Home
 
 
06 June 2008 @ 04:47 pm
9 Songs | Michael Winterbottom | 2004  
26,46 КБ

Стужка «9 песень» брытанца Майкла Вінтэрботама выдатна зайшла летнім вечарам у пятніцу.

SEX. Межы эротыкі перасякаюцца ў першыя ж пяць хвілін, і ў свой час абураныя Каны адназначна сказалі - порна! Па мне, дык тыя сцэны балансуюць на ўзроўні дакументальнай рэальнасці, дзе закаханыя ў ванным пакоі нагадваюць не Берталучы, а апелююць да нейкага твайго ўласнага вопыту гульняў у Берталучы, а галоўная гераіня падобна адначасова да дзяўчынак якога Чан Ву Сона і на тваю суседку па студэнцкім інтэрнаце, з якой ты ўпершыню гладзеў на тых карэйскіх дзяўчынак..

36,21 КБ

ROCK. Канцэртныя запісы гуртоў фармату брытанскага часопіса NME, сезон 2004. Назвы гавораць самі за сябе: Black Rebel Motorcycle Club, The Von Bondies, Elbow, Primal Scream, Dandy Warhols, Super Furry Animals, Franz Ferdinand, Michael Nyman. Фердынандаў у топку, а вось BRMC, адчуваю, ізноў завіснуць у маім плэйлісце..

29,91 КБ

DRUGS. Наркотыкі ёсць, але больш прабіўным і адназначна больш белым за cocaine паўстае ў фільме вобраз Антарктыды - менавіта там працуе галоўны герой. І ведаеце, раней я лічыў, што лядовы кантынент і рок-музыка сумяшчаюцца толькі ў творчасці гурта Arctic Monkeys. Вось яны дакладна ўпісаліся б у гэтую карціну, калі б зладзілі свой дэбютнік на пару гадоў раней. Але і без іх крута атрымалася.

28,94 КБ

Вось і ўсё. Акрамя пералічаных тэмаў больш нічога ў «9 песнях» і няма ))

Tags:
 
 
Current Mood: Нot-Arctic
Current Music: Black Rebel Motorcycle Club - Cold Wind
 
 
 
( Post a new comment )
Нека КурилЛова[info]nekurilla on June 6th, 2008 02:34 pm (UTC)
хачу. з дыску ці з сеціва выцягнулі!?
beekeeper_: tony smoke[info]beekeeper_ on June 6th, 2008 02:41 pm (UTC)
у лакальнай сетцы выпадкова натрапіў.
Нека КурилЛова[info]nekurilla on June 6th, 2008 02:44 pm (UTC)
зразумела... пашукаю у нэце )
beekeeper_: tony smoke[info]beekeeper_ on June 6th, 2008 02:56 pm (UTC)
фільм даўні, думаю, можна і дыск знайсці.
калі што - грукайцеся ў icq )
Нека КурилЛова[info]nekurilla on June 6th, 2008 03:24 pm (UTC)
дзякуй ) у польшчы не складана будзе дыск знайсці :)))
але па-польску ня хочацца )
weird fishes[info]waiting4winter on June 9th, 2008 08:46 am (UTC)
как ты так умеешь говорить
beekeeper_: thom yorke[info]beekeeper_ on June 9th, 2008 08:29 pm (UTC)
насамрэч, з кожным годам адчуваю ўсё большую стомленасць ад слоў, фармулёвак і тэкстаў
weird fishes[info]waiting4winter on July 30th, 2008 08:14 am (UTC)
ещё там есть праздность которая не сводится к сумме частей названных тобой
de_camomille[info]de_camomille on July 1st, 2008 12:02 pm (UTC)
о, ты тоже посмотрел этот фильм, я видела его в год его выпуска, на английском, потом пересмотрела с переводом (хотя дело было не в словах), сначала впечатлило все )), потом антарктида на фоне одиночества, кажется, лучшего места нет для переживания любви ))
beekeeper_: thom yorke[info]beekeeper_ on July 2nd, 2008 10:40 am (UTC)
часам ледаколы разбіваюць льдзіны, а бывае і наадварот..
з каханнем ў гэтым фільме ўсё проста: выпадковыя сустрэчы свабодна дрэйфуючых айзбергаў на шляху да тропікаў ))
 
 

Advertisement

Customize