
За вакном дождж - лепшы момант акунуцца ў атмасфэру суботняга канцэрту Пола Маккартні. Пару фотак зрабіла і я: у жж - здымкі з камэнтарамі, як мы чакалі канцэрту, а на сайт - рэпартажык і некалькі фотак з самога канцэрту. Было грандыёзна!
Рэпартаж з канцэрту:
Paul McCartney у 573 кілямэтрах ад Менску: Independence concert у цэнтры Кіева
Я дома! Здаровая і шчасьлівая :)
Два дні ў Кіеве, Маккартні (дакладней мы) пад залевай – ад такой колькасьці ўражаньняў падаецца, што прайшоў як мінімум тыдзень.
Фота і падрабязнасьці будуць ;)
Усе жывыя-здаровыя даехалі? Прывітанкі ўсяму цягніку і праваднічцы 5 вагону :)
А як выходныя ў Менску?
Два дні ў Кіеве, Маккартні (дакладней мы) пад залевай – ад такой колькасьці ўражаньняў падаецца, што прайшоў як мінімум тыдзень.
Фота і падрабязнасьці будуць ;)
Усе жывыя-здаровыя даехалі? Прывітанкі ўсяму цягніку і праваднічцы 5 вагону :)
А як выходныя ў Менску?
А я вось ўпершыню пайду на акустычны NRM - сёньня ў КЗ Менск.
Тым больш, «Краіна крывавых дажджоў» пад раяль матывуе.
Тым больш, «Краіна крывавых дажджоў» пад раяль матывуе.

Паціху адыходжу ад крамбамбулеўскага пазытыўнага цунамі. Людзей магло б быць і больш, затое было дзе скакаць — і музыкам, і гасьцям. Як гэта было — у артыкуле з супэр-фоткамі ад
vojur.

Адчынілі вандроўна-шашлычны сэзон, баскетбольны, хадзілі на Ляпісаў і яшчэ шмат файных канцэртаў, хочацца на фэст у Львоў, у чэрвені паедзем на Макартні, а сёньня зьявілася першая інфармацыя пра Басовішча-2008.
Супэрскі канцэрт учора быў. Атмасфэра была такая нейкая ранейшая, рокерская ці што. Ажно на настальжы прабіла. Узгадала, як сама раней кілбасілася пад Нэйра Дзюбель сярод усяго натоўпу пад сцэнаю. Толькі пірсынг перашкаджаў. У парыве слэму абавязкова ўсё гублялася.

Увесь фотарэпартаж на Generation.bY.

Увесь фотарэпартаж на Generation.bY.
Трапіла на рэпэтыцыю да Крамбамбулі - якраз на падрыхтоўку да сьвяточнага канцэрту да 14 лютага. На фота - акторка Сьвятлана Зелянкоўская, многім вядомая па фільмах «Анастасія Слуцкая» і «Акупацыя. Містэрыі», гатовая да дуэту з Вольскім:)

Яшчэ Зелянкоўскай, Ані Хітрык і Вольскага можна паглядзець на фотках.

