Home
l
арганізавалі разам з украінцамі Купальле ў Сан Францыска--на 150 чалавек, вось так :)

дарэчы, дранікі, што прыгатавалі ў гэтым Sugar Cafe былі такой папулярнай стравай, што бар зараз думае іх уключыць у меню.

7 billion trees

  • Jun. 1st, 2009 at 6:42 PM
l
яшчэ адзін мой праэкт: Mokugift, афіцыйны партнёр ААН

Lyapisy in San Francisco

  • May. 30th, 2009 at 12:03 PM
l
Так прыемна было спаткацца з музыкамі зь Ляпіса ў Сан Францыске. без залішніх пантоў, вясёлыя, СВАЕ людзі. Аказалася, хлопцы зусім нядрэнна і з задавальненьнем размаўляюць па-беларуску: Алесь, 'Паўлік', Руслан нават ведае пра 'абцугі'. Ну і канешне песьні па-беларуску, вершы Купалы.. Зьдзівіла колькасьць бел-чырвона-белых сьцягоў у залі, аказваецца--Жыве!

Вельмі-вельмі сумна было зь імі разьвітвацца.
Спадзяюся, яны і іншыя беларусікі заедуць у Амэрыку, і добра было б рабіць нашыя канцэрты для ўсіх, нейкія сумесныя праэкты зь іншымі музыкамі.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------------
After all these years abroad-in Bulgaria, Austria, Singapore, France, now US-Belarus still rocks my world. The guys from Lyapis Trubeckoj brought a piece of Belarus with them to San Francisco last night: poems by Janka Kupala on stage, songs "Zorachki" (Little Stars) and "Freedom Belarus", but most importantly by just being themselves--talented, simple, fun, and humble people. It was amazing, how many white-red-white flags there were in the room--and how proud were people to have them.

I miss home..

P.S. Hope to see them in San Francisco soon, and it would be great to include Belarusian bands in international music mix in San Francisco.






больш фота: http://www.facebook.com/album.php?aid=99497&id=520397552&l=15e7395a9f

Ляпісы

  • May. 28th, 2009 at 6:16 PM
newuserpic
Ляпісы на вуліцах Сан Францыскі!

Fotki party

  • Apr. 4th, 2009 at 1:16 AM
l
апошнія некалькі тыдняў займалася падрыхтоўкай івэнта дзеля 'Фоткі', зь якімі я зараз працую ў Сан Францыске ў якасьці "Marketing Director". ўсё прайшло нават лепей, чым чакалася. Фоткі зараз руляць у Сан Францыска, а я пачынаю рыхтаваць наступныя падзеі.

дарэчы, ці ёсьць жадаючыя паперакладаць Фоткі на беларускую мову? я з задавальненьнем скарыстаюся магчымасьцю паставіць на сайце б-ч-б сьцяжок
таксама, я пачынаю шукаць 'стажораў' для web design і маркетынг, магчыма remotely.
калі цікавa, пішыце (lburtsava at fotki.com)
------------------------------
последние несколько недель прошли очень интенсивно. я организовала ивент для Фотки.com, всё прошло на "ура", и вечеринка попала в разряд "самых лучших мероприятий в Сан Франциско", не хуже знаменитых French Tuesdays. Фотки нашумели. я очень рада и начинаю строить дальнейшие планы.
с понедельника начинаю искать интернов для веб-дизайна и маркетинга, возможно на расстоянии, кому интересно пишите

http://public.fotki.com/fotki-events-photos

Azarenka

  • Mar. 18th, 2009 at 11:29 PM
l
Віка Азарэнка толькі што перамагла другую ракетку сьветa Сафіну, і выйшла ў паўфінал у Indian Wells і ў singles, і ў doubles
малайчына!
glamour
спадарства, хто на фэйсбуку

калі не цяжка, прагаласуйце за нас (Fotki) на спаборніцтвах. заадное пачуеце жудасную фінскую песеньку ў маім выкананьні.

каб прагаласаваць клс дадайце прыладу на tinyurl.com/gofotki і націсьніце на гузік VOTE каля прэзэнтацыі Fotki.com.

дагонім і перагонім цёценьку лезбіянку з Бельгіі, якая пакуль што ўпарта перамагае

дзякуй!

відэа пра Беларусь

  • Feb. 18th, 2009 at 12:19 PM
l
цудоўныя маленькія відэа пра беларускія гарады і вёскі: http://www.tvr.by/bel/atnproj.asp?pr=zemlyavideo

а на http://belarus-live.tv можна запампаваць 'Падарожжы дылетанта'
l
сядзяць два фіны-выпіваюць. праз пэўны час адзін падымае келіх і кажа "будзьма".
праходзіць гадзіна-і другі фін рэагуе: "ты сюды балбатаць ці піць прыйшоў?"

дарэчы "будзьма" па-эстонску будзе нешта вельмі падобнае на "тэріблсэкс"

Беларусь у Стэнфардзе

  • Feb. 10th, 2009 at 11:13 AM
l
учора сустрэлася зь вельмі прыемнай журналісткай і выкладчыцай зь Беларусі, Stanford Fellow, Натальляй, адной з укладальніц кнігі 'Красным по белому'. Наталья адна з 8 міжнародных журналістаў, якія былі абраныя ўдзельнічаць у праграме ў Стэнфардзе.

гэтаксама дамовілася з дырэктарам усходне-эўрапейскіх праграм час ад часу арганізоўваць у Стэнфардзе беларускія падзеі/ прэзэнтацыі/ лекцыі--для беларускай суполкі і ня толькі.

што параіце, якія прэзэнтацыі будуць цікавыя? каго было б варта запрасіць з гісторыкаў, якія займаюцца беларушчынай--пажадана ў Штатах і недалёка ад Каліфорніі, бо наўрад ці Стэнфард будзе нешта спансаваць.

пакуль што ідэі:
-запрасіць Вальжыну Морт на вечарыну паэзіі
-прэзэнтацыя кнігі Натальлі
-прэзэнтацыі кшталту 'Brand of Belarus', 'Famous Belarusians', 'Timeline of Belarusian history', 'Golden Age', 'Freedom of Speech in Belarus'

можа ў каго ёсьць ужо гатовыя прэзэнтацыі на гэтую тэму--не абавязкова па-ангельску--ці часткі такіх прэзэнтацый?
таксама якія фільмы можна было б паказаць--пра гісторыю Беларусі? хутчэй за ўсё па-ангельску нічога ня будзе, але можна было б зрабіць  субтытры, калі нешта сапраўды вартае.

чакаю на вашыя парады
glamour
цікавы фільм пра Вольгу Корбут: http://www.youtube.com/watch?v=HIyYCu9X1NI (у некалькіх частках).
яна жыве ў Арызоне, гэтаксама, як і Віка Азарэнка. цікава, ці гэта супадзеньне?
Віталь Шчэрба жыве і трэніруе ў Лас Вегасе.
А Андрэй Арлоўскі ў Штатах такі папулярны--што яму хутка можна ў губернатары балатавацца.
у інтэрв'ю скардзіўся на рэакцыю расейцаў пасьля матча--нібыта, "зьеў? Расея üeber alles".
хто на Фэйсбуку-дадавайцеся да яго ў сябры--думаю, яму будзе прыемна, што пра яго ведаюць у Беларусі--якую ён, дарэчы, ўвесь час узгадавае.

у Каліфорнію прыяжжае з канцэртам Бі-2. у нейкі клюб, дзе звычайна зьбіраюцца расейцы. можна паспрабаваць сабраць беларусаў. а цікава, Бі-2 сябе беларусамі лічаць?

гіт-парад

  • Jan. 27th, 2009 at 4:29 PM
l

гіт-парад маёй гатоўкі (ад Маню)
1.мачанка зь блінамі
2. дранікі
3. лазанья
4. блінчыкі з мясам
5. катлеты (без мух :)

6-3, 4-2

  • Jan. 25th, 2009 at 10:19 PM
l

так шкада было, што Віка захварэла падчас гульні!
I really really felt for her.
гэта ж трэба, у 19 год лічы перамагчы гэтую "непараможную" Сірэну.


эх..культурнае

  • Jan. 25th, 2009 at 5:30 PM
glamour
цяжка заставацца не расісткай, жывучы побач з Tenderloine, раёнам у цэнтры Сан Францыска, дзе небясьпечна, і дзе нэгры займаюцца паленьнем крэка і папрашайніцтвам.

зь іншага боку, цяжка прымаць такі амэрыканскі лад жыцьця, калі ў цэнтры горада, лічы, гэта.

Azarenka, Arlovski

  • Jan. 24th, 2009 at 3:12 PM
glamour
тэнісны "падлетак" Віка Азарэнка ўпэўнена перамагла Амэлі Марэзма і ў наступным раундзе Australian Open сустрэнецца з Сірэнай Уільямс  (шкада! гэтую машыну шансаў перамагчы вельмі мала), a беларус 'Пітбуль' Андрэй Арлоўскі СЁНьНЯ будзе змагацца за тытул чэмпіёна сьвету ў ММА (Mixed Martial Arts) з украінцам Фёдарам Емельяненка
l
я ўсё думала--а як бы гэта губляць яшчэ больш часу--і вось стварыла новы блог: lianasf.blogspot.com/

па пунктах

  • Jan. 21st, 2009 at 1:17 PM
l
1. арганізавалі 1ую сустрэчу "Беларусаў у Каліфорніі"--вельмі прыемная вячэра з дранікамі, камякамі і іншымі стравамі, а таксама з маленькімі фільмамі пра Мінск, і ў прыватнасьці "Boots in Belarus" ад амэрыканскага прафэсара Пітэра, які жыў і выкладаў у Беларусі год.  па-расейску амаль не размаўлялі--паглядзім, як гэта атрымаецца на наступнай сустрэчы, калі людзей будзе болей. 
фота: www.facebook.com/album.php


2. ужо можна было б арганізаваць гурток Беларуска-Амэрыканскай асацыяцыі (БАЗА) у Паўночнай Каліфорніі. пакуль што карысьць у гэтым бачу--каб супрацоўнічаць з дасьледчымі ці адукацыйнымі ўстановамі кшталту Стэнфарда.

3. зрабіла сапраўдную МАЧАНКУ, Маню і наш руммэйт засталіся ў захапленьні.

4. на прэзэнтацыі украінскіх фільмаў у Стэнфардзе трошкі наладзілі кантакт са стэнфардскай кафэдрай, адказнай за Ўсходнюю Эўропу. даведалася, што лектар Юры Шэўчук, які у Каламбіі выкладае ўкраінскую і адказвае за фонд украінскіх фільмаў (http://www.columbia.edu/cu/ufc) нарадзіўся на Ўкраіне непадалёк ад Пінска, дзе гавораць больш па-беларуску.

5. пачула пра фільм Soviet Story, зьняты латышамі. мо нехта ведае, дзе можна яго спампаваць?

6. трэба пачынаць ангельскамоўны блог--пагутарыўшы з адной вельмі прасунутай у тэхналёгіях і ПР дзяўчынай зразумела, што тут гэта амаль неабходна.  пра што параіце ў ім пісАць?

з Новым Годам :)

  • Jan. 15th, 2009 at 2:45 AM
l
нейкая я задаволеная апошнім часам--думаю "вінаваты" адпачынак у Мексіцы:

Advertisement

Latest Month

July 2009
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by [info]chasethestars