Home

Малодшая Анёлка

  • Jun. 27th, 2008 at 9:41 PM
развагі :)


Знаёмцеся - мая малодшая пляменьніца. Непаседа і юла. Ход думак не прадказаць. Можа яна стане акторкай?

Дома. Колеры. Дзеці.

  • Apr. 28th, 2008 at 10:36 PM
развагі :)
Дома. Вялікдзень.

Ужо даўна так не хвалявалася, едучы дадому. Там чакалі чацьвёра маіх пляменьнічкаў узростам 7-13 год. Без падарункаў ехаць ніяк не выпадала. Як-ніяк даўна ўжо ня езьдзіла да сябе на вёску. З усім справілася. Цяпер зарад энэргіі надоўга :)

Калі за табой цягаецца такі касяк малышоў, ярка сьвеціць сонца, над старою грушаю-дзічкаю гудуць пчолы, а кожны куток у двары навявае ланцужкі бесклапотных дзіцячых успамінаў, калі ўсе вакол цябе любяць, калі ад зорнага неба кружыцца галава, разумееш, што ты – дома. Люблю ўвесь сьвет! :)

Нарабілі безьліч фотак. Але ўсё порцыямі :)

Усьмешкі :)

  • Sep. 11th, 2007 at 2:55 PM
развагі :)
Шукала на кампе фотку з усьмешкай да цікавосткі, і знайшла такую :)))))

Знаёмцеся - гэта Дзяніска :)



Мае маленькія Людзі

  • Jul. 4th, 2007 at 7:23 PM
развагі :)


Дома была, ела, піла, радавалася, размаўляла пра жыцьцё з пляменьнікамі. Яшчэ трошкі падрастуць - і ўсім дадуць джазу ;)

Баба Дуся

  • Sep. 29th, 2006 at 2:38 PM
развагі :)


Крапіву, канешне, у нагавіцы нам, малым шкоднікам, ня клала (гэтым аднойчы заняўся дзядуля ў пакараньне за вельмі шкодныя рэчы, за якія мне сорамна і сьмешна дагэтуль), але выхоўвала добра.

Баба Дуся - гэта скарб гісторыяў, успамінаў, мовы. Баба Дуся ведае, што такое станік і майткі, рондаль і жырандоля - яна проста ўжывае гэтыя словы зь дзяцінства. Лічыць, што самае смачнае ў сьвеце - гэта лустка чорнага хлебу, намазаная алеем і пасыпаная сольлю. Баба Дуся - гэта ўжо легенда нашай сям'і :). Кажуць, старыя - як малыя :). Ёсьць у нас маленькая баба Дуся. Як на вёсцы кажуць - Аўдоцьця Кароткая.

А вось гэты выраз прагучаў на ўрачыстай сходцы нашай вёскі з нагоды прыезду савецкага начальства:

Як былі палякі - быў шоўк каля сракі,
Як прыйшоў савет - то і хлеба нет.

Latest Month

October 2008
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Golly Kim