You are viewing [info]_tarka_'s journal

_tarka_

Заўтра адкрываем выставу ў Горадні

May. 24th, 2012 | 04:28 pm

Заўтра едзем з выставай Freedom on Paper у Горадню. Адкрыцьцё а 12.00 на Будзёнага. Будзем у горадзе да вечару і з радасьцю пабачымся з харошымі людзьмі. 



+ здымак з начной падрыхтоўкі )

Link | Leave a comment | Add to Memories | Share

_tarka_

Залатыя ў горадзе

May. 18th, 2012 | 12:42 pm

Пакуль «горад сонца» спаў, у адным з клюбаў Менску амаль падпольна замуцілася вось такая штука. Знакаміты польскі мастак і пэрформансіст Павел Альтхамер рызыкнуў вывесьці на цэнтральны праспэкт Менску паўтары сотні людзей у залатых касьцюмах. Як жартавалі ў натоўпе, «залатыя» аўтазакі ўсё праспалі :) 
Ну а мы распачалі сэзон сустраканьня летніх сьвітанкаў і кароткіх бяссонных начэй.



→ Што гэта было? Апісваем і паказваем

Link | Leave a comment {3} | Add to Memories | Share

_tarka_

Нашыя папяровыя ў Боне

May. 7th, 2012 | 10:45 pm

Тым часам у Боне будзе працаваць фотавыстава пра правы чалавека і грамадзянскую супольнасьць у Беларусі. Такія выставы ўжо прайшлі ў шэрагу іншых гарадоў Эўропы. У Боне адкрыцьцё 8 траўня. Загалоўны здымак — з нашага арт-праекту Freedom on Paper

Link | Leave a comment | Add to Memories | Share

_tarka_

Як прыручыць ільва: сьпім

May. 7th, 2012 | 10:56 am

Добрай раніцы! :)



Link | Leave a comment {4} | Add to Memories | Share

_tarka_

Кніжка міні-коміксаў 10x10x10

Apr. 26th, 2012 | 03:09 pm

Нарэшце дабралася і да мяне пасылачка. Маленькія, хітранькія, зь дзіўным фарматам і незьвязанымі, на першы погляд, коміксамі «без словаў» ад 10 аўтараў з розных краінаў. Ёсьць там і мой ) 

 

Link | Leave a comment {5} | Add to Memories | Share

_tarka_

Шукаем кватэру

Apr. 18th, 2012 | 12:42 pm

Шукаем кватэру. Тут, у Менску. Можа хтосьці з харошых людзей здае ці сябры-сяброў-харошых-людзей. Не праходзьце міма! Коцік ужо ў прадчуваньні чамаданчыкі пакуе.



Link | Leave a comment {12} | Add to Memories | Share

_tarka_

Мастакі па-за горадам

Apr. 9th, 2012 | 07:21 pm

Самы запамінальны і натхняльны эпізод гэтых выходных — адкрыцьцё выставы дэвіянтнага мастацтва ў Заслаўі. Гэтых людзей многія называюць «ненармальнымі», «псыхамі». Але бачылі б вы іх неверагодныя карціны і радасьць ад таго, што сёньня яны – героі, фатаграфуюцца і, як умеюць, расказваюць пра свае творы. Я потым увесь дзень усьміхалася :) І зараз таксама. А некалькі карцінаў проста не адпускаюць мяне. Гена Грышэль ня ўмее размаўляць — у яго алалія, ён толькі загадкава і шчыра ўсьміхаецца. У фотарэпартажы карціна з трыма жанчынамі, аранжавая птушка з маленькімі крыламі і гэтая, што ніжэй — гэта ўсё ягоныя творы. 

Link | Leave a comment | Add to Memories | Share

_tarka_

Першыя выходныя красавіка. Зіма.

Apr. 3rd, 2012 | 12:02 pm

Нягледзячы на прагнозы, што на выходных (што прайшлі) будзе сьнег, яшчэ па абедзе за вакном было сонца і мы такі рызыкнулі выбрацца за горад пакатацца. Далёка не ад’ехалі, праўда. Зіма сустрэла нас на выезьдзе зь Менску, а каля Радашковічаў так і сказала: а ну марш дадому! Апусьцілі мы галовы і паехалі назад.

+ 8 здымкаў )

Link | Leave a comment | Add to Memories | Share

_tarka_

Пошта

Apr. 2nd, 2012 | 07:53 pm

Ахвярай посткросінгу мяне не назавеш, а вось прымаць вітанкі ад знаёмых і блізкіх па звычайнай пошце — адназначна люблю. Памятаеце, я пыталася пра тое, ці карыстаецеся яшчэ паштовымі скрынкамі і казала пра нашу няшчасную бязьдзьверную. Дык вось, ёсьць цяпер і ў мяне скрынка, самая сапраўдная, з ключыкам. Хто хоча даслаць што-небудзь прыемнае, кажыце – дам нумар :) А гэта вітанкі зь Ізраілю даляцелі да нас, зь веснавой завірухаю. 



Link | Leave a comment {3} | Add to Memories | Share

_tarka_

Дэматыватары па-нашаму

Mar. 28th, 2012 | 01:00 pm

Пагуляліся мы ў дэматыватары, але пра нашыя беларускія адметнасьці і стэрэатыпы. Выкладалі проста ў сацыяльных сетках, але глядзім, што вельмі папулярныя яны там сталі, таму публікуем на Generation.by асобным матэрыялам. Хто ня сочыць за намі ў сацсетках — далучайцеся і сачыце :) А натхніўшыся карцінкамі, можна і сваіх настругаць.

Link | Leave a comment {1} | Add to Memories | Share