Фоткі будуць! Шмат.
А пакуль сьціслы матэрыял "Фэстываль Басовішча-2008 адбыўся".
Усіх з выходнымі!
Добрыя навіны адна за адной!
Інтэрнэт-прэзэнтацыя першага студыйнага запісу песьні Rahis.
Пампуем “Пароль у лета”!

Інтэрнэт-прэзэнтацыя першага студыйнага запісу песьні Rahis.
Пампуем “Пароль у лета”!

Хлопцы рыхтуюцца да канцэрту 25-га, а мы ўжо глядзім відэа з рэпэтыцыі з новай песьняй пад назовам «Праз Сеціва», прэзэнтацыя якой і будзе ў пятніцу. Якасьць запісу не студыйная, але музыка, словы, людзі - усё бачна і чутна! :)

Калі б нехта сказаў мне пяць гадоў таму, калі я першы раз пачула Rahis, што гурт будзе электрычным, хлопцы — лепшымі сябрамі, а я буду па-дзіцячы хвалявацца і радавацца за канцэрт, я б падумала, чым чорт не жартуе:). Зараз праўда пляны больш дзёрзкія:)
Дарэчы, калі «мазгаваўся штурм» © наконт назову да канцэрту, ідэі былі самыя розныя: ад «Восеньскага прызыву» да «Штармавога папярэджаньня». Але калі Дзёня раптоўна сказаў выраз у якасьці сьлёгана «Тры гады ўстрыманьня», усё пайшло інакш:). З такім сьлёганам любы назоў гучыць шматзначна :)
Таму ўсё прайшло пад загалоўкам «Rahis. Тры гады ўстрыманьня».
Чытайце, глядзіце і глытайце сьлюнкі ;)
Намалявала новыя прыгоды вожыка ў банэры для доўгачаканага канцэрту Rahis!
Стараюся ня ставіць шмат клічнікаў, хоць эмоцыі б’юць праз край :)
20 кастрычніка – нарэшце пачатак пасьля трох гадоў устрыманьня!
Стараюся ня ставіць шмат клічнікаў, хоць эмоцыі б’юць праз край :)
20 кастрычніка – нарэшце пачатак пасьля трох гадоў устрыманьня!
А вось і невялічкае хоўм відэа з апошняй вечарыны (фоты я ўжо тут зьмяшчала).
Для тых, хто не патрапіў (вечарына распачалася праз паўгадзіны з моманту зьяўленьня ідэі ;)) - качайце:
Rahis - хоўм відэа новай песьні "Грэй мяне" (16,9 Mb).

Для тых, хто не патрапіў (вечарына распачалася праз паўгадзіны з моманту зьяўленьня ідэі ;)) - качайце:
Rahis - хоўм відэа новай песьні "Грэй мяне" (16,9 Mb).

- Music:Rahis, "Горад N"
Апошні тыдзень пранёсься як вецер, пакідаўшы кавалкі ўражаньняў.
Нарэшце скончыўся год, як у войску таптаў боты Дзёня (гурт Rahis). Нават сёньня па звычцы неяк хацелася пайсьці яго праведаць у частку. Ягонае вяртаньне сьвяткавалі 3 дні на Менскім моры. Зьбіраліся адну ноч, але нешта зацягнулася :)))))) Гітара, 2 галасы (+ усе нашыя падпеўкі ;)) - і ўсё гэта ўначы ля вады - эх, зараз бы зноўку туды. Але падпаліла плечы на сонцы, ногі і яшчэ шмат чаго... :)
А колькі разьвіртуаленьняў адбылося за гэты тыдзень! За першы дзень прыёму дакумантаў атрымала 3 прэзэнты. 2 баначкі клею (для фотак - не падумайце нічога :))... і пляшку піва (дзякуй,
volat - ты пачуў мае малітвы ;)). Увесь тыдзень хацелася ўтапіць тэлефон (я падсьвядома ўсё яшчэ выношваю гэты плян ;)). Ну чаму людзі пачынаюць тэлефанаваць наконт візаў на Басовішча ў 8 раніцы, а завяршаюць у 1:15 ночы? Цяпер дакладна трэ мяняць тэлефон (трубку), бо мяне раздражняе ўжо само яго гучаньне, ня толькі мэлёдыі. Трэ памяняць тэлефон - і зноўку кідацца ў справы з новымі сіламі. Я ж люблю людзей ;)
На сход НРМ не паехала, хоць ужо выйшла з дому з заплечнікам і неабxоднымі рэчамі. Затое сёньня патрапіла пад дождж і вельмі гэтаму радая :). Яшчэ сёньня зьяжджае на Эльбрус сябар - Квасірчык ;). Нашыя нідзе не прападуць! Посьпехаў яму ў дарозе!