

Фоткі будуць! Шмат.
А пакуль сьціслы матэрыял "Фэстываль Басовішча-2008 адбыўся".
Флэшку ў шапцы малявала яшчэ перад мінулагоднім фэстам – такія тады былі асацыяцыі. Зараз хочацца, каб дзень, каб дождж і мора, халоднае піва і добрая музыка - адпачываць хочацца.

Гатова папярэдняя праграма Басовішча-2008. Як па мне, дык нешта яна падазрона сьціплая. Няма NRM (пакуль?), але радуе, што ёсьць Neuro Dubel і Крама. Патрэбен яшчэ IQ48. Як безь іх Басовішча? Пад каго мы будзем танчыць?
Затое з камандаў, якія едуць на Басовішча ўпершыню, сёлета: Rahis (BY), WZ-Orkiestra (BY), «…И Друг мой грузовик» (UA), Schody (PL), Dick4Dick (PL).
Інтэрнэт-прэзэнтацыя першага студыйнага запісу песьні Rahis.
Пампуем “Пароль у лета”!


Два дні ў Кіеве, Маккартні (дакладней мы) пад залевай – ад такой колькасьці ўражаньняў падаецца, што прайшоў як мінімум тыдзень.
Фота і падрабязнасьці будуць ;)
Усе жывыя-здаровыя даехалі? Прывітанкі ўсяму цягніку і праваднічцы 5 вагону :)
А як выходныя ў Менску?
У мяне прадчуваньне, што на Пола Маккартні палова Менску едзе. Галоўнае, каб цягнік не сыйшоў з рэйкаў ад натхнёных беларусаў :)
Кампанія, бачна, падбіраецца такая, што і без Пола будзе добра.
Хто едзе штурмаваць Кіеў? Там пабачымся!
UPD. Я на роўмінгу, таму, калі хто згубіцца на ўскрайкай Кіева ці ў натоўпе - тэлефануйце :)
Тым больш, «Краіна крывавых дажджоў» пад раяль матывуе.

Паціху адыходжу ад крамбамбулеўскага пазытыўнага цунамі. Людзей магло б быць і больш, затое было дзе скакаць — і музыкам, і гасьцям. Як гэта было — у артыкуле з супэр-фоткамі ад
vojur.

Адчынілі вандроўна-шашлычны сэзон, баскетбольны, хадзілі на Ляпісаў і яшчэ шмат файных канцэртаў, хочацца на фэст у Львоў, у чэрвені паедзем на Макартні, а сёньня зьявілася першая інфармацыя пра Басовішча-2008.

Увесь фотарэпартаж на Generation.bY.
Трапіла на рэпэтыцыю да Крамбамбулі - якраз на падрыхтоўку да сьвяточнага канцэрту да 14 лютага. На фота - акторка Сьвятлана Зелянкоўская, многім вядомая па фільмах «Анастасія Слуцкая» і «Акупацыя. Містэрыі», гатовая да дуэту з Вольскім:)

Яшчэ Зелянкоўскай, Ані Хітрык і Вольскага можна паглядзець на фотках.

Першы калядны відэапраект беларускіх музыкаў зроблены! Імя яму «Сьнежны завулак 8 альбо Незвычайная сустрэча пад Новы год». У шоў удзельнічалі N.R.M., IQ48, Neuro Dubel, Indiga, Крамбамбулі, Джамбібум, Палац, Крама, Вайцюшкевіч, Шалкевіч і яшчэ процьма супэрскіх людзей з розных сфэраў.
Гэта першы беларускі праект такога кшталту, які здымаўся не цэлым каналам, і тым больш, ня ў тэлевізійнай студыі. Усё сваімі сіламі. Дакладней, дзякуючы Ганьне Вольскай, якая ўмее файна падбіраць розныя каманды, дамаўляцца і матываваць. А кактэйль прафэсійных тэхнічных групаў (апэратары, дэкаратары і інш.), наяўнасьць таленавітых музыкаў і энтузіазм простых сьмяротных у твары нашай каманды даваў надзею, што ўсё будзе ок. Здаецца, першы блінчык ня комам атрымаўся;)
У дадатак павыяўлялася куча талентаў у сяброў і знаёмых. Прынамсі, у фільмах здымацца цяпер могуць усе :). Асобны рэспэкт хлопцам за кліп Нейрадзюбеля;). А я яшчэ й папрактыкавалася ў працы з малюнкамі і анімацыяй для тэлебачаньня.
Фота са здымак і кавалкі фінальнага відэа будуць выкладацца цягам гэтага тыдня на Generation.by. Некалькі фота ўжо можна паглядзець. А ўвесь праект цалкам — у навагоднюю ноч на канале Белсат.
З.Ы. У мінулым годзе мы рыхтавалі да сьвятаў
Вітаю, сябры!
Напэўна, большасьць фрэндоў у курсе, што «Палац» стаў фіналістам Эўрафэсту. 21 будзе эфір па БТ. Будзе галасаваньне, хто ж паедзе прадстаўляць Беларусь на Эўрабачаньне.
Такая справа. Маю прапанову да прыхільнікаў «Палацу» ў звязку са здымкамі ў пятніцу. Хто зацікавіўся і мае вольны час у пятніцу ўвечары — у камэнты.
З. Ы. Прапанова актуальная да сёньня (19.12) да 19:00.

А гэта частачка нашай слаўнай каманды, якая ўчора ў прадстаўнічым складзе танчыла і сьпявала. І ўдакладняю, гэта не з-за нас скончылася піва на бары :)
Я кажу, трэба
А што, вам цікава было б зьняцца ў кліпе «Безь Білета» — вы і вашая аватарка? ;)
Адзначаемся ў камэнтах! І адкіньце сьціпласьць — усё рэальна :)
UPD. Чым не падобнейшая аватарка на вас рэальных, тым лепей ;). Таму прыярытэт да анімаваных юзэрпікаў, кінагерояў і інш., а не аватарак з тварам уладальніка.

