
Насамрэч, па грыбы мы езьдзілі яшчэ тры тыдні таму. Многія ў фрэндстужцы ўжо за гэты час пасьпелі пахвастацца сваімі грыбнымі паляваньнямі. Не магу спакойна глядзець на здымкі і я:)
( +6 здымкаў )
Зь «пераездам» прыйшоў час разграбаць фота, таму павыкладаю крыху нядаўніх і даўніх здымкаў. З апошняга — невялічкая афтэтапаці пасьля «Року па вакацыях».
Пачынаю з прыгажунькі
krasannna :)
( + 6 )
Хлопцы распавядаюць пра гурт і плянуюць засьпяваць некалькі песень акустычна.
Ультра-кароткія хвалі 72.89.

Думаю, ужо многім твар гэтага маладога італійца падасца знаёмым. І па Менску блукаў, і па вёсках езьдзіў, і на аўторкі хадзіў, і піва піў, і Басовішча бачыў. Я дык ужо да яго так прызвычаілася, што шкада было разьвітвацца. Цяпер чакаем геніяльных фотак Масімільяна Клаўзі з тварамі нашых маладых беларусаў. Яго мы таксама ў апошні дзень пабыўкі апыталі, як яму ўражаньні.
«Перад вандроўкай я меў вельмі агульнае ўяўленьне пра Беларусь. Я быў у Румыніі і Косава, цікавіўся ўсходнеэўрапейскімі і пост-савецкімі краінамі, і, канешне, нешта я ведаў, але ня так шмат. Я пабачыў Беларусь у некаторых сэнсах у лепшай і ў горшай сытуацыі, чым сабе ўяўляў…»

Памятаеце, пасьля Басовішча-2006 у жж нарадзілася ідэя сабраць lj-карыстальнікаў, якія былі на фэсьце, у Менску піва папіць, разьвіртуаліцца? Тады яшчэ
З гэтай нагоды трымайце фотаблог з сустрэчы жэжэшнікаў пасьля Басовішча 2006-га.

А мы на байдарках на выходных пойдзем! Засталося дачакацца заўтра. Цяпер спадзяюся, што ў маёй байдарцы будуць бывалыя матросы і яны мяне ўратуюць. Інакш - не памінайце ліхам. Ужо ўяўляю, як выцягваю рэчы і саму сябе з вады на бераг. І сама сябе шкадую, бо ўжо выплывала неяк з Прыпяці на фоне тонучай лодкі. Але настрой узьнёслы, як у дзяцінстве перад якім глябальным сьвятам. Так хочацца, што не магу ўтрымацца.
Інтэрнэт-прэзэнтацыя першага студыйнага запісу песьні Rahis.
Пампуем “Пароль у лета”!



За вакном дождж - лепшы момант акунуцца ў атмасфэру суботняга канцэрту Пола Маккартні. Пару фотак зрабіла і я: у жж - здымкі з камэнтарамі, як мы чакалі канцэрту, а на сайт - рэпартажык і некалькі фотак з самога канцэрту. Было грандыёзна!
Рэпартаж з канцэрту:
Paul McCartney у 573 кілямэтрах ад Менску: Independence concert у цэнтры Кіева
Тое, што лета наступіла, я зразумела па абпаленых плячох.
Сэзон вандровак з начоўкамі ўжо адчынены ;)

Адчынілі вандроўна-шашлычны сэзон, баскетбольны, хадзілі на Ляпісаў і яшчэ шмат файных канцэртаў, хочацца на фэст у Львоў, у чэрвені паедзем на Макартні, а сёньня зьявілася першая інфармацыя пра Басовішча-2008.

(+12 кадраў з нашымі шчасьлівымі тварамі)

Сьвяткуючы дні народзінаў dzim_dzim і
sla_da, дакладна разумееш, што зімовы сэзон пачаўся. А за гэтымі сьвятамі неўзабаве й Новы год.
Сёлета вырашыла падрыхтавацца грунтоўна — павыконваць да канца года ўсе свае абяцанкі і распачатыя справы. Здаецца, нявыкананых ня так ужо й шмат. Часткова груз з душы зьняты:). Аватарка для
wolny , абяцаная два гады таму, намаляваная. І яшчэ пару маляваных абяцанак раздадзеныя.
Сябры, калі такое здарылася і я некаму нешта паабяцала, а час «прачнуўся і паляцеў», welcome у камэнты. Да канца года ўсё будзе! :)

Калі б нехта сказаў мне пяць гадоў таму, калі я першы раз пачула Rahis, што гурт будзе электрычным, хлопцы — лепшымі сябрамі, а я буду па-дзіцячы хвалявацца і радавацца за канцэрт, я б падумала, чым чорт не жартуе:). Зараз праўда пляны больш дзёрзкія:)
Дарэчы, калі «мазгаваўся штурм» © наконт назову да канцэрту, ідэі былі самыя розныя: ад «Восеньскага прызыву» да «Штармавога папярэджаньня». Але калі Дзёня раптоўна сказаў выраз у якасьці сьлёгана «Тры гады ўстрыманьня», усё пайшло інакш:). З такім сьлёганам любы назоў гучыць шматзначна :)
Таму ўсё прайшло пад загалоўкам «Rahis. Тры гады ўстрыманьня».
Чытайце, глядзіце і глытайце сьлюнкі ;)





