэтыя фотаздымкі.
Дык вось якое ж было маё зьдзіўленьне, калі ў руках герояў я пабачыла свой ЛОМО!





А яшчэ нейкая ліфцёрша Іна з праспекта Міра раздала невядомым мне людзям мой нумар мабільнага. І цяпер мяне штодня дастаюць нейкія цёткі і пытаюцца ліфцёршу Іну з праспекта Міра.

Tags:

Fish eye

  • May. 19th, 2009 at 9:38 AM
sheshory
[info]verasen - галава. Спачатку ён шляхам складаных маніпуляцыяў з аб'ектывам дабіўся зьяўленьня зорачак на бокэ. А зараз з падручных сродкаў зрабіў самы сапраўдны fish eye. А я выкарыстала яго галаву і свае ручкі і вось што атрымалася.



+++ )

Tags:

May. 15th, 2009

  • 11:07 AM
sheshory
Вось, аказваецца, у нашага "Інтэграла" ёсьць нават кітайская версія сайту.



Шкада, беларускай версіі я не знайшла...

May. 12th, 2009

  • 9:45 AM
sheshory
Вось і ўсё.
Скончылася мая маленькая эпоха.
Пачынаецца новая.

IKEA

  • May. 10th, 2009 at 12:36 PM
sheshory
IKEA.
Быхаў, Беларусь.







Яшчэ тры фоткі Быхава )

May. 8th, 2009

  • 8:52 AM
sheshory
Чамусьці ўспомніла, як настаўніца па сальфеджыо прыкрывала левай рукой са сшыткам правую, якой іграла на фартэпіяна дыктант.
Днямі бачыла, як хлопчык фатаграфаваў кропелькі дажджу на яшчэ зусім сьвежым лісьці.
Мне здаецца, гэты сьвет не безнадзейны.

May. 5th, 2009

  • 9:12 AM
sheshory
Вось так мы амаль на суткі завісьлі ў Венскім аэрапорце па дарозе ў Косава. Гена Барбарыч зафоткаў нас з Насьцяй падчас салодкага сну на пластмасавых крэслах.



Tags:

Profile

sheshory
[info]litota_
Аўгіня
Vkontakte

Advertisement

Latest Month

July 2009
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by [info]chasethestars