_tarka_ ([info]_tarka_) wrote,
@ 2008-06-17 17:30:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Entry tags:photo, Маккартні, вандроўкі, канцэрты, людзі, сябры

Paul McCartney у 573 кілямэтрах ад Менску

За вакном дождж - лепшы момант акунуцца ў атмасфэру суботняга канцэрту Пола Маккартні. Пару фотак зрабіла і я: у жж - здымкі з камэнтарамі, як мы чакалі канцэрту, а на сайт - рэпартажык і некалькі фотак з самога канцэрту. Было грандыёзна!




Сядзім ля Залатых Варотаў. Праз 20 хвілінаў мы заселімся ў кватэру і шамне дождж. Нам яўна шэнціць! :)

Падобна на аўтобус? Гэта гаўбец так файна аздоблены. За вакном - дождж, град, а мы ў цяпле.



Дождж перад самым канцэртам засьпеў нас у ДаблКофі. Нам зноў шэнціць :) А за вакном залева - міма праплываюць час ад часу бутэлькі, бегаюць мокрыя людзі. Дзёня ў гэты момант думае, мабыць, пра тое, чаму ня ўзяў з сабой швэдрык.





На самім канцэрце мы ад званка да званка! Шчасьлівы Юрка на фоне Маккартні ў промнях славы :)
Дарэчы, як толькі народ паскладаў парасоны, мы ўбачылі яго. Маленькага звычайнага чалавечка зь гітарай на сцэне, вядомага на ўвесь сьвет.



А за гэтае фота дзякуй [info]vojur . Не падвяла мяне мая любоў да дажджавічкоў. У кавярні, калі мы прыапрануліся й рушылі ў залеву на канцэрт, я з гонарам адказвала прамоклым цікаўным, дзе яго набыла: у Беларусі :)



Канешне, прамокла ўсё, але тэкіла зь лімонам і гарачы супчык гарантавалі адсутнасьць насмарку зраніцы.
А ў цягніку апынулася, што ў нашым вагоне ня было аніводнага ўкраінца - беларусы вярталіся з канцэрту :)
Усім прывітаньне!

Рэпартаж з канцэрту:
Paul McCartney у 573 кілямэтрах ад Менску: Independence concert у цэнтры Кіева



(Post a new comment)


[info]incertezza
2008-06-17 02:43 pm UTC (link)
блін! якая ў вас кампанія была! так хочацца ў Менск... да сваіх людзей...

(Reply to this)(Thread)


[info]_tarka_
2008-06-17 02:51 pm UTC (link)
Усе ў баявой гатоўнасьці!
Чакаем цябе ;)

(Reply to this)(Parent)


[info]sla_da
2008-06-17 02:47 pm UTC (link)
афігенныя фоткі!!! як фотасэсыя нейкага супэр-пупэр часопісу)))

(Reply to this)(Thread)


[info]_tarka_
2008-06-17 02:53 pm UTC (link)
Дзякуй!
Самі падзеі нагадвалі фільм. Дзе толькі наша не прападала :)

(Reply to this)(Parent)


[info]toxaby
2008-06-17 04:05 pm UTC (link)
на генерэйшн отличные фото...эх... было бы у меня тогда фотографическое настроение б и пару теплых кофт... )))))

(Reply to this)(Thread)


[info]_tarka_
2008-06-17 04:35 pm UTC (link)
Дзякуй! Надвор'е сапраўды не натхняла на здымкі :)
Пад сцэну мы не шчыміліся і фотак Маккатні на сцэне ў нас няма. Але на сайце арганізатараў выкладзеныя здымкі з умовамі перадруку, таму мы да нашых фотак дадалі тры ад арганізатараў, там дзе Маккартні на сцэне.

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]toxaby
2008-06-17 05:15 pm UTC (link)
так я не про их фото ))))
а про ваши )))

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_tarka_
2008-06-17 05:24 pm UTC (link)
дзяк ;)

(Reply to this)(Parent)


[info]volja
2008-06-17 04:49 pm UTC (link)
ты ўпэўненна, што дажджавічок з Беларусі, а не з Сопата?:)
ЗЫ. Фоткі афігенныя! Вельмі радая за вас!Ух.

(Reply to this)(Thread)


[info]_tarka_
2008-06-17 04:52 pm UTC (link)
З Сопата? А мы і там набывалі дажджавічкі? :)

Гэты дакладна зь Беларусі, кітайска-камароўскі ;)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]volja
2008-06-17 05:11 pm UTC (link)
падаецца што так, бо я набывала, але гэта было пасля таго як вы набылі.
Ну значыцца ў вас адной парай дажджавікоў будзе болей:).
(Шукайце Сопатаўскія даджавікі!!)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_tarka_
2008-06-17 05:27 pm UTC (link)
Дажджавічкі я набываю пры нагодзе і без.
І нават заўважыла, што ў Крыму і ў Беларусі прадаюцца аднолькавыя кітайскія дажджавічкі. Вось гэта, мабыць, фабрыка працуе!
Таму, калі заўважыш у Празе прыгожы дажджавічок - вязі! ;)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]kiro4ka_a
2008-06-17 05:31 pm UTC (link)
І ў Сопаце набывалі! =)) Я нават памятаю дзе! =)))

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]sla_da
2008-06-17 08:24 pm UTC (link)
і я таксама памятаю))) а ў мяне яшчэ ляжыць з рока за баброў

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_tarka_
2008-06-17 08:38 pm UTC (link)
Юрка якраз у дажджавічку ад піваварні Сябар)

(Reply to this)(Parent)


[info]volja
2008-06-17 09:06 pm UTC (link)
ёсць! Прывязу як убачу:), якога колеру ў вас ужо ё?:)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_tarka_
2008-06-19 09:41 am UTC (link)
Ёсьць жоўтыя, празрыстыя і сінія. Хачу зялёны! :) Ці ярка-блакітны, альбо празрысты?..
А насамрэч любому буду радая! ;)

(Reply to this)(Parent)


[info]sla_da
2008-06-17 08:35 pm UTC (link)
і куды ты адправіла? я э бачыла гэтыя фоты!! выкладаёце яшчэ ў камьюніці.. а мы зь гіпай былі с ёньня недалёка ад вас, хацелі забегчы, але пайшоў дождж і былі змушаныя ехаць дахаты...

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…